Смекни!
smekni.com

Чтение и анализ сказок (стр. 4 из 9)

Прыроду гэтых вобразаў трэба разглядаць зыходзячы з іх функцый у казках. Яны ў большасці сваёй якраз і з'яўляюцца вынікам «вобразнага, гіпатэтычнага, але ўжо тэхналагічнага мыслення» нашых продкаў, адлюстроўваюць іх мары падпарадкаваць прастору, час, дасягнуць дабрабыту. У некаторых вобразах цудоўных памочнікаў можна заўважыць рэшткі культу продкаў, татэмістычных уяўленняў, магіі.

Культ продкаў, рэшткі якога да нядаўняга часу захоўваліся на Беларусі ў выглядзе свята «дзядоў» — памінання памёршых, складае ўяўленні аб тым, што і пасля смерці продкі ўплываюць на жыццё сваіх нашчадкаў. Яны могуць абара-няць людзей ад розных злых духаў і іншых варожых істот, рабіць дабро, але калі да іх паставіцца з непавагай, то могуць прынесці і вялікую шкоду. Параўноўваючы сэнс старажытных культаў і абрадаў з казкамі, героі якіх, выконваючы наказ бацькі, ходзяць на яго магілу, за што атрымліваюць незвычайныя падарункі, можна заўважыць некаторыя агульныя рысы.

3 развіццём свядомасці людзей, пазнаннем грамадскіх з'яў і падначаленнем прыроды міфалогія страціла сваю глебу. Верагоднасць міфаў стала знікаць; яны сталі ўспрымацца як фантастычныя выдумкі. Гэта адбылося не адразу, а паступова, на першых этапах развіцця класавага грамадства. У сувязі з гэтым цудадзейныя казкі, як і многія казкі аб жывёлах, набылі новы характар — яны сталі пры дапамозе выдумкі, у якой яшчэ вялікую ролю адыгрывала фантастыка, адлюстроўваць рэчаіснасць класавага грамадства.

У класавым грамадстве казачныя героі сталі ўвасабляць народныя сілы, ідэалы і імкненні. Яны набылі, у прыватнасці, лепшыя рысы шматлікіх змагароў супрань насілля і прыгнёту як з боку захопнікаў так і з боку сваіх эксплуататараў, якія ў сваю чаргу ўвасобіліся ў вобразах казачных ворагаў. У многіх цудадзейных казках сталі адлюстроўвацца таксама бытавыя і сямейныя адносіны, авантурныя прыгоды.

Даволі шматлікія цудадзейныя казкі сталі адлюстроўвацьбарацьбу народа Русі супраць іншаземных захопнікаў, увасобленых у вобразах цмока, змея або Кашчэя Бяссмертнага (казкі «Курыла Кажамяка», «Івашка — мядзвежае вушка» і інш.). Героі гэтых казак нагадваюць былінных волатаў. Больш таго, рад старажытных казак па-свойму паўтарае сюжэты гераічных былін, у якіх выступаюць Ілья Мурамец, браты-волаты і іншыя асілкі-героі.

Сярод беларускіх чарадзейных казак, якія найбольш поўна захавалі рысы старажытнасці, можна вылучыць творы аб подзвігах асілкаў — Івашкі-Мядзведжага вушка, Кацігарошка, Дубін-багатыра, Гарын-багатыра, Вярнідуба і інш. Яны выступаюць як змагары за праўду, справядлівасць, супраць розных варожых сіл.

Вельмі пашыраны былі на Беларусі творы, якія ў паказальніках казачных сюжэтаў аб'ядноўваюцца ў групу казах аб трох царствах. У пошуках Кашчэя або шматгаловага змея герой трапляе спачатку ў меднае, потым у срэбнае і, нарэшце, у залатое царства, дзе перамагае ворага і вызваляе захопленую ім у палон царскую дачку.

