Смекни!
smekni.com

Беларуская эміграцыя ў гады Другой сусветнай вайны (стр. 3 из 3)

Перапісы насельніцтва 1959 і 1979 гт. сведчаць, што за гэты час колькасць беларусаў, якія пражывалі ў краіне паза тэрыторыяй БССР, павялічылася з 17,6 да 20 %. Гэта значыць, што пад канец 70-ых гадоў 1 млн. 894 тыс. беларусаў у іншых рэспубліках былі практычна выключаны з нацыянальна-культурнага жыцця Бацькаўшчыны. Яна фактычна не аказвала ім падтрымкі, не бараніла іх інтарэсы і правы. Палітыка цэнтральнай і рэспубліканскай партыйна-дзяржаўнай улады была скіравана на збліжэнне і зліццё нацый і народнасцей краіны, стварэнне новай супольнасці «савецкага народа». Адміністрацыйна-камандная сістэма уніфікавала культурнае, духоўнае жыццё краіны, заахвочвала нацыянальны нігілізм. У гэтых умовах кампактныя асяродкі беларусаў у розных рэгіёнах Саюза не мелі ніякіх сваіх суполак, школ, арганізаванага на нацыянальнай аснове грамадска-культурнага жыцця.

Інтэнсіўная міграцыя беларусаў у межах краіны прывяла да скарачэння неабходных рэспубліцы творчых сіл, рабочых рук, памяншэння долі карэннага насельніцтва ў складзе жыхароў рэспублікі (з 81 % у 1959 г. да 79 % у 1979 г.).

Савецкая сістэма, якая прывяла да нацыянальнага нігілізму, крызісу беларускай культуры на самой Бацькаўшчыне, ігнаравала нацыянальна-культурныя патрэбы беларускай дыяспары. Палітыка ізаляванасці соцень тысяч эмігрантаў, грэбавання нацыянальна-культурнымі інтарэсамі і патрэбамі суродзічаў на тэрыторыі Саюза ССР садзейнічала паслабленню іх нацыянальнай свядомасці, асіміляцыі.

Спіс крыніц і літаратуры

1. «Гісторыя Беларусі», другая частка, Ладысеў У.Ф., М., 2002 г.

2. «Гісторыя Беларусі», Несцяровіч Я.Ю., М., 1996г.

3. Беларусі ч. 2, пад рэд. прафес. Я.К.Новіка, Г.С. Марцуля, Мінск,2001г.

4. Гісторыя Беларусі / Пад рэд. А. Г. Каханоускага і інш. – Мн.: “Экаперспектыва”, 1997.

5. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. XIX- XX стагоддзі: Курс лекцый / П. І. Брыгадзін. – Мн.: РІВШ БДУ, 2002.

6. История Беларуси: Учебн. Пособие. П.И Бригадин, Л.А. Жилунович и др. –Мн., 1997.