Смекни!
smekni.com

Сучасныя беларускія пісьменнікі (стр. 7 из 7)

Свой першы верш па-беларуску Анатоль Сыс напісаў падчас навучання ў Броненскай сярэдняй школе з расійскай мовай навучання. Туды ён паступіў у 1970 годзе, пасля таго, як Гарошкаўская пачатковая школа з беларускай мовай навучання, куды Анатоль пайшоў у 1 клас ў 1967 годзе, была зачынена. У 1974 годзе дэбютныя творы Сыса былі надрукаваныя ў рэчыцкай раённай газеце «Дняпровец».

У 1986 падборка вершаў Анатоля Сыса была надрукавана ў часопісе «Маладосць». У 1987 годзе Сыс быў сярод заснавальнікаў суполкі маладых пісьменнікаў «Тутэйшыя». Пры жыцці паэта выйшлі тры зборнікі ягоных вершаў:

Агмень (1988)

Пан лес (1989)

Сыс (2002).

Пэрыяд найбольш плённай творчасці прыпаў на канец 1980-х — пачатак 1990-х гадоў. Амаль увесь наклад першага зборніка «Агмень» быў раскуплены за некалькі тыдняў, а зборнік «Пан Лес» стаў самым вядомым зборнікам паэта. Ад сярэдзіны 1990-х гадоў і да сваёй смерці новыя творы Анатоль Сыс амаль не пісаў. Улюбёнымі вобразамі Анатоля Сыса былі сэрца, і агонь, агмень.

Паводле слоў Сыса, назва «Агмень» была мэтафарай Радзімы, часцінкай радзімы, якую паэт насіў пры сабе падчас службы ў войску. Гэтае слова Сыс знайшоў толькі ў «Расійска-Крыўскім (Беларускім) слоўніку» Вацлава Ластоўскага, і, мяркуючы, што адзін з абавязкаў пісьменніка — вяртанне сябе праз вяртанне страчанага народам, вырашыў назваць першы зборнік менавіта такім чынам. Амаль увесь ён быў напісаны ў войску ў 1982—1984 гадах. Назва другога зборніка — «Пан Лес» — таксама была мэтафарай Радзімы, але больш глыбокай і духоўнай, чым «Агмень».

Напачатку 1990-х гадоў Кася Камоцкая запісала некалькі песень на вершы Анатоля Сыса, сярод якіх «Мая белая лебедзь», «Ластаўка», «Залатыя краты». Апошняя песня стала гітом і цяпер уваходзіць у класіку беларускай рок-музыкі.

Постаць Сыса лічыцца супярэчлівай: яго пры жыцці называлі геніем, але прага паэта да спантанных публічных пэрформансаў і любоў да шумных вечарын, дзе алькаголь ліецца ракою, многіх абурала.

У 2007 годзе, ужо пасля смерці паэта, выйшаў найбольш поўны збор твораў Анатоля Сыса «Лён», куды апроч вершаў з зборнікаў «Агмень», «Пан Лес» і «Сыс» увайшлі невядомыя творы, а таксама артыкулы і інтэрвію, якія істотна дапаўняюць уяўленне пра паэта

Памёр 4 траўня 2005 году ў сваёй менскай кватэры ад сардэчнага прыступу. Пахаваны ў Гарошкаве. Сям’і ў паэта не было.

ВЫНIК

Леанід Дранько-Майсюк: Можна падрыхтаваць спартоўца, каб ён стаў алімпійскім чэмпіёнам. Але ў пісьменніка першапачаткова павінен быць талент. А далей ідзе праца над талентам. Кажуць, што немагчыма навучыць пісаць. Творчасць — яна стыхійная ў сваёй аснове. Але талент можна лёгка згубіць, калі штодня не клапаціцца аб ім. Таму філалагічныя ўстановы спрыяюць таму, каб талент не згубіўся. Таленту спрыяе сумленная праца.

Я рады, што ў нас адкрываецца такая спецыяльнасць. Творцаў усё-такі трэба выхоўваць. І перш за ўсё выхоўваць маральна. Бо спачатку — чалавек, а пасля — пісьменнік. Так павінна быць, а не наадварот.

Літаратура:

Багдановіч І. Э. Авангард і традыцыя: Бел. паэзія на хвалі нац. адраджэння. — Мн., 2001.

Быкаў В. Праўдай адзінай: Літ. крытыка, публіцыстыка, інтэрв’ю. — Мн., 1984.

Васючэнка П. Сучасная беларуская драматургія. — Мн., 2000.

Васючэнка П. В. Беларуская літаратура ХХ стагоддзя і сімвалізм. — Мн., 2004.

Гніламёдаў У. Ад даўніны да сучаснасці: Нарыс пра беларус. паэзію. — Мн., 2001.

Да 80-годдзя народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава: Зб. навук. арт. — Мн., 2005.

Ул. Сіўчыкаў, М. Тычына. Сучасная беларуская проза: Традыцыі і наватарства.