Смекни!
smekni.com

Пратэнстанцтва в Беларусі (стр. 2 из 6)

У першай палове ХVІ ст. Рэфармацыя хутка распаўсюджваецца за межы Германіі. Адным з яе цэнтраў робіцца Швейцарыя. Спачатку на чале Рэфармацыі тут стаяў прыхадскі свяшчэннік Ульрых Цвінглі (14841531 гг.). Ягонае вучэнне вельмі блізкае лютэраўскаму, але мае больш рацыяналістычны і паслядоўны характар.У пытанні аб пабудове царквы Цвінглі заняў не пракняжацкую, як Лютэр, а дэмакратычную пазіцыю. Ён лічыў, што толькі Хрыстос з'яўляецца вечным першасвяшчэннікам, а папы незаконна прысвоілі сабе гэты тытул. Хрыстос ёсць і адзіны заступнік за людзей перад Богам. Святыя і свяшчэннаслужыцелі – залішнія пасрэднікі. Манаства, знешнія прызнакі духоўнага сану, бязшлюбнасць духавенства, чысцілішча, індульгенцыі, іконы, алтары, свечкі, музыку Цвінглі цалкам адмаўляў. Царкву ён разумеў як суполку святых, на чале якой стаіць непасрэдна Хрыстос. Дзяржава не можа дыктаваць царкве сваю волю. Наадварот, царква павінна ацэньваць адпаведнасць дзяржаўнай улады хрысціянскім ідэалам.

Частка швейцарскіх кантонаў падтрымала ідэі Цвінглі, але большасць засталася каталіцкмі. Войны паміж католікамі і пратэстантамі 1529 і 1531 гг. прывялі да вырашэння пытання па нямецкаму ўзору – улады кантонаў атрымалі права на выбар рэлігіі. Сам Цвінглі запнуў пад час другой з гэтых войкаў.

Справу Цвінглі ў Швейцарыі працягваў французскі багаслоў Жан Кальвін (1509 – 1564), які пасля смерці Лютера стаў на чале Рэфармацыі. Падзяляючы думку Лютэра аб апраўданні толькі верай, Кальвін з асаблівай рэзкасцю падкрэсліў, што сама вера гэта свабодны дар Бога, атрыманне якога не залежыць ад чалавечых намаганняў. Бог па сваёй уласнай волі з самага пачатку прадвызначыў адных людзей да выратавання, а другіх – па пагібелі. Сапраўдная і нябачная царква і ёсць саюз абраных. Аднак, паколькі шляхі Гасподні неспазнаны і ніхто не можа ведаць свайго лесу, то ўсім трэба падтрымліваць гатоўнасць да высокага абрання. Бачная царква – гэта саюз для падтрымання такой гатоўнасці. Адсюль вынікае яе права і абавязак дабівацца ад сваіх членаў правільных поглядаў і паводзін, выкарыстоўваючы адлучэнне, пакаянне і іншыя віды пакаранняў .

Пасяліўшыся ў Жэневе, Кальвін стаў не толькі на чале царквы, але і самога горада, ператварыўшы яго ў адзіную рэлігзйную суполку, цэнтр пратэстанцкай адукацыі і прытулак для адзінаверцаў. Свае рэформы ён праводзіў жорстка і паслядоўна. Была ўведзена дробная рэгламентацыя жыцця гараджан: забаранялася гучна смяяцца на вуліцы, насіць у буднія дні светлае адзенне і ўпрыгожванні, п”янства і абжорства. ІІарушальнікі караліся штрафам і турэмным зняволеннем. За больш цяжкія злачынствы было смяротнае пакаранне. Так у 1553 г. па абвінавачванню ў ерасі ў Жэневе быў спалены іспанскі вучоны Мігель Сервет.

Сваеасаблівы характар Рэфармацыя набыла ў Англіі, дзе яе ўзначаліў сам кароль Генрых VШ (1519 – 1577). Спачатку ён выступаў супраць пратэстанцтва і нават атрымаў ад папы тытул "абаронца веры". Потым Генрых VШ вырашыў развесціся са сваей жонкай Кацярынай Арагонскай і ажаніцца з яе фрейлінай прыгажуняй Ганнай Боляйн, на што папа не даў сваёй згоды. У адказ Генрых пачаў рэформу царквы. Па ягонаму загаду ў 1533 г. англійскі парламент прыняў закон аб рэлігійнай незалежнасці Англіі ад папы і зацвердзіў вярхоўныя правы ў царкоўных справах за каралём. У 1534 г. Генрых VШ абвясціў сябе кіраўніком англійскай царквы. У Англіі былі зачынены ўсе манастыры, а іх маёмасць канфіскавана на карысць каралеўскай улады. Пры гэтым было абвешчана аб захаванні каталіцкіх абрадаў і дагматаў.

