Смекни!
smekni.com

Характар і асаблівасці адносін паміж СССР і Польшчай у перыяд з 1921 па 1934 гг. (стр. 7 из 8)

Хутка высвятлілася і тое, што малыя краіны не маюць рэальных рычагоў уплыву, і паступова крытыка "Пакта чатырох" з іх боку заціхла. На хвалі гэтай крытыкі ў Празе паўстала ідэя запрасіць Польшчу ў склад Малой Антанты, але Варшава лічыла, што важней атрымаць Цешын, які належыў Чэхаславакіі [31, с. 300].

Адначасова Польшча паспрабавала аказаць націск на Нямеччыну (падзеі ў Данцыгу, дэманстрацыі ў Польшчы і чуткі аб падгатоўленасці да сумеснай франка-польскай прэвентыўнай ваеннай акцыі супраць Нямеччыны), якая атрымала выдатную магчымасць спаслацца на гэтыя дзеянні для абгрунтавання неабходнасці даўзбраення [31, с. 301].

Аднак, неўзабаве, пасля таго, як праект "пакта чатырох" атрымаў галоснасць, міністр замежных спраў Турцыі прапанаваў СССР у якасці зваротнай меры арганізаваць канферэнцыю краін, якія падпісалі ў свой час Маскоўскі пратакол, а таксама Турцыі і дзяржаў Малой Антанты. "Пакт чатырох" істотна закранаў інтарэсы ўсіх гэтых краін. Развіваючы турэцкую прапанову, Савецкі ўрад вырашыў прапанаваць склікаць канферэнцыю суседніх з СССР дзяржаў, якія заключылі з ім пакт аб ненападзенні, з тым, каб падпісаць канвенцыю аб вызначэнні агрэсара [32, с. 102].

Хоць большасць краін, якія Савецкі Саюз прапанаваў запрасіць на канферэнцыю, у свой час станоўча ставіліся да савецкага вызначэння агрэсара, ажыццяўленне гэтай ініцыятывы не было простай справай з-за разнагалоссяў паміж асобнымі суседзямі СССР [31, с. 303].

Зварот, у першую чаргу да Польшчы, сведчыў аб прызнанні Савецкім урадам яе ролі на міжнароднай арэне. 9 красавіка СССР прапанаваў Польшчы прыняць удзел у канферэнцыі для падпісання канвенцыі аб вызначэнні агрэсіі, але Варшава, якая ў цэлым ухваліла гэтую ідэю, прапанавала Маскве спачатку ўрэгуляваць свае адносіны з Румыніяй [31 ,с. 303].

У траўні 1933 г. Польшча пачала актыўны зандаж Нямеччыны на прадмет нармалізацыі адносін, які знайшоў водгук у Берліне. Аднак на міжнароднай канферэнцыі ў Лондане германскі прадстаўнік ізноў падняў пытанне аб рэвізіі германскай мяжы на ўсходзе, а 7 чэрвеня быў парафіраваны "Пакт чатырох" [26, с. 261].

Тым часам краіны Малой Антанты падтрымалі савецкую ідэю аб вызначэнні агрэсіі на канферэнцыі па раззбраенні, а ў ліпені Чэхаславакія прапанавала Маскве падпісаць дамову аб ненападзе з Малой Антантай. 24 чэрвеня Румынія таксама заявіла аб гатоўнасці падпісаць канвенцыю аб вызначэнні агрэсіі [31, с. 309].

У гэтых умовах Польшчы прыйшлося пагадзіцца з савецкай прапановай, але Варшава выступіла за падпісанне рэгіянальнай канвенцыі, а не адчыненай для падпісання ўсіх жадаючых. Тым самым польскае кіраўніцтва дэманстравала сваю незалежнасць і спрабавала аказаць ціск на Нямеччыну. Акрамя таго, Варшава выступіла супраць удзелу ў канвенцыі краін Малой Антанты, паколькі гэта магло закрануць інтэрасы Вугоршчыны і Італіі, з якімі ў Польшчы былі добрыя адносіны [26, с. 264].

У выніку 3 ліпеня СССР, Польшча, Эстонія, Латвія, Румынія, Турцыя, Персія і Аўганістан падпісалі рэгіянальны пратакол, а 4 ліпеня СССР, Чэхаславакія, Румынія, Югаславія і Турцыя падпісалі адкрытую канвенцыю аб вызначэнні агрэсіі [16].

