Смекни!
smekni.com

Арганізацыя Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы (стр. 1 из 5)

праваслаўная цероковная беларусь

Неспадзяванай атакай дня 22 чэрвеня 1941 г. немцы мусілі да панічнага адступленьня савецкія арміі, сканцэнтраваныя на заходняй мяжы Беларусі. За два тыдні нямецкія арміі былі каля Нэвеля і Раслаўля, а ў верасьні 1941 г. немцы падступалі да Ленінграду і абкружалі Маскву. Будучы ўпэўненымі ў сваей перамозе, немцы распачалі рэалізацыю сваей загадзя падрыхтаванай колёніяльнай палітыкі на заваяваных прасторах усходу Эўропы.

Яшчэ на пачатку вайны прадстаўнікі нямецкіх урадавых колаў, па іх собскай ініцыятыве, спаткаліся з прадстаўнікамі беларусаў у Бэрліне. 3 боку беларусаў у нарадзе прымалі ўдзел: інж. Анатоль Шкутка, кс. Вінцук Гадлеўскі і інш. На гэтай нарадзе немцы прапанавалі беларусам прыняць актыўны ўдзел у антысавецкай барацьбе, аднак не акрэсьлівалі будучага лёсу Беларусі па перамозе над бальшавікамі. Быў створаны беларускі аддзел пры прапагандовай нямецкай арганізацыі ВІНЭТА. Перад самым пачаткам вайны былі спушчаныя на парашутах, на савецкіх тылох у Беларусі, групы беларускіх падрыўнікоў, арганізаваныя пры дапамозе нацыянальнага беларускага актыву на эміграцыі. Ужо першыя нямецкія вайсковыя часткі на Беларусі распаўсюджвалі адозву да беларускага народу, у якой абвяшчалася аб вайне за вызваленьне ад бальшавізму, а Беларусь праклямавалася жыцьцёвым прасторам беларускага народу.

3 першымі нямецкімі вайсковымі часткамі на Беларусь прыбывалі з эміграцыі беларускія нацыянальныя працаўнікі, якія разам з уцалеўшым на мясцох беларускім нацыянальным актывам, займалі кіруючыя адміністрацыйныя становішчы: старшыняў акругаў, паветаў, кіраўнікоў паліцыі і інш. Сярод гэтага беларускага актыву была частка замаскаваных польскіх дывэрсантаў, якія запісваліся ў Беларускім Камітэце ў Варшаве беларусамі, атрымлівалі рэкамандацыю надзейных беларусаў, былі накіроўваныя на Беларусь, займалі тут адказныя становішчы, а праводзілі польскую дывэрсыйную работу на шкоду беларускай справе. Палякі імкнуліся ахапіць сваім апаратам адміністрацыю і ўладу на Беларусі, і вынішчалі беларускі Нацыянальны актыў. Такім чынам, ад самага пачатку вайны на Беларусі распачалася беларуска-польская барацьба. Гэта барацьба была вельмі цяжкай для беларусаў таму, што беларускі нацыянальны актыў быў невялікі, вынішчаны папярэдня савецкай і польскай акупацыйнымі ўладамі. Немцы скарыстоўвалі цяперашнюю барацьбу ў сваіх мэтах, вынішчаючы то польскі, то беларускі актыў, якія яны уважалі за канкурэнтаў пры сваім панаваньні над Беларусяй.

Экстэрмінацыйную палітыку немцы разгарнулі ўжо ўвосені 1941 г. адносна некаторых нацыянальных групаў, пражываючых на Беларусі. Жыды былі ізаляваныя адразу па ўсей Беларусі ў гэтто па гарадох, абгароджаных калючым дротам. Іншаму насельніцтву было забаронена зносіцца з імі, пад пагрозай суровых караў. На працягу 1941-1942 гадоў усё жыдоўскае і цыганскае жыхарства Беларусі было вымардавана немцамі.

Немцы знайшлі на Беларусі рэлігійнае жыцьцё у зарганізаваным стане на заходняй частцы краю, гдзе бальшавікі не пасьпелі яшчэ яго цалком вынішчыць. У гарадох: Вільні, Пінску і Жыровіцах прабывалі праваслаўныя япіскапы са сваімі епархіяльнымі ўправамі; ува ўсіх прыходах былі сьвятары, адбываліся багаслужэньні, іскавалі манастыры, вернікі масава наведвалі багаслужэньні.

