Смекни!
smekni.com

Літаратурная навука ў ХІХ стагоддзі (стр. 7 из 7)

Устойлівыя традыцыі сацыяльна-філасофскай крытыкі і літаратуразнаўства ў Англіі, якія ідуць ад П. Шэлі, М. Арнольда і інш., атрымалі пасля другой сусветнай вайны сваё развіццё ў працах Р. Хогарта і Р. Уільямса.

Рычард Хогарт у русле "новых левых" ратуе за ідэю "бяскласавай культуры", якая, на яго думку, фарміруецца ў т. зв. "масавай культуры". У апошняй вучоны бачыць надзвычай складаную структуру, водгук на ўзросшыя грамадскія запатрабаванні.

Рэйманд Уільямс - аўтар цікавага даследавання "Англійскі раман ад Дзікенса да Лоўрэнса". Заслугу Дзікенса, Тэкерэя, Бронтэ, Гаскел вучоны бачыць у тым, што іх творы фарміравалі сацыяльна-гістарычную свядомасць. Ён не згаджаецца з палажэннем яшчэ аднаго англійскага сацыёлага і літаратуразнаўцы Ф.Р. Лівіса наконт разбуральнага ўздзеяння прамысловага перавароту на арганічна цэльную да гэтага часу англійскую культуру. Выкліканае прамысловай рэвалюцыяй расслаенне парадзіла, на думку Уільямса, дэмакратычную "масавую культуру" індустрыяльнага грамадства, якая аказала пэўнае ўздзеянне на Дзікенса. Аднак пасля Дзікенса "масавая" гарадская культура страціла многія свае станоўчыя якасці і рысы.

Сацыялагічны метад у разумных аб’ёмах і межах даволі плённа выкарыстоўваўся на Беларусі ў 1920-я гг.І. Замоціным, М. Гарэцкім, Я. Барычэўскім і некат. інш. вучонымі і крытыкамі. Даў на Беларусі аб сабе знаць і вульгарны сацыялагізм. Яго элементы (прычым, у немалой колькасці) прысутнічаюць у многіх выступленнях крытыкаў БелАПП, а таксама ў некаторых працах Ц. Гартнага і М. Піятуховіча. Тое-сёе ад вульгарнага сацыялагізму ёсць і ў праграмных устаноўках "Маладняка". Цалкам не пазбег абодвух крайнасцей - фармалізму і вульгарнага сацыялагізму - адзін з самых арыгінальных крытыкаў 1920-х гг.А. Бабарэка. Вульгарны сацыялагізм у сваім класічным варыянце атрымаў выражэнне на Беларусі ў дзейнасці прадстаўнікоў т. зв. "аглабельнай крытыкі", і ў першую чаргу ў Л. Бэндэ, А. Кучара, Я. Бранштэйна, М. Клімковіча.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Андреев А.Н. Методология литературоведения / Андреев А.Н. - Мн., 2000.

2. Брунэль П. Што такое параўнальнае літаратуразнаўства? / Брунэль П., Пішуа К., Русо А. - М. - Мн., 1996.

3. Веселовский А.Н. Историческая поэтика / Веселовский А.Н. - М., 1989.

4. Взаимодействие и взаимовлияние национальных литератур. - М., 1961.

5. Взаимосвязи и взаимодействия национальных литератур: Материалы дискуссии. - М., 1961.

6. Горский И.К. Александр Веселовский и современность / Горский И.К. - М., 1975.

7. Жирмунский В.М. Сравнительное литературоведение: Восток и Запад / Жирмунский В.М. - Л., 1979.

8. Каваленка В.А. Вытокі. Уплывы. Паскоранасць / Каваленка В.А. - Мн., 1975.

9. Каваленка В.А. Уводзіны // Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей. - Мн., 1993. - Кн.1.

10. Конрад Н.И. Запад и Восток: Статьи. - М., 1972.

11. Кравцов Н.И. Проблемы сравнительного изучения славянских литератур. - М., 1973.

12. Литературный энциклопедический словарь. - М., 1987.

13. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гг. - Мн., 1975.

14. Мушынскі М.І. Беларуская крытыка і літаратуразнаўства.40-я - першая палова 60-х гадоў. - Мн., 1985.

15. Нарысы па гісторыі беларуска-рускіх літаратурных сувязей: У 4 кн. - Мн., 1993-1995. - Кн.1-4.

16. Неупокоева И.Г. Проблемы взаимодействия современных литератур / Неупокоева И.Г. - М., 1963.

17. Неупокоева И.Г. История всемирной литературы. Проблемы системного и сравнительного анализа. - М., 1976.

18. Основы литературоведения / Под. ред.В.П. Мещерякова. - М., 2000.

19. Нефёдов Н.Т. История зарубежной критики и литературоведения. - М., 1988.

20. Реизов Б.Г. Вопросы периодологии в истории литературы. Сравнительное изучение литературы // Реизов Б.Г. История и теория литературы. - Л., 1986.

21. Русская наука о литературе конца ХІХ - начала ХХ века. - М., 1982.

22. Садружнасць літаратур. - Мн., 1968.

23. Сравнительное изучение славянских литератур. - М., 1973.

24. Типология и взаимосвязи средневековых литератур Востока и Запада. - М., 1974.

25. Хрестоматия по теории литературы / Составитель Л.Н. Осьмакова. - М., 1982.

26. Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5 т. - Мн., 1987. - Т.4.

27. Яцухна В.І. Тэорыя літаратуры / Яцухна В.І. - г. Гомель, 2002.