Сістэма вобразаў казак аб асілках і тыповыя для іх Мастацкія сродкі даюць шырокія магчымасці для ўслаўлення гераізму, мужнасні, рашучасці і сілы, любві да свайго народу і адданасці яму. Ідэалы, за якія змагаецца станоўчы герой, заўсёды знаходзілі жывы водгук у сэрцах слухачоў, выклікалі спачуванне. Малюючы вобраз свайго героя, народ з багатай палітры мастацкіх сродкаў найбольш часта і вельмі ўдала выкарыстоўваў гіпербалу, якая дапамагала узняць героя над рэчаіснасцю, але не адрывала ад яе. Гіпербалізацыя сілы і іншых якасцей станоўчага вобраза заўсёды арганічна спалучалася з ускладненнем задач, якія паўставалі перад героем, што захоўвала рэальныя суадносіны сіл, надавала напружанасць дзеянню, узмацняла канфлікт мастацкага твору. Шматвяковая мастацкая практыка пераканаўча паказала, што без такога захавання рэальных суадносін сіл, калі перад станоўчым героем паўстаюць сапраўдныя цяжкасці, не можа быць паўнацэннага мастацкага твору.

На параўнальна ранніх этапах класавага грамадства ўзніклі цудадзеііныя казкі аб шчасці, горы, якія выражаюць ідэі сацыяльнай несправядлівасці.Такія, напрыклад, казкі «Шчасце і гора», «Каваль і аднавокае гора» і інш. У іх старажытныя ўяўленні аб лёсе чалавека набылі больш канкрэтны змест, падказаны новай сацыяльнай рэчаіснасцю - няроўнасцю класаў і сацыяльных груп. Асабліва яскрава адлюстравана гэта ў казцы «Шчасце і гора», якая адразу ж пачынаецца з замалёўкі сацыяльнага кантрасту: «Жылі сабе два браты: адзін з іх быў вельмі багаты, а другі бедны. Пайшоў раз бедны папрасіць у багатага каня поле папахаць, а багач яму і кажа...»

Новыя ўмовы жыцця выклікалі з'яуленне ў цудадзейных казках новых герояў і ворагаў. Так, героямі ў радзе выпадкаў выступаюць бедныя сяляне, рамеснікі, салдаты, а ворагамі — цары, паны, кулакі і г. д. Гэтыя вобразы цудадзейных казак абумоўлены жыццём класавага грамадства. Яны развіваліся побач з традыцыйнымі казачнымі вобразамі, якія набылі ў асноўным новы сэнс. Зразумела, бліжэй да рэчаіснасці былі новыя вобразы, перад якімі ўсё больш адступалі міфалагічныя персанажы.

У цудадзейных казках часам у якасці герояў выступаюць царэвічы, каралевічы, царэўны, каралеўны і ім падобныя персанажы. Аднак дзеяннямі і паводзінамі яны цалкам нагадваюць народных герояў, з'яўляюцца выразнікамі народных інтарэсаў. У такіх вобразах адлюстравана, відаць, мара народа аб дасягненні дабрабыту, а часам і ідэалізацыя «добрых цароў» і «добрых князёў», што было характэрным для працоўных мас, у асаблівасці сялянскіх, перыяду феадалізму, а часткова і капіталізму.

Самым любімым героем цудадзейных казак з'яўляецца Іван (Іванька)-дурак (Іванька-дурачына), які паступова выяўляе свае здольнасці і сілу, перамагаючы ўсіх ворагаў на шляху да асабістага і ўсеагульнага шчасця. У гэтым вобразе сімвалічна паказаны якасці ўсяго працоўнага народа.

З абвастрэннем класавых супярэчнасцей усё ярчэй праяўлялася сацыяльная сутнасць многіх цудадзейных казак. Так, з узмацненнем прыгонніцтва з'явілася нямала казак, у якіх дадзены рэалістычныя характарыстыкі эксплуататараў, а таксама адлюстравана барацьба з імі працоўнага народа.

У наш час цудадзейныя казкі амаль спынілі сваё развіццё, бо сучасная рэчаіснасць апярэдзіла самую смелую казачную фантастыку і казку зрабіла явай. Пароджаныя верай у цуды, міфалагічнымі ўяўленнямі аб прыродзе, гэтыя казкі ў наш час не маюць пад сабой пажыўнай глебы. а ў эстэтычным развіцці народа з'яўляюцца даўно пройдзенным этапам. Усе яны яшчэ даволі актыўна жывуць у вусным і пісьмовым бытаванні, як каштоўная культурная спадчына, а таксама як сродак забавы для дзяцей і моладзі.

