Смекни!
smekni.com

Гісторыя беларускай літаратуры. (стр. 1 из 2)

Старая лiтаратура 10-15 век
Усю нашу лiтаратуру можна падзялiць на старую (да канца 18-га веку) i
новую (ад пачатку 19-га веку да астатняга часу).
Старая лiтаратура мела y сваiм развiццi чатыры важнейшыя перыяды, першы
(10— 12 век), калi y ей пераважалi царкоyныя творы y балгарскай мове з
нязначным пазнейшым уплывам нашае мовы; другi — (13—14 век), калi наша
мова зрабiлася дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Jliтoycкiм i yвайшла y шырокi
лiтаратурны yжытак; трэцi (15 — 16 век), калi старая лiтаратура дасягла
найбуйнейшага yзросту; чацвёрты (17—18 век), калi яна стала падупадаць i
зусiм заняпала.
ПЕРШЫ ПЕРЫЯД (ЦАРКОУНАСЛАВЯНШЧЫНА)
10—12 век
Пачатак славяна-кiрылаyскага пiсьма. Лiтаратура y нас стала развiвацца пад
уплывам вiзантыйскае культуры. Дзеля свае палiтычнае i гандлёвае карысцi,
Вiзантыя старалася пашырыць сваю культуру на славянсiя пляменнi. Грэцкiя
мiсiянеры, з дапамогаю свайго yрада, наварачвалi паyдзённых славян, балгар
i сербаy, на вiзантыйска-хрысцяянскае веравызнанне i цераз царкву шчапiлi
iм вiзантыйшчыну. Набажэнства для ix адпраyлялi толькi y грэцкай мове.
Пасля, аднак, Вiзантыйскi yрад, жадаючы пашырыць свае палiтычныя iнтарэсы
i на заходнiх славян, даручыy вучонаму мiсiянеру — грэку Кiрыле, умеyшаму
i па-славянску, злажыць славянскую азбуку (альфабэт) i перакласцi
царкоyныя кнiгi з грэцкае мовы на славянскую. Рабiлася гэта дзеля таго,
што заходiя славяне тым часам перанялi yжо рымска-хрысцiянскае
веравызнанне з набажэнствам у незразумелай iм лацiнскай мове. Заводзячы
адправы для ix у славянскай мове, лягчэй можна было перамагчы лацiнскiх
духаyнiкоy, правадзiyшых у Mapaвii, аб якой iшла тады справа, палигычныя
iнтарэсы Нямеччыны, працiyнiцы Вiзантыi. Кiрыла, як думаюць, у 862 годзе
злажыy такую азбуку, на yзор грэцкага, а часткаю сiрыйскага i iyдзейскага
альфабэту, званую ад яго iмя кiрылiцаю, i зpa6iy першыя славянскiя
пераклады царкоyных кнiг для мараyскiх славян, але y мове славян
македонскiх, бо сам быy родам з Салонiк i змалку наyчыyся там гэтае мовы.
Вучнi Кiрылы, па яго смерцi, палiтычнымi падзеямi yцякаць з Mapaвii,
захопленай угорцамi, перанеслi сваю дзеяльнасць у Балгарыю. Iмi, а пазней
балгарскiмi духаyнiкамi i свецкiмi пiсьменнiкамi, на працягу 9—10 веку,
калi yжо развiвалася балгарская культура y нацыянальнай мове, было
зроблена многа перакладаy з грэка-вiзантыйскае рэлiгiйнае i свецкае
литаратуры на балгарскую мову.
У тым жа часе y паyдзённых славян, галоyным чынам — сербаy, яшчэ болей за
кiрылицу была пашырана другая славянская азбука, якую завуць глаголiцаю i
якая падобна да кiрылiцы i да грэцкага альфабэту. Яе паходжанне навуцы
няведама. У заходнiх жа славян прышчапиyся лацiнскi альфабэт, больш-менш
зменены кожным народам водле гукаy свае мовы.

