Смекни!
smekni.com

Аналіз жыццёвага і творчага шляху В. Зуёнка (стр. 3 из 6)

Беларуская паэзія здаўна славілася сваімі ўстойлівымі мас тацкі развітымі эпічнымі традьшыямі. Што ж новага адкрыў, ідучы па ўжо традыцыйным шляху, В. Зуёнак?

Пачнём з таго, што яго паэма, пры ўсей сваей эпічнай за глыбленасці, аўтабіяфафічная. Падзеі ў ёй адбываюцца ва ўсходняй частцы Беларусі - у родных мясцінах паэта, вёсцы Узбор'е. Узброены сталым пачуем свядомага гістарызму, аўтар ідзе да вытокаў — хоча даследаваць карэнні сацыяльнага і духоунага жыцця свайго народа. Пачынаецца твор сцэнай у карчме — канфліктам паміж галоўным героем паэмы Васілём і яго шваграм Сямёнам. Канфлікт — спрадвечны і тыпова вясковы: не падзялілі зямлю. Сямён, у якога надзел большы, чым у каго, адчувае сябе тым не менш пакрыўджаным і помсціць Васілю — пырнуў яго нажом.

Мінуў час, наступіла калектывізацыя. Размова аб камуне, пачаўся калгасны рух. Сямён, як кулак, трапляе ў Сібір. Гэта, вядома, чалавечая трагедыя, пры ўсіх адмоўных якасцях, уласцівых характару Сямёна. Кранае, напрыклад, тое, што Сямён узяў з сабой у вузельчыку жменьку жыта, як зарок не здрадзіць свайму хлебаробскаму абавязку. Хоць час (70-я гады) і не дазваляў, але паэт, наколькі змог, імкнуўся раскрыць цяжкую драму вясковага чалавека ў тыя гады. Яна закранула таксама і лёс Васіля і іншых яго аднавяскоўцаў, якіх не мінуў ні адзін паварот, ні адзін залом у жыцці беларускага сяла на працягу XX ст. В. Зуёнак аб'ектыўна расказвае пра жыццё даваеннай калгаснай вёскі, не ідэалізуючы сваіх герояў. Перад намі паэт зямных працоўных спраў, якія ў яго ўспрыманні ўздымаюцца да вышыні духоўнага акта, калі ўся чалавечая істота гарманічна спалучаецца з аб'ектыўным светам. Напрыклад, у цудоўных апісаннях падзей календара земляроба: касьба, жніво... Аўтар ведае і толк, і смак у сялянскай справе, нездарма ён у вельмі шчырых, сакавітых радках апявае спрадвечную сялянскую прыладу — касу-літоўку, якая славілася некалі па ўсёй Беларусі.

Васіль, абраны на пасаду старшыні калгаса, сустракаецца з разнастайнымі праявамі чалавечай натуры — дабром і злом. Ен чрацуе разам з усімі, на сенажаці ў агульным гурце. Прыезджы, з раёна, начальнік папікае Васіля тым, што ён абуў лапці: «Лапці галасуюць твае за што?! За перажыткі ў быце?», не ведаючы. што гэты абутак вельмі прыдатны ў касьбу, на балоце, калі пад нагамі хлюпае вада.

Праудзіва напісаны вобраз гультая і абібока Трыхана, які, нягледзячы на гэтыя свае непачэсныя якасці, хоча прабіцца ў сельскія актывісты (прыдбаў фрэнч, галіфэ, на грудзі павесіў значок), дзеля чаго ідзе на паклёпы і даносы.

На пасаду старшыні з раёна прысылаюць Плеўкіна. Яго партрэт напісаны па-майстэр-ску, з перавагаю гумару, нават сатыры.

Вялікае значэнне ў паэме маюць не толькі такія пасюжэтныя элементы кампазіцыі, як партрэтныя характарыстыкі, але і разнастайныя пейзажна-бытавыя карціны і замалёўкі. Значная ўвага ўдзяляецца ўзнаўленню прыватных падрабязнасцей сялянскага жыцця, працы, побыту, напісаных буйным планам. Цэлы раздзел, напрыклад, прысвечаны вясковай лазні, якая складала абавязковую прыналежнасць побыту з даўніх пракаветных часоў. Паэт раскрывае, аднаўляе народную памяць, непаўторнасць этнічных рыс у духоўным абліччы радзімы.