Тым часам пачалася нармалізацыя нямецка-польскіх адносін па эканамічных пытаннях і адносна Данцыга. Да гэтага падштурхоўвала нямецкі урад, незадаволенасць "пактам чатырох", які хоць і быў падпісаны, але выявіў глыбокія супярэчнасці паміж партнёрамі. Зразумела, што шматлікія назіральнікі расцанілі гэта як пачатак нямецка-польскага супрацоўніцтва [26, с. 266].

У ліпені Польшчу наведаў заведуючы Бюро міжнароднай інфармацыі ЦК ВКП(б) К. Радэк, які зрабіў па выніках паездкі выснова аб тым, што маецца рэальная магчымасць наступнага збліжэння з Польшчай, хоць працэс гэтага збліжэння можа насіць зацяжны і супярэчлівы характар. Абапіраючыся на гэтыя адзнакі, савецкі бок прапанаваў Польшчы наступнае збліжэнне, але Варшава прамаўчала, толькі ўзмацніўшы меркаванні Масквы адносна магчымага нямеччына-польскага супрацоўніцтва [31, с. 310].

15 ліпеня ў Рыме быў падпісаны Пакт згоды і супрацоўніцтва паміж Ангельшчынай, Францыяй, Італіяй і Нямеччынай ("Пакт чатырох"). Спробы СССР паказаць Польшчы на наяўнасць пагрозы з боку Нямеччыны адхіляліся польскім кіраўніцтвам, якое лічыла, што нацысты змогуць парваць з традыцыйнай антыпольскай палітыкай Берліна. У Варшаве лічылі, што Нямеччына яшчэ доўга не зможа аднавіць свой ваенны патэнцыял і будзе вымушана задаволіцца паглынаннем Аўстрыі. У верасні 1933 г. пачаліся нямецка-польскія перамовы аб спыненні мытнай вайны. 19 кастрычніка Нямеччына выйшла з Лігі Нацый і заявіла аб гатоўнасці падпісаць пакты аб ненападзе з усімі жадаючымі. Зразумела, што ў гэтых умовах Берлін быў зацікаўлены ў дамове са сваім усходнім суседам, якая дазволіла б зрабіць удар па сістэме французскіх сувязей ва Усходняй Еўропе і прадэманстраваць сваю міралюбнасць [26, с. 270].

Выхад Нямеччыны з канферэнцыі па раззбраенні і Лігі Нацый прывёў да яе міжнароднай ізаляцыі, што разглядалася Польшчай як спрыяльны момант для дасягнення дамовы. Польскае кіраўніцтва ізноў вырашыла паказаць сваю сілу і здольнасць да самастойнай палітыкі. Апавясціўшы Берлін у адсутнасці намераў удзельнічаць у якіх-небудзь санкцыях супраць яго, Варшава атрымала германскія прапановы ў жаданні нармалізаваць адносіны [31, с. 311].

15 лістапада паміж польскім амбасадарам у Берліне Ю. Ліпскім і Гітлерам была дасягнутая вусная дамоўленасць аб адмове ўжывання сілы. Гэтая дамоўленнасць, па меркаванні рэйхсканцлера, магла быць пазней ператворана ў дамову. 16 лістапада было апублікавана нямецка-польскае камюніке, у якім абодва бакі абавязаліся не "звяртацца да сілы пры рашэнні існуючых паміж імі спрэчак". Паведамляючы 16 лістапада савецкаму боку аб нармалізацыі адносін з Нямеччынай, польскі прадстаўнік сказаў, што "адносіны з СССР завершаны дамовай аб ненападзе, а з Нямеччынай толькі пачынаюць развівацца [18].

Калі ж ўлічыць, што і польская, і германская прэса стваралі ўражанне аб наяўнасці нейкіх таемных дамоўленасцяў, зразумела, што ў Маскве гэта было ўспрынята з асцярогай. Вядома, Варшава не збіралася ў дадзены момант пагаршаць адносіны з СССР, і 23 лістапада міністр замежных спраў Ю.Бек выказаў савецкаму паўпраду ў Варшаве Антонаву-Аўсіенка пажаданне аб каардынацыі палітыкі абедзвюх краін у Прыбалтыцы [31 ,с. 313].

Савецкая дыпламатыя вырашыла атрымаць дадатковыя звесткі аб намерах Польшчы ў стаўленні да Нямеччыны, таму калі 14 снежня Польшча прапанавала СССР пашырыць кантакты, Масква запытала Польшчу аб яе стаўленні да планаў даўзбраення Нямеччыны і прапанавала падпісаць дэкларацыю аб зацікаўленасці ў недатыкальнасці Прыбалтыкі [19].