Пачатак пiсьменнасци у нашым кpai. Грэцкiя мiсiянеры, у 10 веку, а можа, i
раней, сталi прывозiць славяна-балгарскiя пераклады грэцкiх кнiг у Kiey i
y наш край. Тутэйшыя людзi з багатых класаy, прыняyшы хрысциянскае
веравызнанне, сталi вучыцца чытаць i cпicваць ix, з чаго i пачалася y нас
пiсьменнасць, як уменiе чытаць i пiсаць. На працягу 10—11 веку яны
карысталiся, найбольш гатовымi прывознымi перакладамi. Самастойных
перакладаy бадай зусiм не было. Нават cпicay, зробленых з прывозных
перакладаy у нашым кpai, блiзу не захавалася з таго часу. Магчыма, аднак,
што яны пагiнулi. Найстарэйшым такiм нашым краевым рукапiсам лiчыцца цяпер
Тураyскае Евангелле 11-га веку, выпадкова знойдзенае y м. Тураве Менскай
губернi y 1865 годзе. Выключна рукаписныя кнiгi былi y нас аж да канца 15
веку. Перапiскаю кнiг займалiся спачатку пiсьменныя людзi з арыстакратыi:
адукаваныя манахi, княгiнi , а пасля з’явiлiся пiсцы-прафесiяналы.
Спiсваць тады кнiгi было трудна i марудна. Пiсалi так званым уставам:
буйнымi, просталинейнымi i нязвязанымi лiтарамi з роyнай адлегласцю памiж
ix i памiж асобных слоy. Матэрыял, на якiм пiсалi, быy дарап. Пiсалi на
пергамiне: так звалася цялячая скура, вырабленая асаблiвым спосабам.
Пергамiн куплялi y грэкаy i немцаy i толькi значна пазней наyчылiся рабщь
самi. Кнiга была рэдкаю i дарагою з'яваю, даступнаю толькi багатым людзям
i yстановам, як цэрквы i манастыры. У Полаччыне першаю ведамаю з гicтоpрыi
культурнаю дзяячкаю, працаваyшаю над пашырэннем кнiг i наогул асветы, была
князёуна Прадслава Полацкая, хрысцянскае iмя якой Апрасiння. Радзiлася яна
y пачатку 12-га веку. Даводзiлася yнучкаю князю Усяславу Чарадзею. Яна
заснавала жаночы манастыр, у якiм галоyным заняткам манашак было спiсванне
кнiг i навучанне дзяцей. Многа кнiг перапiсала i сама Прадслава. 3 яе iмем
звязана iмя i нашага першага гiстарычнага мастака — Лазара Богуша,
полацкага майстра, зрабiyшага y 1161 годзе для Прадславы незвычайна
мастацкi крыж. Увесь крыж абкладзен залатымi i пазалачванымi лiстамi,
усыпан дарагiм каменнем i жемчугам; на iм зроблена дваццаць невялiчкiх
абразкоy з вiзантыйскай перагародчатай эмалi, прычым рука складзена з
самых дробненьких каменьчыкаy i выглядае зусiм як жывая.
Пачатак самастойнага пiсьменства. Перакладанае пiсьменства падрыхтавала y
нас грунт для развицця самастойнага пiсьменства, дало яму гатовую кнiжную
мову i лiтаратурныя yзоры. Мова прывезеных к нам славяна-балгарскiх кнiжак
была тады блiзка да мовы крывiчоy, быyшых асноваю нашае нацыi. Як нейкая
частка хрысцiянства i азнака вышэйшае культуры, яна легка прышчапiлася y
пiсьменстве першага перыяду славянскiх княстваy па вялiкiм водным шляху з
варагаy у грэкi, а y тым лiку i y нашых княствах. Аднак ужо першыя
тутэйшыя перапiсчыкi yносiлi y яе асаблiвасцi свае мовы. Яшчэ больш гэтых
асаблiвасцей увайшло y яе з развiццём самастойнага кieycкaгa i нашага
пiсьменства. Далей мова тутэйшых пiсьменнiкаy настолькi рознiцца ад
славяна-балгарскай кнiжнай мовы, што яе пачынаюць зваць славяна-рускаю
моваю у сувязi з палiтычным назовам кiе yскага княства, арганiзаванага
варагамi-русамi i пашыраyшага свае палiтычныя iнтарэсы i перанятыя y
Вiзантыi i Балгарыi культурныя yплывы на yсе княствы па водным шляху з
варагаy у грэки. Узоры лiтаратуры, на якiх развiвалася наша самастойнае
пiсьменства, вiдаць з простага пералiчэння тых балгарскiх перакладаy з
грэцкае мовы i некаторых больш-менш арыгiнальных балгарскiх твораy, што
былi прiвезены y Kiey i y наш край. 1) Найбольш былi пашыраны царкоyныя
кнiгi i наогул духоyныя творы: Евангелле, Псалтыр, апiсаннi жыцця
хрысцiянскiх святых, пропаведзi i паyчэннi, зборнiкi пабожнай лiрыкi i г.