Чарадзейныя, або як іх яшчэ называлі, міфічныя казкі, па свайму паходжанню таксама з'яуляюцца вельмі старажытнымі. Аднак мы маем абмежаваны матэрыял, каб даць поўны малюнак узнікнення і ўсіх этапаў развіцця гэтых твораў.

Чарадзейныя казкі — гэта творы аб надзвычай дужых, смелых людзях ці аб звычайных сялянах, якія з дапамогай цудоўных памочнікаў перамагаюцьрозныя цёмныя, варожыя народу сілы: шматгаловага змея, паганага цмока, кашчэя бессмяротнага і інш. Фантастыка гэтых казак не толькі надзяляе герояў незвычайнай сілай, яна дазваляе ім перадольваць за кароткі час вялікія адлегласці, кіраваць рознымі стыхіямі прыроды. У аснове гэтай фантастыкі трэба бачыць імкненне людзей да авалодання прыродай, падпарадкаваць сабе яе таямнічыя, незразумелыя для нашых далёкіх продкаў сілы.

§ 1.4 Узнікненне сацыяльна – бытавых казак.

Сацыяльна-бытавыя казкі, ўзніклі ў класавым грамадстве, калі вытворчыя сілы дасягнулі значных поспехаў у сваім развіцці і свядомасць чалавека пад уплывам працоўнай практыкі і класавай бараіцьбы ўсё больш вызвалялася ад памылковых фантастычных поглядаў на навакольны свет. У сувязі з гэтым казачная фантастыка пачынае развівацца ў новым напрамку.

Вядома, што беларускі народ на працягу стагоддзяў знаходзіўся не толькі пад сацыяльным, але і пад нацыянальным і рэлігійным прыгнётам. У гэтых умовах барацьба супраць прыгнятальнікаў, якімі былі і беларускія, і польскія, і літоўскія, і рускія памешчыкі, злівалася з барацьбой супраць іншаземных захопнікаў і рабаўнікоў. Гэтыя асаблівасці гістарычнага развіцця Беларусі мелі моцны ўплыў на ідэйны змест, сістэму вобразаў, мову беларускіх антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казак, якія пры ўсёй сваёй блізкасці да аналагічных твораў рускага і ўкраінскага фальклору маюць і свае спецыфічныя рысы. Многім беларускім антыпрыгонніцкім казкам уласціва гераізацыя вобраза народнага змагара, які выступае абаронцам эбяздоленых і пакрыўджаных. Вобраз мужнага волата, сапраўднага народнага заступніка створаны ў адной з лепшых казак беларускага народа «Асілак». Яе герой, Асілак, наследуе лепшыя якасці герояў быліннага эпасу. Яго сіле , мужнасці і адвазе маглі б пазайздросціць многія былінныя багатыры. Ён наследуе таксама палымяную любоў да свайго народа — вызначальную якасць лепшых вобразаў вуснапаэтычнай творчасці.

Вельмі характэрна, што працяг і развіццё фальклорных традыцый ідзе ў двух напрамках: у плане выкарыстання традыцыйных для гераічнага эпасу мастацкіх сродкаў, напрыклад гіпербалізацыі, і ў плане наследавання і развіцця лепшых вызначальных рыс вобраза эпічнага героя. Якраз такое арганічнае спалучэнне гэтых двух напрамкаў дае найбольшы плён, захоўваючы адзінства формы і зместу. Аднак у вобразе Асілка ёсць і новыя рысы, народжаныя сваёй эпохай,— ён змагар супраць класавых ворагаў сялянства, у той час, калі яго папярэднікі, героі быліннага эпасу, змагаліся ў большасці выпадкаў супраць іншаземных захопнікаў, ахоўвалі рубяжы роднай зямлі.

Вуснамі Асілка беларускі народ выказаў свае мары аб згуртаванасці ў барацьбе з прыгнятальнікамі, нязгасную надзею на перамогу над ворагам. У той жа час сялянскі герой нясе ў сабе рысы класавай абмежаванасці, якая характэрня для той эпохі: шляхі з'яднання і супольнай барацьбы былі яшчэ малавядомы сялянству.