Смекни!
smekni.com

Чтение и анализ сказок (стр. 6 из 9)

Апавядальная (ці эпічная) частка выкладае асноўны змест казкі. У цудадзейных казках яна звычайна разгортваецца павольна, знеаднаразовым (часцей за ўсё трохразовым) паўтарэннем асноўных матываў і эпізодаў, якія варіруюцца(так, герой тройчы б'ецца з ворагам, тройчы сватаецца і г. д.). Гэты прыём запавальнення дзеі з мэтай узмацнення эфекту і стварэння напружання ў слухачоў называеца рэтардацыяй.

Для ўсіх казак самай важнай з'яўляецца дзея. Паслядоўнасць казачнай дзеі, спалучэнне яе эпізодаў строга рэгламентаваны. У дзеі раскрываюцца характары герояў і ворагаў, а таксама якасці цудадзейных памочнікаў. Іменна дзея з’яўляецца галоўным спосабам выяўлення характараў і якасцей казачных персанажаў.

Героі, ворагі і іх памочнікі ў цудадзейных казках паказваюцца выключнымі, а таму ў іх абмалёўцы вялікую ролю адыгрывае прыём гіпербалізацыі. Асабліва гіпербалічна малюецца іх сіла і ўласцівасці. Напрыклад, казачны герой так раскруціў і кінуў булаву, што яна «ляцела дванаццаць часоў»; пачвара настолькімоцна свісціць, што паражае людзей «за дванаццаць вёрст» і г. д.

У той жа час у казках, як і ў народных песнях, амаль не сустракаюцца індывідуалізаваныя вобразы. У іх адлюстроўваецца, звычайна пры дапамозе тыповых формул, толькі агульнае. Гэта датычыць партрэтнай характарыстыкі і дзеян-няў казачных герояў і ворагаў, а таксама апісанняў прадметаў і з'яў. Напрыклад: «Дзявіцы такія прыгожыя, што ні у казцы сказаць, ні пяром апісаць»; «Енздзелаўся такі чысцяк, што ні у казцы сказаць, ні ў загадках згадаць»; «На радасці яны задалі пір на ўвесь мір»; «Такое страенне — гэта ні здумаць ні згадаць, толькі ў казках сказаць» і інш.

Для цудадзейных казак, як і для многіх іншых фальклорных твораў, уласцівы паралелізм, пастаянныя эпітэты, сімвалы і іншыя сродкі мастацкай выразнасці. Вызначаючыся высокім ідэйна-мастацкім узроўнем, яны аказалі вялікі ўплыў на беларускую літаратуру, у прыватнасці на прозу першых перыядаў яе развіцця.

Глыбокаму зместу народных казак адпавядала багацце і разнастайнасць сродкау мастацкага адлюстравання рэчаіснасці. Высокі мастацкі ўзровень беларускага казачнага эпасу-вынік шматвяковай калектыўнай апрацоўкі, адбору і шліфоўкі твораў, тварэнне генія ўсяго народа. Немалаважная заслуга ў гэтым належыць таленавітым казачнікам. Свабодна валодаючы багацейшымі скарбамі мастацкага слова, што здабыў на працягу сваёй гісторыі беларускі народ, яны з вялікім мастацкім густам і адчуваннем спецыфікі твору выбіраюць найбольш адпаведныя фарбы. Большасць прыёмаў мастацкага адлюстравання рэчаіснасці з'яўляецца агульнай для ўсіх відаў казачнага эпасу, і ў той жа час кожны від беларускіх казак мае свае асаблівасці мастацкай формы. Нават адны і тыя ж мастацкія сродкі ў розных казках выкарыстоўваюцца па-рознаму.

У беларускіх казках шырока ўжываюцца сталыя эпітэты, якімі асабліва багатыя чарадзейныя казкі. Сталыя эпітэты надаюць гэтым творам і асобным іх вобразам уласцівы традыцыйнай народнай творчасці спецыфічны каларыт. Многія з эпітэтаў (напрыклад, «белы свет», «калінавы мост», «шаўковая трава» і інш.) звязваюць беларускі фальклор з быліннымі трэдыцыямі і пераносяць слухачоў або ў сівую старажытнасць, абоў невядомыя і поўныя таямнічасці краіны. У антыпрыгонніцкіх і антырэлігійных казках сталых эпітэтаў значна менш, і яны адрозніваюцца ад сталых эпітэтаў чарадзейных казак і сэнсавай нагрузкай, і эмацыянальнай афарбоўкай, і ступенню ўстойлівасці. Такія эпітэты, як «люты», «паганы», у дачыненні да слова «пан» сталі новатворамі ў сістэме пастаянных эпітэтаў, выкліканымі да жыцця новай рэчаіснасцю.