Рэформа Генрыха VШ прывяла да крывавых сутыкненняў у Англіі паміж пратэстантамі і католікамі, якія доўжыліся да другой паловы ХVІ ст. Пры каралеве Елізавеце (І558І603) канчаткова складваецца дзяржаўная англіканская царква, якая ў сваім веравучэнні і кульце заняла прамежнае становішча паміж каталіцтвам і кантынентальным пратэстанцтвам. Католікі ў Англіі таксама атрымалі права на існаванне.

2. Рэфармацыя і Контрэфармацыя на Беларусі

Рэфармацыя на Беларусі з'яўляецца часткай агульнаеўрапейскага рэфармацыйнага руху і мела тыя ж перадумовы, што і ў іншых краінах: значныя зрухі ў эканамічным і сацыяльнакультурным жыцці, гаспадарчы ўздым, эвалюцыя гарадоў, абвастрэнне супярэчнасцей унутры правячых колаў.

Ідэі, звязаныя з Рэнесансам і Рэфармацыяй, шырока разыходзіліся па ВКЛ у выніку гандлёвых зносін з Нямеччынай і навучання мясцовых юнакоў у заходнееўрапейскіх універсітэтах. Лютэранства на Беларусі не выйшла за межы некаторых гарадскіх купецкіх абшчын, якія пераважна складаліся з немцаў. Шырокае распаўсюджанне на нашых землях атрымаў кальвінізм. Ён быў падтрыманы шырокімі коламі гараджан, шляхты і магнатаў.

Гараджан у кальвінізме вабіў прынцып таннай царквы, самакіраванне ў абшчынах, а таксама вызваленне ад падаткаў на царкву. Шляхту – патрабаванні аб секулярызацыі царкоўных земляў, а таксама магчымасць узмацнення эксплуатацыі сялян: кальвінізм адмаўляў шматлікія каталіцкія святы і прызнаваў нядзелю ў якасці адзінага дня адпачынку. Магнаты падтрымлівалі кальвінізм, бо бачылі ў ім рэлігію, якая аддзеліць ВКЛ ад праваслаўнай Масквы і каталіцкай Польшчы.

Галоўным апекуном Рэфармацыі ў ВКЛ быў "некаранаваны кароль Літвы" віленскі ваявода Мікалай Радзівіл Чорны, які заснаваў у Вільні першую пратэстанцкую суполку і залажыў у Бярэсці першы збор (пратэстанцкую царкву). У хуткім часе арганізоўваюцца дзесяткі пратэстанцкіх суполак і пры іх – зборы, школы, прытулкі, друкарні. Буйнейшымі рэфармацыйнымі цэнтрамі на Беларусі сталі Нясвіж, Бярэсце, Іўе, Кпецк, Наваградак, Віцебск, Лоск, Слуцк. Вакол іх групуюцца выдатныя вучоныя, пісьменнікі, кнігавыдаўцы, самымі вядомымі з якіх з'яўляюцца Сымон Будны (каля 15301593) і Васіль Цяпінскі (каля 15401603). Рэфармацыя спрыяла актывізацыі духоўнага жыцця грамадства, развіццю асветы і арганлзацыі кнігадрукавання, распаўсюджванню рэнесанснагуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры, пашырэнню яе міжнародных кантактаў.

Другая, пасля скарынінскай, друкарня на Беларусі была заснавана ў канцы 50х гг. у Нясвіжы М.Р.Чорным. Пры яго двары склаўся гурток выдатных беларускіх гуманістаў, у які ўваходзілі Сымон Будны, Мацей Кавячынскі, Астап Валовін, Лаўрын Крыткоўскі.

Кальвінісцкія школы адчыняюцца ў Вільні, Слуцку, Смаргоні, Наваградку і іншых беларускіх гарадах. Яны знаходзіліся пад заступніцтвам магнатаў і былі арыентаваны галоўным чынам на шляхецкую моладзь. Асноўная ўвага ў іх надавалася тэалагічным дысцыплінам, але вывучаліся таксама беларуская і старажытныя мовы, рыторыка, паэзія, дыялектыка, філасофія, права. У Слуцку дзейнічала школагімназія, дзе рыхтавалі кальвінісцкіх настаўнікаў і кіраўнікоў суполак. Існавалі таксама школа для дзяўчынак, што па тым часе было з'явай надзвычайнай.

Рэфармацыйны рух адыграў пэўную ролю ў развіцці рэлігійнай талерантнасці ў ВКЛ. Выдадзены ў 1563 г. прывілей караля Рэчы ІІаспалітай Жігімокта II Аўгуста ўраўноўваў пратэстантаў у правах з католікамі. У 1573 г. быў прыняты акт Варшаўскай канфедэрацыі аб свабодзе веравызнанняў, тэкст якога ўвайшоў у Статут ВКЛ 1588 г.

У 60я гг. ХVІ ст. у кальвінізм перайшлі такія вядомыя магнаты як Радзівілы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы, Валовічы, Тышкевічы, а таксама значная частка шляхты. Калі ў гэты час іншаземцы пісалі аб магнатах і шляхце ВКЛ, дык лічылі іх цалкам пратэстанцкімі.

Контррэфармацыя на Беларусі пачалася з канца 60х гг. ХVІ ст. Асноўную ролю ў ей адыграў ордэн езуітаў, які быў зацверджаны папам Паўлам ІІІ у 1540 г. У ВКЛ езуіты прыехалі ў І569 г. па запрашэнні віленскага біскупа Валерыяна Пратасевіча. Яны пачалі актыўную дзейнасць і заснавалі ў Вільне свой калегіум. Закранутае рэфармацыйным рухам грамадства, спачатку аднеслася да езуітаў вельмі насцярожана, але яны не спынялі працы. У той час у езуітаў была лепшая ў Еўропе адукацыя, пабудаваная на гуманістычных прынцыпах павагі да вучняў. Вялікую ролю адыграла і тое, што навучанне ў езуітаў было бясплатным. У 1586 г. у віленскім калегіуме і гімназіі ўжо вучылася прыкладна 700 чалавек. З Вільні езуіты пашырылі сваю дзейнасць на ўсю тэрыторыю ВКЛ. Хутка іх калегіумы адчыніліся ў Полацку, Нясвіжы, Віцебску, Мінску, Оршы і іншых гарадах. Вынікі гэтай дзейнасці былі відавочнымі. Дзеці шчырых прыхільнікаў Рэфармацыі рабіліся шчырымі католікамі. Напрыклад, перайшлі ў каталіцтва чатыры сыны М.Р.Чорнага, а адзін з іх нават прыняў сан і зрабіўся віленскім біскупам.

Поспеху Контррэфармацыі на Беларусі садзейнічала і тое, што рэфармацыйны рух падзяляецца на некалькі накірункаў, якія палемізуюць паміж сабой. У пачатку 60х гг. у беларускім пратэстанцтве вылучыўся радыкальны накірунак – антытрынітарызм альбо арыянства. Такую назву ён атрымаў таму, што ў ім адмаўлялася Тройца, а першым супраць хрысціянскага вучэння аб Тройцы выступіў у канцы Ш ст. александрыйскі свяшчэннік Арый.

У антытрынітарысцкім руху вылучаліся дзве плыні:

1.Памяркоўная, да якой належалі Будны і Цяпінскі. Прыхільнікі гэтай плыні крытыкавалі хрысціянскае веравучэнне з рацыяналістычных пазіцый. Яны разглядалі Бога ў якасці безасабовага пачатку, адмаўлялі неўміручасць душы, замагільны свет.

2.Радыкальная, прадстаўнікамі якой былі Пётр з Ганёнзы, Якуб з Калінаўкі, Марцін Чэховіч. Яны не толькі адмаўлялі многія хрысціянскія дагматы, але таксама патрабавалі сацыяльных змен: ліквідацыі прыватнай уласнасці, феадальных прывілеяў, войнаў, нацыянальнай і рэлігійнай няроўнасці. Гэтыя патрабаванні прывялі да канфлікту з прадстаўнікамі больш памяркоўных кірункаў у рэфармацыйным руху і адштурхнулі ад яго шляхту і магнатаў.

Колькасць прыхільнікаў Рэфармацыі на Беларусі ў другой палове ХVІст. пачынае рэзка змяншацца. У 1658 г. Сейм Рэчы Паспалітай прыняў пастанову аб выгнанні арыян. Яны павінны былі альбо прыняць каталіцтва, альбо з'ехаць у іншыя краіны. Пасля гэтага на Беларусі засталіся толькі асобныя пратэстанцкія суполкі.