Пры гэтым у савецкай ацэнцы бягучага моманту пераважала меркаванне, што абектыўны характар супярэчнасцяў паміж Польшчай і Нямеччынай зробіць іх збліжэнне цяжкай справай.

Важным, хоць і мала вядомым фактам, які характарызуе пазіцыю СССР, быў неафіцыйны зандаж меркавання польскага ўрада адносна супрацоўніцтва супраць Нямеччыны, праведзены ўлетку 1933 г. [32, с. 116].

У рамках праведзенага савецкім бокам зандажу Польшчы, адбыўся візіт у Польшчу прадстаўніка рэдакцыйнай калегіі газеты "Известия". Падчас візіту вяліся гутаркі аб неабходнасці і пажаданасці адносін добрасуседства паміж СССР і Польшчай. У інтэрьв’ю для друку і іншых прамовах савецкі прадстаўнік падкрэсліваў прыналежнасць тэрыторый Балтыйскага ўзбярэжжа польскай старане. Галоўнае месца пры абмеркаванні палітычных праблем належыла пытанню бяспекі СССР і Польшчы ў выпадку Германскай агрэсіі [32, с. 116].

Тым часам Францыя прапанавала СССР дамову аб узаемадапамозе, і 19 снежня Масква прапанавала ідэю шматбаковай дамовы, якая не выклікала захаплення ў Варшаве. Польская дыпламатыя спаслалася на неабходнасць інфармавання прыбалтыйскіх краін. Польшчы было перададзена запрашэнне Беку наведаць СССР. Звесткі аб савецка-польскіх кантактах адносна гарантый Прыбалтыцы выклікалі негатыўную рэакцыю ў Берліне, таму Нямеччына паабяцала прыпыніць распачатыя 27 лістапада перамовы з Польшчай наконт дамовы аб ненападзе. Натуральна, 9 студзеня 1934 г. Варшава запэўніла Берлін, што без яго згоды яна не пайдзе на падпісанне дэкларацыі па Прыбалтыцы. Таму ўсе савецкія прапановы аб скарэйшым падпісанні прыбалтыйскай дэкларацыі не былі падтрыманыя польскім бокам. 11 студзеня Польшча афіцыйна апавясціла Маскву аб перамовах з Нямеччынай і прапанавала адкласці падпісанне дэкларацыі на час візіту Бека ў Маскву ў сярэдзіне лютага [31, с. 315].

26 студзеня 1934 г. была падпісана нямецка-польская дэкларацыя аб мірным рашэнні спрэчак і нескарыстанні сілы. Бакі абвясцілі аб міры, была згорнута мытная вайна і ўзаемная крытыка ў прэсе. У Варшаве гэты дакумент быў успрыняты як аснова бяспекі краіны. Пытанне аб мяжы ў дэкларацыі было не закранутым [21].

Сакрэтнасць, у абставінах якой вялася падрыхтоўка пагаднення, і адсутнасць у тэксце нормы, адпаведна з якой дэкларацыя страчвае сілу ў выпадку агрэсіі аднаго з бакоў супраць трэцяй краіны, давалі падставу для насцярожанага яе ўспрыняцця ў палітычных колах шэрага краін. У дыпламатычных і журналісцкіх колах выказваліся меркаванні, што дэкларацыя (часта яе называлі пактам) уключае сакрэтныя артыкулы, накіраваныя супраць СССР іншых краін. Германская прапаганда імкнулася падтрымліваць гэтыя чуткі з мэтаю поглыбіць недавер у адносінах паміж Польшай, яе саюзнікамі і суседзямі [29, с. 81].

Таксама дамова выключала Польшчу са шматлікіх сістэм калектыўнай бяспекі што, натуральна, было на руку Нямеччыне.

Польскі ўрад прыняў захады, каб нейтралізаваць негатыўную рэакцыю Масквы на польска-германскае збліжэнне, ажыцявіўшы візіт у СССР міністра замежных спраў, запланаваны ў снежні ў сувязі з перагаворамі аб Балтыйскай дэкларацыі. Праўда, пасля правалу гэтага праекта ў бакоў мала што засталося для абмеркавання. На перагаворах з Літвінавым Бек большую частку часу страціў, каб давесці, што Польшча не заключыла з Нямеччынай ніякай дамовы, накіраванай супраць трэціх краін. У падпісаным 15 лютага камюніке аб выніках візіту гаварылася аб цвердым намеры ўрадаў абедзвюх краін палепшыць адносіны паміж імі на аснове ўжо падпісаных палітычных пагадненняў [29, с. 81].