д. 2) Свецкая лiтаратура прыйшла y значна меншым лiку, як рэлiгiйныя
творы. Сюды належаць кронiкi i повесцi. У кронiках гутарка пачыналася ад
стварэння свету, выкладаyся кароткi пераказ бiблiйнай гicтopыi, тады
змяшчалася гiсторыя старых гаспадарстваy i за ею ужо — гiсторыя Вiзантыi.
Повесцi былi таксама з гiстарычным зместам. У повесцi аб Аляксандры
Македонскiм змяшчалiся i гiстарычныя факты i розныя байкi аб паходах i
геройствах гэтага цара, напiсаныя y паyчальным тоне. Вось у гэткай мове i
yзгадаваyшыся на гэткiх узорах лiтаратуры распачалi нашы першыя
пiсьменнiкi свае самастойнае пiсьменства. Тут яшчэ важна адзначыць, хто
былi першыя пicьмeннiкi. Найчасцей iмi былi тады людзi багатых класаy,
пайшоyшыя y манахi i найбольш адданныя вiзантыйска-хрысцiянскай культуры.
Сваёю нацыянальнаю культураю, жыyшаю у народных звычаях i вуснай народнай
творчасцi, янi пагарджалi. У народным жыццi бачылi толькi богапрацiyнае i
дзiкае паганства. Служiлi iнтарэсам царквы i дзяржаyнага ладу, якi
з'яyляyся апекуном новае культуры. Дзеля таго ix першыя самастойныя творы
напiсаны y мове прачытаных iмi кнiг з мiмавольнаю дамешкаю сваiх народных
слоy i зваротаy, поyны перайманняy з гэтых кнiг i не адбiваюць тагачаснага
народнага жыцця.

Першыя пiсьменнiкi. Самастойнае пiсьменства iснавала y нас ужо y 11 веку,
але выдатныя пiсьменiкi ведамы y гicтopыi толькi з 12-га веку. Меркаваць
аб агульным становiшчы нашага пiсьменства y той час мы можам толью
прыблiзна, бо вельмi мала захавалася старых твораy, аб некаторых жа
пагiнуушых ёсць толькi маленькiя yспамiнкi y дайшоyшых да нас творах. У
Смаленскiм княстве першым прадстаyнiком самастойнай iдэйна-лiтаратурнай
творчасцi быy Клiмент Смаляцiч. Ён быy архiрэем, жыy у першай палавiне
12-га веку. Не дужа даyно знайшлося «Пасланне», якое ён пicay нейкаму
свяшчэннiку Хоме. Хома вiнавацiy Клiмента Смаляцiча y тым, што ён любiтъ
удаваць з сябе фiлосафа i пiша не на аснове твораy хрысцiянскiх
пiсьменнiкаy, але ад 0мiра (Гамера), Арыстоцеля i Платона. Клiмент
Смаляцiч баронiцца, гаворыць, што ён не шукае людской славы, пагарджае
багаццем i клапоцца толькi аб жыццi на тым свеце; а тое, што Хома палiчыy
за iдэi паганскiх пiсьменнiкаy, ён называе алегарычна-сiмвалiчным
тлумачэннем бiблiйных i евангельскiх гiсторiй. Далей у «Пасланнi»
змяшчаюцца прыклады такiх тлумачэнняy у форме пытанняy i адказаy, прычым
вiдаць перайманне вiзантыйска-балгарскае царкоyнае лiтаратуры. У другой
палавiне 12-га веку i y пачатку 13-га жыy у Смаленску другi выдатны
кнiжнiк — Аyрам Смаленскi, дзеяльнасць якога апiсана яго вучнем Ахрэмам.