На ўсходняй частцы Беларусі рэлігійнае жыцьцё было поўнасьцю зьнішчана савецкімі ўладамі. У сталічным Менску захавалася непарушанай адна малая царкоўка на вайсковых могілках. Усе іншыя з яшчэ існуючых будынкаў-цэркваў былі пераробленыя для не рэлігійных мэтаў; напрыклад: Кацярынаўскі сабор — на склад кансэрваў для фабрыкі; Прэабражэнская царква — на спартовы клюб і залю для танцаў; Казанская (чыгуначная) царква — на клюб глуха-нямых; царква сьв. Духавага манастыра — на архіў. Такое самае становішча было на ўсей Ўсходняй Беларусі.

Каталіцкія касьцёлы, пратэстанцкія кірхі, жыдоўскія сынагогі, магамэтанскія мэчаты былі ў падобным стане.

Нямецкае вайсковае камандаваньне, скарыстоўваючьі рэлігійнасьць беларускага народу для прыцягненьня яго на свой бок, спрыяла аднаўленьню праваслаўнага рэлігійнага жыцьця. Нямногія ўцалеўшыя ад зьнішчэньня бальшавікамі сьвятары, распачыналі духоўную дзейнасьць, атрымлівалі адумысловыя пасьведчаньні ад нямецкіх уладаў, ахоўваючыя іх правы. Аднак, з духавенетва "Усходняй Беларусі дажылі толькі лічаныя адзінкі.

Ад самага пачатку зьнішчэньня савецкай улады на Беларусі, духавенства з Заходняй Беларусі распачало місыйную працу на Ўсходняй Беларусі. Першыя часткі нямецкіх войскаў прывезьлі ў Менск з Пружаншчыны, без паразумленьня з праваслаўнай іерархіяй, іера-манаха Ўладзімера Фінькоўскага. Веруючыя спаткалі яго з вялікай прыхільнасьцяй і распачалі арганізаваць царкоўна-рэлігійнае жыцьцё. 3 актыўнейшых вернікаў быў арганізаваны царкоўна-будаўнічы камітэт, які распачаў аднаўленьне існуючых цэркваў: Прэабражэнскай, Кацярынаўскага сабору і Старажоўскай. Беларуская гарадзкая ўправа дапамагала гэтай дзейнасьці. У жніўні 1941 г. аднавіліся багаслужэньні ў Прэабражэнскай царкве. Народ запоўніў царкву, пры гэтым было шмат моладзі. Царкоўны хор, спантанічна арганізаваны з даўнейшых харыстых і опэрных сьпевакоў, дасканалым сьпевам чудовых малітаўных мэлёдыяў рабіў моцнае ўражаньне на народ. Іераманах Фінькоўскі, беларускага паходжаньня, прабываў раней у расейскім духоўным асяродзьдзі, а цяпер прапаведаваў па расейску. У канцы жніўня 1941 г. іераманаха Фінькоўскага наведалі сьв. М. Лапіцкі і інж. I. Касяк, у паразуменьні з Р. Астроўскім, намесьнікам Менскай акругі. На запытаньне, як а. Фінькоўскі заглядаецца на беларусізацыю царкоўнага жыцьця і на увязку з беларускай адміністрацыей, — а. Фінькоўскі адказаў, што ён працуе з немцамі, мае ад іх дапамогу, а таму ён будзе і надалей супрацоўнічаць толькі з немцамі.

Карыстаючы з выняткавага становішча і апекі вайскова-палітычных нямецкіх уладаў, пры адсутнасьці япіскапаў на Усходняй Беларусі, а. Фінькоўскі разгарнуў сваеасаблівую дзейнасьць. Ён раз'-яжджаў па гарадох Усходняй і Заходняй Беларусі, назначаў сьвятароў на прыходы і самачынна прыняў на сябе ролю, якая належыла япіскапу. У дачыненьні да мясцовага духавенства ён трымаўся высакамерна. Не маючы надзеі на падтрымку мітр. Панцялеймана і яп. Вэнэдыкта, якія ведалі неадукаванасьць і нездавальняючыя мараль-ныя якасьці а. Фінькоўскага, гэты апошні стаў уважаць сябе ў юрысдыкцыі мітрапаліта Варшаўскага Дзяніса і арх. Пінскага Аляксандра.