«Зверху» аказваюцца гуманістычны вопыт і мудрасць народа, яго дабрыня і чалавечнасць, адлюстраваныя у праўдзівых, пераканальных вобразах. Актыўны ўдзел у фарміраванні духоўна-эмацыянальнай атмасферы паэмы прымае лірычны пачатак, які адкрываў прастор для думак і пачуццяў, стымулявау асабовае адчуванне жыцця, паглыбляў псіхалагізм. У паэме шмат лірычных адступленняў, падказаных аўтару ўспамінамі дзяцінства, якія, аднак, не толькі не супярэчаць эпічнаму пачатку, але і паглыбляюць яе праўдзівасць, узмацняюць пачуцці. Звяртае ўвагу паэтычнае майстэрства, дакладнасць і ёмістасць слова ў Зуёнка, сакавітаснь пісьма. Ён умее адным штрыхом — праз дэталь, «мікравобраз» — даць цэласную карціну вясковага працоўнага ўкладу. Цудоўна апісаны сцэны ў карчме, перабудова вёскі на новы, калгасны лад, касьба, рытуал вясковай лазні, у якой чалавек выганяе бярозавым венікам хворасць і стому пасля працоўнага тыдня. Уся паэма прасякнута народным духам. У слове паэта спалучаюцца адлюстраванне і выражэнне, паказ і гучанне, думка і пластыка.

Духоўны свет Васіля — чалавека з народа — гэта свет арыгінальнай і старажытнай культуры са сваімі ўстойлівымі каштоўнасцямі, тыпам паводзін. Паэт стаіць на тым пункце погляду, што народ стварыў цэлую сялянскую цывілізацыю, устанавіў выпрабаваныя вякамі нормы маралі і этыкі, што сялянская культура жывілася з крыніц, якія вытокамі сваімі карэняцца ў старажытных пластах народнага светаўспрымання.

У паэме раскрываецца духоўна-маральная аснова народнага жыцця, прыгажосць душы земляроба-працаўніка і паэта. Гэта вобразы Васіля, Сілівея, Ехі... Народна-нацыянальны тып быцця і светаўспрымання складае самую сутнасць жыццёвай і творчай пазіцыі паэта ў «Маўчанні травы». У асобе Васіля і яго сяброў-аднавяскоўцаў ён паказвае цягавітасць і працавітасць вясковага чалавека, вернасць запаветам продкаў. Дзяцінства, юнацтва, ма-ладосць — усе сілы былі аддадзены зямлі, працы на ёй. Праца выступае як найвялікшая каштоўнасць народнага жыцця. Іншыя адносіны да працы вядуць, на думку паэта, да дэградацыі асобы. Справа, зразумела, не вычэрпваецца толькі клопатамі аб хлебе надзённым. Гаворка непазбежна выходзіць на такія катэгорыі духоўнасці, як мараль, мудрасць, прыгажосць. Пра Васіля можна сказаць, што па сваёй сутнасці гэта цэласны чалавек, які сінтэзуе ў сабе прыроднае і духоўнае, сацыяльнае і індывідуальнае, асобу і яе ролю ў агульнанародным жыцці.

У паэме знайшла сур'ёзнае і шматграннае асэнсаванне тэма подзвігу беларускага сялянства ў Вялікай Айчыннай вайне. Трэба было жыць, каб змагацца, і змагацца, каб жыць. Гераічнай, прыгожай смерцю загінуў старшыня калгаса Плеўкін.

Такім чынам, у ліра-эпічным характары «Маўчання травы» аўтар дасягнуў значнага ўзроўню філософска-этычнага і гістарычнага асэнсавання жыцця. Паэт не хацеў бы, каб звужаліся далягляды сялянскай культуры — лепшае, што ў ёй ёсць, павінна ўзбагачаць усю сучасную складаную цывілізацыю. Галоўны маральны вывад, які вынікае з паэмы, заключаецца ў неабходнасці захавання і развіцця лепшых гуманістычных традыцый мінулага, той дэмакратычнай культуры, якую выпрацавалі нашы продкі.