Аyрам Смаленскi быy вялiкi красамоyца i мастак у маляyнцтве. Ён адчынiy
такую школу, што адбiy ycix вучняy у смаленскага духавенства. На яго
пропаведзi схадзiyся yвесь горад. За сiмвалiчнае тлумачэнне хрысцiянскiх
кнiг духавенства абвiнавацiла яго y epaci i пацягнула y суд, але ён здолеy
абаранiцца. Тураyскае княства дало y пiсьменстве знамянiтага Кiрылу
Тураyскага (1130—1182 гг.). Сын багатых бацькоy, здольны ад прыроды,
вельмi адукаваны i начытаны, ён зжыy свой век манахам-аскетам, над канец
жыцця быy архiрэем у Тураве. Гэта быy цiкавы тып нашай iнтэлiгенцыi 12-га
веку, слепа пераняyшай iдэалогiю iнтэлiгентаy Вiзантыi. Ён быy праyдзiвы
паэт, але здольнасцi свае аддаy выключна царкоyнай творчасцi. Аб народным
жыццi таго часу мы можам у яго даведацца толькi там, дзе ён ганьбiць яго
за паганства i пры гэтым спамiнае той цi iншы звычай. Так, ведаючы аб
анiмiстычным поглядзе народа на раслiны, ён цешыцца, што з пашырэннем
хрысцiянства «ужо бо не нарекутся богом древеса...». У адным месцы,
пералiчаючы гpaxi людзей, ён прызначае пятнаццатае мытарства тым
грэшнiкам, якiя на гэтым свеце «баснi бають». У лiку благiх i брыдкiх
спраy, ад якiх трэба адступiцца, ён называе русальныя святкаваiнi. У адной
пропаведзi ён мiмавольна адзначае, што народ не вотта любiy хадзтць у
хрысцiянскiя цэрквы i г. д. Уславiyся ён якраз cвaiмi пропаведзямi, якiя
пicay у форме «слоy», «паyчэнняy», на-мастацку перай-маючы лiтаратурныя
спосабы вiзантыйскiх прапаведнiкаy. Перайманне гэтае адбiлася не толью у
форме, але нават у выбары тэм.
ДРУГI ПЕРЫЯД (ПАДГАТАВАЛЬНАЯ ПАРА) 13-14 век
Лiтаратурная мова гэтага перыяду. «Дзьвина скаламуцiлася, бо на ей
з’явiлiся лiтоyцы» — так уяyляy сабе y канцы 12-га веку лiтоyска-крывицкiя
адносиныы паэт кiеyскага пiсьменства, якi пашыраy свой патрыятызм i на тыя
землi, на якiя старалiся пашырыць сваю зверхнасць кieycкa-рускiя князi.
Тым часам напярэдаднi страшнай татарскай навалы стаяла само Kieycкae
княства; у першай палавiне 13-га веку татары зруйнавалi яго. А
лiтоyска-крывiцкiя адносiны yжо мелi сваю доyгую гiсторыю i вызначалiся не
аднымi войнамi, а i досыць шырокiм культурным знаёмствам. Цяпер жа распад
некалi прасторнага i магутнага Тураyска-Пiнскага княства на некалькi
дробных i слабых княстваy, татарскi перапалох, заyзятае змаганне працы з
капiталам у старой Полаччыне i шмат iншых прычын палажылi пачатак
арганiзацыi будучага Вялiкага княства Лiтоyскага, у складзе якога
змясцiлася маленькая i яшчэ зусiм малакультурная Жмудзь (этнаграфiчная
Лiтва) i вялiзныя прасторы нашых земляy, меyшых значна вышэйшую культуру.
i вось, з аднаго боку, спынiлiся кiеyска-рускiя yплывы на нашы княствы,
Kiey перастаy быць для ix перадавальнiкам вiзантыiскае культуры i
даyнейшым асяродкам лiтаратуры y царкоyна-славянскай i славяна-рускай
мове. Царкоyнаславянскi элемент нашага пiсьменства пачаy трацiць тое свае
значэнне, якое меy ён у 12 веку. Дый наогул войны i paзpyxi i yся
палiтычная абстаноyка не спрыяла развiццю лiтаратуры y гэтым часе. А
элемент народнае мовы пачаy здабываць, такiм чынам, большую магчымасць
пранiкаць у пiсьменства. Царкоyнаславянская кнiжная мова мярцвее i робiцца
yсе менш зразумелаю шыроким народным масам, а жывая народная гаворка yсе
больш выцiскае яе, асаблiва y канцылярскiм пiсьменстве, граматах i актах.