Народ тонка карыстаецца параўнаннямі, як простымі, так і разгорнутымі і адмоунымі. Пры гэтьм зноў-такі характар параўнанняў, іх сэнсавая і ідэйная нагрузкі і эмацыянальная афарбоўка залежаць ад віду казак і ад характару вобразаў, асобныя рысы якіх падкрэсліваюцца гэтымі мастацкімі сродкамі. У антыпрыгонніцкіх творах, напрыклад, драпежных і крыважэрных паноў-прыгнятальнікаў параўноўвалі з ваўкамі ў аўчарні. Такім жа эмацыянальна-насычаным і выразным з'яуляецца параўнанне «не паны, а звяр'ё паганае».

Як ужо адзначалася пры разглядзе асобных відаў беларускіх казак, важнае месца ў сістэме мастацкіх сродкаў займае гіпербалізацыя, асаблівасці якой таксама залежаць ад казачнага жанру, ідэйнай накіраванасці твору і г. д. Гіпербалізацыя выкарыстоуваецца ў розных відах казачнага эпасу, але найбольш уласціва яна чарадзейным творам, а таксама гераічным антыпрыгонніцкім казкам, вобразы якіх прасякнуты ідэяй змагання за народнае шчасце. Зусім іншы характар гіпербалізацыі ў сатырычных казках: тут яна дапамагае выкрыць і больш выразна паказаць заганы, супраць якіх выступае твор.

3 вялікім майстэрствам выкарыстоўвае народ і такі важны сродак характарыстыкі мастацкіх вобразаў, як мова герояў. Асабліва важнае месца гэты сродак займае ў казках аб жывёлах і сатырычных казках, многія з якіх пабудаваны, як дыялог. У казках аб жывёлах мова герояў у спалучэнні з адпаведнай інтанацыяй дазваляе ствараць жывыя вобразы дзеючых асоб. Напрыклад, памяншальна-ласкальныя суфіксы ў мове дробных жывёл і птушак дапамагаюць стварыць вобраз слабай, безабароннай істоты, якая выклікае да сябе шчырае спачуванне слухача. У некаторых казках аб жывёлах у мове дзеючых асоб можна сустрэць паўторы, якія ператвараюцца ў мастацкія формулы — характарыстыкі гэтых персанажаў. Персанаж казкі «Баран-бок абадран» кожны раз на пытанне «хто там?» адказвае: «Я, баран-бок абадран, чатыры нагі, два рагі, як дам рагамі, дык ты кверху нагамі». Падобныя паўторы вылучаюцца трапнасцю характарыстыкі персанажа, майстэрствам гукапісу. У сатырычных казках мова дзеючых асоб дапамагас стварыць рэзкі кантраст паміж вобразамі народнага героя і яго адвечных ворагаў — пана і папа. У процівагу мове народнага героя, трапнай, сакавітай, перасыланай прыказка.мі і прымаўкамі, мова прыгнятальніка невыразная, аднастайная, насычана лаянкай. У сувязі з тым што дзеючымі асобамі беларускіх народных казак часта былі ксяндзы, паны, у іх мове пераважалі польскія выразы.

Характарыстыка дзеючых асоб большасці беларускіх казак даецца звычайна сцісла, некалькімі каларытнымі мазкамі, якія падкрэсліваюць якую-небудзь вызначальную рысу героя. Адным са сродкаў такой лаканічнай характарыстыкі з'яўляюцца імёны герояў: Асілак, Вярнідуб і інш.

Цудадзейныя прадметы: боты-скараходы, кавер-самалёт (ручнік-самалёт) і інш., у якіх народная фантазія ў радзе выпадкаў увасобіла мару аб асваенні прыроды, аб развіцці тэхнікі, аб удасканаленні прылад вытворчасці, каб праца была лёгкай, а жыццё — шчаслівым і радасным. Гэта народная мара найбольш яскрава адлюстравана ў казках класавага грамадства. Дарэчы, у многіх казках гаворыцца аб тым, што цудадзейныяпамочнікі спачатку знаходзяцца на службе ў ворагаў, але затым здабываюцца (або вызваляюцца) героямі і служаць ім. У гэтым своеасабліва выяўляецца народны аптымізм, вера ў тое, што толькі працоўны народ даб'ецца перамогі над усімі ворагамі і прыродай, удасканаліць прылады вытворчасці і тэхніку, каб жыццё зрябіць лёгкім і прыемным, казачна-шчаслівым.