Ня толькі у Менску, але і ў ваколічных гарадох распачалася адбудова царкоўнага жыцьця, пры чым Менск спаўняў ролю адміністрацыйнага цэнтру. На багаслужэньні сюды сталі масава прыяжджаць веруючыя з бліжэйшых і далейшых вёсак і мястэчак. Веруючыя прыносілі дзяцей і прыводзілі падрастаючую моладзь для хрышчэньня. Вернікі зносілі царкоўныя рэчы, багаслужбовыя кнігі, перахаваныя з вялікім піэтызмам і ахвярнасьцяй у сваіх памешканьнях, наражаючы жыцьцё на небясьпеку. У іншых гарадох і мястэчках Ўсходняй Беларусі было цяжэй арганізаваць багаслужэньні, дзеля адсутнасьці сьвятароў. Аднак усюды спантанічна тварыліся царкоўныя камітэты, якія, разам з беларускай адміністрацыей, аднаўлялі цэрквы і царкоўныя будынкі, шукалі сьвятароў, зьвяртаючыся ў Менск і ў Заходнюю Беларусь. 3 абшараў Усходняй Беларусі, прылягаючых да Заходняй, народ масава прыяжджаў у цэрквы Заходняй Беларусі часта з адлегласьці за 70 км. Асабліва многія прывозілі дзяцей і моладзь для хрышчэньня. У царкве ў Радашкавічах у сьвяточныя дні было хрышчаных па 200 да 250 дзяцей. Народ выяўляў глыбокую рэлігійнасьць.

Па суседзтву з Радашковічамі, на б. Усходняй Беларусі, знаходзіцца вёска Рагавая, у якой у гэту пару стаяла царква, зачыненая бальшавікамі і даведзеная імі да паўразваленага стану. Увосені 1941 г. з Радашкавіч вышаў крэсны ход, ведзены прат. I. Жарскім, кіруючыся ў Рагавую. У Рагавой сабралася мноства мясцовага народу, які з перахаванымі ад бальшавікоў абразамі ўрачыста спаткаў крэсны ход і разам увайшоў у разваленую царкву, ня могучы ў ей зьмясьціцца. Рэлігійны настрой выліваўся ў гарачых малітвах і агульным узвышаным настроі, пры успамінах аб мінулых бальшавіцкіх жахах і зьдзеках над народам і рэлігіяй.

У другой палове верасьня 1941 г. прыехаў у Менск з Жыровіц япіскап Берасьцейскі Вэнэдыкт, з мэтай запазнацца на мейсцы з палажэньнем царкоўных спраў, для арганізацыі і адбудовы царквы на Ўсходняй Беларусі. А. Фінькоўскі ня прызнаў яп. Вэнэдыкта за свайго духоўнага кіраўніка і прыняў яго, як прыватную асобу, ня пусьціўшы ў архірэйскі дом, а пасяліўшы ў манастырскай кельлі. Адначасна а. Фінькоўскі стараўся перашкодзіць яп. Вэнэдыкту пры арганізацыйных захадах па царкоўных справах.

Яп. Вэнэдыкт рабіў стараньні для прызнаньня нямецкімі ўладамі духоўнага кіраўніцтва мітр. Панцялеймана над Праваслаўнай Царквой ува ўсей Беларусі. У гэту пару ў Менску адбывалася зьмена нямецкага вайсковага кіраўніцтва праз нямецкую цывільную адміністрацыю. Новапрызначаны Гэнэральны Камісар, Вільгэльм Кубэ, перабіраў уладу ад нямецкага вайсковага камандаваньня і ад беларускага намесьніцтва, якое ліквідавалася, ператвараючыся ў тэхнічна-дарадчае „нэбэн-бюро". Р. Астроўскі не пагадзіўся з такой роляй для беларускай адміністрацыі і пакідаў Менск, выяжджаючы ў ваенную зону, для арганізацыі там адміністрацыі. Яп. Вэнэдыкт яшчэ засьпеў Р. Астроўскага ў Менску, з якім ён адбыў нараду, пры ўдзеле сьвятароў: М. Лапіцкага і I. Кушнера.

Астроўскі цікавіўся арганізацыей царкоўнага жыцьця на Беларусі, імкнучыся абаперці яго на беларускім япіскапаце і асьвечаным беларускім сьвятарсьцьве. Ад яп. Вэнэдыкта Астроўскі зажадаў, каб арганізацыя царквы на Беларусі праводзілася ў нацыянальным беларускім напрамку, з пажаданьнем высьвячэньня новых япіскапаў беларусаў, з чым яп. Вэнэдыкт пагадзіўся. Неадкладна Астроўскі напісаў ліст у Гэнэральны Камісарыят Беларусі з прозьбай прызнаць мітр. Панцялеймана кіраўніком Праваслаўнай Царквы на ўсей Беларусі. Праз некалькі дзён яп. Вэнэдыкт быў выкліканы ў Гэнэральны Камісарыят Беларусі, гдзе яму былі пададзеныя ўмовы, пад якімі можа арганізавацца праваслаўная царква на Беларусі. Царква мела быць: