Смекни!
smekni.com

Пратэнстанцтва в Беларусі (стр. 6 из 6)

У малітоўных дамах адвентыстаў сёмага дня няма ікон, крыжоў, алтара, аргана і іншых атрыбутаў хрысціянскага культу. Суполкі кіруюцца выбарным саветам на чале з прэсвітэрам. Ёсць таксама пасвечаныя прапаведнікі, дыяканы, дыяканісы, місіянеры, настаўнікі, евангелісты.

На тэрыторыі Беларусі адвентысты сёмага дня з'явіліся ў пачатку XX ст. У З0я гг. існавалі ў БССР падпольна, пасля Вялікай Айчыннай вайны – у легальных умовах. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі зарэгістравана 45 суполак адвентыстаў сёмага дня. Каардынуючым органам з'яўляецца Савет Беларускай канферэнцыі, які выбіраецца з'ездам прадстаўнікоў суполак на 3 гады. Кіруе саветам прэзідэнт Беларускай канферэнцыі.

Вышэйшай інстанцыяй адвентыстаў сёмага дня з'яўляецца Генеральная канферэнцыя, якая выбіраецца на 4 гады і знаходзіцца ў Вашынгтоне. Увесь свет падзелены на 6 частак (дывізіёнаў). Суполкі адвентыстаў сёмага дня Беларусі ўваходзяць у ЕўрапейскаАзіяцкі дывізіён Генеральнай канферэнцыі.

Сведкі Іеговы. Гэта секта ўзнікла ў 70я гг, XIX ст. у ЗША. Заснавальнікам яе з'яўляецца Чарльз Тэйз Расэл (18521916). Спачатку прыхільнікі Расэла называлі сябе Таварыствам даследчыкаў Бібліі, а з 1931 г. прынялі назву "сведкі Іеговы", абапіраючыся на наступны фрагмент з кнігі прарока Ісайі: "Няхай усе народы збяруцца разам... Няхай прадставяць сведак ад сябе і апраўдаюцца... А Мае сведкі, кажа Гасподзь, вы... Я прадрок, і выратаваў, і абвясціў; а іншага няма ў вас, і вы – сведкі Мае, кажа Гасподзь, што Я Бог" (Іс., 43, 912). Згодна з веравучэннем сведак Іеговы, Д'ябал заявіў, што Бог не можа засяліць зямлю людзьмі, якія застануцца Яму вернымі ў выпрабаваннях. Сведкі Іеговы сваім жыццём як бы абвяргаюць Д'ябла і сведчаць аб усемагутнасці Бога.

Свае веравучэнне сведкі Іеговы імкнуцца пабудаваць на рацыянальных прынцыпах. Так, яны адмаўляюць Тройцу. Хрыста лічаць не Богам, а былым архангелам Міхаілам, які ўвасобіўся ў выглядзе дасканалага чалавека. Святы Дух – гэта "ўлада і сіла Іеговы", якой Ён надзяліў Хрыста і тым самым упаўнаважыў прадстаўляць Яго. Сведкі Іеговы адмаўляюць пекла, рай, неўміручасць душы, лічаць, што Хрыстос загінуў не на крыжы, а на слупе. У іх ёсць свой пераклад Бібліі, дзе знайшлі адлюстраванне гэтыя палажэнні.

Сведкі Іеговы нецярпімыя да іншадумцаў. Сапраўднымі хрысціянамі яны лічаць толькі сябе, усе астатнія (праваслаўныя, католікі, лютэране, баптысты і іншыя) з'яўляюцца, на іх думку, сатаністамі.

Усю гісторыю яны разглядаюць як барацьбу паміж іегавістамі і сатаністамі. Лічаць, што з 1914 г. пачаўся пераходны перыяд ад царства людзей да царства Іеговы, які завершыцца вялікай бітвай – Армагедонам. На Зямлі застануцца толькі тыя, хто прызнае Іегову, яны будуць жыць у шчасці і багацці. Астатнія памруць. Зямлёй будзе кіраваць нябесны ўрад са 144 тыс. праведнікаў на чале з Хрыстом. Сведкі Іеговы лічаць, што да лічбы 144 тыс. зараз не хапае толькі 9 тыс., і таму Армагедон будзе хутка.

Вялікае значэнне сведкі Іеговы надаюць місіянерскай дзейнасці. Яны прапаведуюць на вуліцах і ходзяць па кватэрах, прапануючы пазнаёміцца з іх літаратурай – у асноўным гэта часопісы "Сторожевая башня" і "Пробудись".

У сведак Іеговы забаронена курэнне, брыдкаслоўе, неўпарадкаваны сэкс. Алкаголь ужываць можна, але абмежавана. Яны не могуць служыць у войску, не прымаюць удзел ў палітычным і грамадскім жыцці, спартыўных спаборніцтвах, не шануюць дзяржаўную сімволіку, у іх забаронена пераліванне крыві.

У якасці асноўных абрадаў сведкі Іеговы прызнаюць хрышчэнне і хлебапераламленне. У іх малітоўных дамах няма ніякай хрысціянскай культавай атрыбутыкі.

Сведкі Іеговы – гэта цэнтралізаваная арганізацыя. На чале яе стаіць Кіруючая карпарацыя, якая знаходзіцца ў Брукліне (прыгарад НьюЙорка). Увесь свет падзелены на зоны, зоны – на філіялы, філіялы – на вобласці, вобласці – на раёны. У раён уваходзіць да 20 суполак, якія называюцца сходамі. Суполкай кіруе савет на чале са старэйшынай, якога прызначае вышэйстаячая арганізацыя.

Усяго ў свеце зараз налічваецца больш чатырох мільёнаў сведак Іеговы.

У нас сведкі Іеговы з'явіліся ў пачатку 30х гг. на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Пасля далучэння гэтых земляў да СССР яны атрымалі магчымасць распаўсюджваць свае веравучэнне далей на ўсход. Савецкая ўлада лічыла сведак Іеговы рэакцыйнай сектай і жорстка іх праследавалі, таму яны дзейнічалі ў падполлі. Афіцыйна сведкі Іеговы былі легалізаваны ў СССР толькі ў пачатку І99І г. На 1 студзеня 1999 г. на Беларусі існавала 21 суполка сведак Іеговы.

Пратэстанцтва – найбольш інтэнсіўна развіваючыся кірунак у хрысціянстве. Яно ўзнікла як пратэст супраць злоўжыванняў у каталіцкай царкве. Характэрнай рысай пратэстанцтва з'яўляецца наяўнасць шматлікіх накірункаў, кожны з якіх прэтэндуе на выключную правільнасць свайго веравучэння. На Беларусі на 1 студзеня 1999 г. было зарэгістравана 14 пратэстанцкіх накірункаў.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Кудрявцев В.В. Лекции по истории религии и свободомыслия / В.В. Кудрявцев. – Мн., 1998.

2. Самыгин С.И., Ничипуренко В.Н., Полонская И.Н. Религиоведение: социология и психология религии. – РостовнаДону, 1996.

2. Религиоведение: Хрестоматия: Учеб. пособ. / Авторсост. П.И. Костюкович. – Мн.: Новое знание, 2000. – 480с.

3. Токарев С.А. Религия в истории народов мира / С.А. Токарев. – М., 1976.

4. Адзіночанка В.А., Рэлігіязнауства: вучэбны дапаможнік для ВНУ / В.А.Адзіночанка. Минск : Універсітэцкае, 2001. 240 с.