§ 2.2 Ад разнастайнасці заняткаў да рэалізацыі мэт.

Каб рэалізаваць пастаўленыя мэты, настаўніку мала строга прытрымлівацца класічных этапаў работы над вывучэннем твора. Неабходна яшчэ выкарыстоўваць разнастайныя прыёмы работы, якія будуць садзейнічаць больш глыбокаму асэнсаванню твора.

Разгледзім прыёмы работы на падрыхтоўчым этапе ўроку:

1. Гутарка настаўніка з дзецьмі. Выкарыстоўваецца ў тым выпадку, калі вучні ўжо валодаюць пэунымі ведамі па тэме чытання. Ва ўступнай гутарцы настаўнік актуалізуе веды дзяцей звяртаючыся да іх вопыту.

2. Расказ настаўніка мэтазгодны тады, калі тэма чытання невядома дзецям.

3. Слоўнікавая работа – від дзейнасці, які абавязкова прысутнічае на ўроках літаратурнага чытання. У структуры уроку слоўнікавая рабора мае месца як на падрыхтоўчым этапе, так і на этапе аналізу казкі.

На падрыхтоўчым этапе рэкамендуецца выкарыстоўваць дадатковыя сродкі:

- чытанне малых фальклорных жанраў (загадкі)

- дэманстрацыя рэпрадукцый карцін, слайдаў, фотаздымкаў

- праслухоўванне музычных твораў ці ўрыўкаў з іх.

Няцяжка заўважыць, што ў пералічаных відах работы актыўна роля належыць настаўніку – вучні пасіўны. Прыёмы, якія фарміруюць правільны тып чытацкай дзейнасці, прадугледжваюць актыўную ролю вучня.

4. Папярэдні разгляд ілюстрацый дапаможа ўдакладніць дапушчэнні па тэме чытання.

Першаснае ўспрыманне тэксту забяспечваецца такім прыемам, як чытанне настаўнікам услых. У час чытання настаўніка падручнікі ў дзяцей загорнуты, іх увага накіравана на слуханне твора. Выбар такого прыёму тлумачыцца недасканаласцю навыка чытання дзяцей малодшага школьнага ўзроста. Аднак пазней могуць быць выкарыстаны і іншыя прыёмы:

- чытанне тэксту спецыяльна падрыхтаванымі дзецьмі;

- чытанне тэксту па ланцужку;

- камбінаванае чытанне;

Настаўнік, калі ён хоча, каб народная казка сапраўды была ўспрынята вучнямі ў яе адметнасці, спецыфіцы, пачне расказваць, а не чытаць. Народная казка спрадвеку бытавала ў вусным выкананні. Для яе характэрны своеасаблівы гутарковы стыль, размоўная лексіка, няпоўныя сказы.

Расказванне казкі — гэта адначасна і дыялог з класам, дзе гаворыць адзін, але гаворыць з улікам таго, як рэагуюць тыя, хто слухае. Для гэтага настаў-ніку трэба бачыць вочы дзяцей, адчуваць іх непасрэдную рэакцыю на кожны сюжэтны ход казкі, чуйна рэа-гаваць на настрой класа. Добра расказаная казка знойдзе эмацыянальны водгук у дзяцей. Настаўніку важна яго не прыглушыць. Таму на гэтым этапе вывучэння твора патрэбна актывізаваць уяўленні дзяцей.

Праверка першаснага ўспрымання – гэта ўсведамленне настаўнікам эмацыянальнай рэакцыі дзяцей на казку і іх разуменне агульнага сэнсу казкі. Самы зручны прыём для гэтага – гутарка. Аднак колькасць пытанняў, звернутых да дзяцей, павінна быць невялікай. Пры гэтым у гутарку не павінны ўключацца пытанні, што выяўляюць падтэкст казкі. Гутарка пасля першаснага ўспрымання павінна замацаваць першасныя уражанні дзяцей. Напрыклад, можна звярнуцца да дзяцей з пытаннямі :