Гэта кiдаецца y вочы, калi прасачыць мову нашiх полацкiх i смаленскiх
грамат за 13—14 век. 3 другога боку, лiтоyскiя князi пераймаюцца нашаю
культураю i моваю, асаблiва дзецi матак -крывiчанак i тыя, каторыя yвесь
век зжывалi на насадах нашых княстваy i прымалi рэлiгiю грэцкага вызнання
(якая таксама y сувязi з палiтычным назовам Kieycкaгa гаспадарства стала
звацца «рускаю» вераю). Жмудская мова не магла зрабiцца
Лiтаратурна-дзяржаyнаю у Вялiкiм княстве Лiтоyскiм, бо у пачатку яго
арганiзавання яна йшчэ i пiсьма свайго не мела. i лiтоyскiя князi сталi
карыстацца y сваiх канцылярскiх справах нашаю кнiжнаю моваю, прычым яе
народны элемент быy для ix шмат блiжэй, чымся элемент царкоyнаславянскi,
чужы iм i з веравызнальнага боку. Пiсцы князе yскiя выпрацоyвалi мову у
гэтым народным кiрунку. За князямi iшлi дружыннiкi, двор, адмнiстрацыя, i
наша мова пачынае панаваць у панскiх класах жмудзiнаy. Пры Ольгердзе
(княжыy 1345—1377 гг.) афiцыялъна сцвярджаецца яе дзяржаyнае значэнне. А y
1501 г. вiленскi прэлат Эразм Вiтэлi казаy рымскаму папе y гэтай справе
так: «Лiтоyцы маюць уласную мову. Але дзеля таго, што русiны жывуць у
пасяродку дзяржавы, усе звычайна карыстаюцца ix моваю, бо яна далiкатная i
больш лёгкая». У ей пiсалiся yсе акты не толью для жыхароy нашых
правiнцый, але i для Жмудзi, так што да нас не дайшло нiводнага
дзяржаyнага дакуманту у лiтоyска-жмудскай мове. У 14 веку наша мова,
мяркуючы па лiтаратурных памятках, ужо мела y сабе yсе тыя фанетычныя i
марфалатчныя асаблiвасцi, якiя характарызуюць яе цяпер. Слоyнiк i
сiнтаксiс яе змянялiся i далей.
Письменства другога перыяду. Выдатных самастойных лiтаратурных твораy з
гэтага часу мы не ведаем. Трэба думаць, што iх i не было, прынамсi, такiх,
што зрабiлi бы значнае yражанне на шырокiя колы сучаснiкаy, з'явiлiся бы
вiдным этапам гiстарычна-культурнага развiцця y нашым кpai. Без належна
глыбокага даследвання нашае гicтoрыi, якога дагэтуль няма i не было нi y
расiйскiх нi y польских вучоных, трудна вытлумачыць факт такога
лiтаратурнага yбоства на працягу двух вякоy, асаблiва калi раней ужо былi
y нас такiя пiсьменнiкi, як Кiрыла Typaycкi цi y аднамоyным з намi
кiеyскiм пiсьменстве — аyтар «Слова а палку Iгаравым». Адгадку прыходзiцца
шукаць толькi прыблiзна y тым, што пры адсутнасцi шырокае асветы y кpai i
пры выключна рукапiсным спосабе пашырэння кнiг старыя лiтаратурныя
традыцыi ненароднага пiсьменства, жыyшыя сярод жменi людзей, легка i хутка
знiшчылiся з пераменаю палiтычна-культурных абставiн. Новыя iдэi з захаду
яшчэ не маглi дахадзiць. Змаганне класа пакрыyджаных з крыyдзiцелямi, якое
магло бы спарадзщь iдэйна-лiтаратурную творчасць, не было y настолькi
вострай форме y пачатковым працэсе жыцця y новаyтвораным гаспадарстве. I
людзi, замкнутыя y рамках сваей культуры таго даyнага часу, не маглi
стварыць выдатных лiтаратурных рэчаy. Магчыма, аднак, што i былi яны, хоць