Адметныя грані майстэрства выявіў В. Зуёнак у зборніку «Світальныя птушкі» (1982), у якім выразна адчуваецца ранейшая сацыяльна-эстэтычная аснова творчасці паэта, маральная бескампраміснасць лірычнага героя, маштабнасць погляду на з'явы, знаёмыя па папярэдніх кнігах. Але ў параўнанні з папярэднімі гэта кніга выглядае больш шматстайнай, дынамічнай. Часцей, чым раней, бачым паэта ў дарозе, у руху, у назіраннях, што, безумоўна, павялічвае магчымасці і абсягі размовы пра сучасныя з'явы жыцця. Адпаведна мяняецца і стылістыка: з'яўляюцца рысы нарысавасці, рэпартажу, замалёўкі, а ў некаторых вершах нават адзнакі фельетона.

Кніга стваралася ў той перыяд часу, які потым назвалі застойным, але скіравана супраць застою і ідэалізацыі рэчаіснасці. Ёсць падставы сцвярджаць, што тут з вялікай сілай выявіўся выкрывальны дар паэта, здольнага востра рэагаваць на ганебныя з'явы навакольнага жыцця. Востра. з'едліва напісаны верш « Праўду рэзалі згарача...» (Світальныя ...с.24), скіраваны супраць ананімшчыкаў.

Ананімшчык, у разуменні паэта, з'ява не выпадковая, а - параджэнне часу, які меў патрэбу ў такім сацыяльным тыпе, калі чалавек, выхоўваўся ў атмасферы падазронасці і нездаровага суперніцтва. Паэт бачыць, што сучаснасці не хапае высакароднасці і гераізму, і, наколькі можа і як можа, пратэстуе супраць такога стану рэчаў.

Адвыклі казаць: "Купіў".

Гаворым часцей: «Дастаў...»

Адвыклі казаць: «Грабе».

Гаворым часцей: «Сабраў...»(Світальныя ... с.109).

Ён уважлівы да сацыяльнага гучання слова. Пры гэтым не абмяжоўваецца фіксацыяй з'явы, а імкнецца зразумець яе прычыны і карэнні. Савецкая, камуністычная ідэалогія сцвярджала, што ў нас пабудавана грамадства развітога сацыялізму, што ў выніку скасавання прыватнай уласнасці нарадзіўся новы чалавек, для якога ўласціва пераадоленне адчужэння, поўная эмансіпацыя чалавечых пачуццяў і якасцей, вяртанне да сапраўднай чалавечай сутнасці. Аднак, як высветлілася, гэтага не адбылося. Больш таго, адбыўся рэгрэс — адыход, адступленне ад высокіх чалавечых норм. В. Зуёнак забіў трывогу, з болем загаварыў пра раз'яднанасць, узаеманепаразуменне, душэўную спусто-шанасць сваіх сучаснікаў, адрыў духу ад матэрыі.

Два крылы ў мяне —

Зямля і неба.

Я лётау на іх яшчэ не нарадзіўшыся.

Лётаў пад гукі матчынай калыханкі.

Потым стаў хадзіць па зямлі,

Іншы раз узнімаюся ў неба, —

Усё на адным, на адным крыле.

Калі ж, калі зноў на двух?

Скажыце, зямля і неба.

Можа, тады, як аліюся з вамі?(Світальныя... С.35).

У сувязі з гэтым ён хоча шырока зірнуць на чалавека, уключыўшы сучасную рэчаіснасць у кантэкст вечных пытанняў быцця, пошукаў яго каштоўнасных арыенціраў.

Першы з такіх арыенціраў -- памяць, судакрананне з гісторыяй і часам. Паэт прапаноўвае сваё ўяўленне пра памяць як абсалютна рэальным жыццестваральным пачатку, канкрэтна адчувальным, жывым і існуючым. Чалавечая памяць асэнсоўваецца як фундаментальная духоўная каштоўнасць.