i не такога yжо важнага агульна-грамадскага значэння, але, не пашыраныя y
свой час так, як пазней сталi пашырацца друкаваныя кнiгi, яны ва ycix
сваiх спiсках пагiнулi. 3 таго, што захавалася, найперш 13 век могуць
характарызаваць такiя юрыдычныя памяткi, як: «Смаленская тарговая праyда»
(1229 г.), «Умова Гердзеня, князя Полацкага i Вицебскага, з мiстрам
крыжацкiм» (1264 г.), «Грамата архiрэя Полацкага Якава да немцаy» (1300
г.) i iнш. Гэтыя дакуманты адбiваюць працэс развiцця нашае старое
лiтаратурнае мовы y яе паступовым прыблiжаннi ад царкоyнаславяншчыны да
народнае гаворкi; апроч таго, яны паказваюць нам адносiны памiж нашым
краем i нямецкiм i даюць магчымасць меркаваць аб тагачасным гандлёвым i
праyным жыццi. Так, у «Смаленскай тарговай праyдзе» знаходзiм гэткую
расцэнку калецтва людзей не аднаго класа: «Оже yб'ють вольнага человека,
платiтi за голову 10 грiвен серебра... а за холопа грiвна серебра». У
Гердзеневай умове-грамаце чытаем: «Немечькому гостю в Полочьскую волно
exaтi i торговать, купiтi i продатi,—такоже Полочаном i Вздiблянiну волно
гocтiтi в Piгy i на Готьскi берег». 3 канца 13-га веку захаваyся i Псалтыр
(1296 г.), якi y сваей мове мае нямала асаблiвасцей народнае крывцкае
мовы. 14 век характарызуецца таксама граматамi, прычым ад яго дайшло не
дзесятак грамат, як ад 13-га веку, а yжо колькi дзесяткаy. i y гэтых
граматах мы знойдзем цiкавыя драбнiцы тагачаснага жыцця, прыкладам, у
«Тарговай умове Рыгi з Полацкам» (1330 г.) законны спосаб важання воску
апiсваецца так: «А язык пускацi на товар, а колi товар на стану станеть,
отступi проч, а рукою не прiймай... А весiтi чiстый воск, без подставы,
без смолы, без сала — как верх, так i спод». Грамата з'яyляецца вiдам
юрыдычнае лiтаратуры болей шырокага, дзяржаyнага значэння, падобным да
цяперашнiх манiфестаy, афiцыяльных пiсьмаy вышэйшых свецкiх i духоyных
адмiнiстратараy, дыпламатычных нот i г. д. Акты ж з'яyляюцца юрыдычнымi
запiсамi выпадкаy з жыцця грамадзян: судовыя выкi, духоyнiцы, дакуманты y
справе маемасцi i г. д. Актаy 14-га веку i пазнейшых вякоy захавалася y
розных архiвах сотнi тысяч. Яны даюць шмат каштоyнага матэрыялу для
вывучэнiя нашага старога жыцця y яго бытавых з'явах, а таксама i для
вывучэння мовы, бо найхутчэй у гэтым вiдзе пiсьменства, сярод шаблонных
зваротаy канцылярскае мовы, можна знайсцi i вельмi рэдкiя бытавыя народныя
словы y апiсаннi актавае справы. Ужо y самых старых актах пераважае
элемент жывой мовы народа; у адным наданнi 14-га веку чытаем: «Се аз, раб
божый iван Нiконовiч Деменьтеев сын, отходя сего света, дал есьмi святой
троцi тpi места ролейная на велiком полi, да ноженька, да луг на Полото,
да огород...» 3 14-га веку таксама захаваyся спис Псалтыра i некалькi
cпicay Евангелля, зробленых у нашым кpai, мова якiх прыблiжаецца да
народнае мовы. Такiм чынам, наша народная мова y найбольш чыстым выглядзе
yвайшла y пiсьменства найперш цераз юрыдычную лiтаратуру .
ТРЭЦI ПЕРЫЯД (ЗАЛАТАЯ ПАРА) 15—16 век