Смекни!
smekni.com

Концепт женщины в белорусском и немецком языках (стр. 4 из 6)

Ужо адзін той факт, што замест абазначэння Ehefrau ужываюцца словы Hausfrauі Weib, гаворыць аб тым, што жанчына ў нямецкім грамадстве знаходзілася ў абдзеленым становішчы. Аб гэтым сведчыць яшчэ і тое, што жанчына разглядалася у першую чаргу ў якасці хатняй гаспадыні.

Дэфініцыя беларускага слова “жонка” поўнасцю супадае з дэфініцыяй нямецкага адпаведніка. “Жонка – замужняя жанчына ў адносінах да свайго мужа”. Таксама замест “жонкі” ужываюцца “гаспадыня”і “баба”.

Прааналізаваўшы парэміі, якія змяшчаюць субканцэпт “ЖОНКА”, мы заўважылі, што гэтыя парэміі разглядаюць і характарызуюць замужнюю жанчыну ў розных фазах сямейнага жыцця і з розных пунктаў поглядаў і згодна з гэтым падкрэсліваюць якасці, характэрныя для жанчыны ў адпаведных фазах і ролях. Менавіта гэтыя якасці і складаюць фразеалагічны вобраз паняцця “замужняя жанчына”. Часцей за ўсё ў парэміях закранаюцца такія бакі жыцця замужняй жанчыны, як “Замужжа” і “Роля жанчыны ў хатняй гаспадарцы”. У асобную групу неабходна аднесці парэміі, у якіх разглядаюцца чалавечыя якасці, тыповыя для жанчын.

ІV. 2. 1. Заключэнне шлюбу азначае вялікую перамену ў жыцці жанчыны, таму што яна уступае ў новы від адосін з мужчынай. І гэтай пераходнай з’яве надзяляецца вялігая ўвага. Падкрэсліваецца, што жаночаму лёсу не пазайздросціш, але дзяўчаты павінны здзейсніць гэты адказны крок:

- Hochzeit, grausigeZeit.

- Горка рэдзька, ды ядуць, дрэнна замужам, ды йдуць.

- Дзеўкай была – плакала, замуж выйшла – завыла.

Калі гаворка ідзе аб вяселлі, то яно павінна суправаджацца слязьмі:

- EinBrautkleidistmanchmalmitTrauerstoffgefüttert.

- Einebetrübte Braut wird eine glückliche Frau.

- Нявеста плача, бо заўтра жонкай будзе.

- Замуж ідзе – песні пяе, выйшла – слёзы лье.

Лічыцца добрай прыметай, калі нявеста плача перад алтаром. Магчыма, прычына гэтаму – усведамленне сур’ёзнасці гэтага кроку.

Падкрэсліваецца неабходнасць жаніцьбы для кожнага мужчыны, бо без жонкі яго жыццё непаўнавартаснае:

- Ein Mann ohne Frau, ein Hemd ohne Ärmel.

- Ohne deine Frau bist du eine arme Sau.

- Des Mannes Ehre schönt das Weib.

- Сядзіць халосты, як сабака бясхвосты, а жанаты, што пан багаты.

- Бяда дзеду без бабы.

- Ажаніся, чорце, не будзеш круціцца.

Ажаніўшыся, мужчына звязвае ўсё сваё наступнае жыццё з адной жанчынай, разводы ў тыя часы не былі распаўсюджаны. Ад таго, якую дзяўчыну мужчына выбярэ, будзе залежаць яго лёс. Пагэтаму, каб потым не раскайвацца, ён павінен быць вельмі ўважлівым, выбіраючы нявесту:

- Eine Frau ist keine Geige, die man wieder an die Wand hängt, wenn man drauf gespielt hat.

- Über den, der sich von seiner ersten Frau scheiden lässt,weint der Altar heiße Tränen.

- Жонку бяры не на год, а на век.

- Жонка – не лапаць, з нагі не скінеш.

- Першую жонку Бог даў, другую – сам знайшоў, а трэцюю – чорт прынёс.

Калі мужчына быў недастаткова пільным пры выбары нявесты, то потым ён, расчараваўшыся ў сямейным жыцці, складае наступныя парэміі:

- EineschlechteFrau, einedauerndeQual.

- Die Frau ist wie eine Krawatte: erst findet man sie schön, dann hat man sie am Hals.

- Frauen sind wie Schuhe: wenn man sie lange trägt, werden sie Pantoffeln.

- Чужая жонка мёдам мазаная, а свая – дзёгцем.

Каб не настала расчараванне ў сямейным жыцці, мужчыне належыць быць асцярожным перад жаніцьбай:

- Pferde und Frauen muss man genau beschauen.

- Хвалі дзень вечарам, а дзяўчыну замужам.

Што датычыцца жаночай прыгажосці, то тут жаніх павінен быць вельмі асцярожным. Прыгажосць настолькі прывабная, наколькі і небяспечная. У сяменым жыцці важна, каб жонка была перш за ўсё добрай гаспадыняй, пагэтаму мужчын рознымі спосабамі папярэджваюць аб гэтым, каб яны не пападаліся ў пастку прывабных жанчын:

- Wer eine Frau wegen ihrer Schönheit nimmt, hat gute Nächte und böse Tage

- Eine schöne Frau macht noch keinen Hausstand.

- Броўкі, як сярпоўкі, а ніўка няжатая стаіць.

- З красы хлеба не есці.

- Не шукай красаты, а шукай дабраты.

Выбіраючы паміж працавітай і прыгожай дзяўчынай мужчыне даецца парада аддаць перавагу працавітасці:

- Wenn die Frau eine Modepuppe, dann gibts roh Fleisch und die schlechte Suppe.

- Не бяда, што чорна, абы была праворна.

Нягледзячы на тое, што мужчыны хочуць мець перш за ўсё добрую гаспадыню, мае пэўную ролю для іх таксама знешні выгляд абранай жанчыны. Гэта вынікае з наступных прыказак, у якіх высмейваецца супрацьлеглая характарыстыка “агідная”:

- Eine hässliche Frau ist ein Mittel gegen Liebe.

- Eine hässliche Frau ist ein guter Schutz für den Garten.

- Ні самому глянуць, ні людзям паказаць.

- Гляне – сэрца звяне.

Нямецкія мужчыны не жадаюць мець жонку з багатай сям’і:

- Ich nahm mir eine Frau mit Geld, ich fegte das Haus, sie beherrschte das Feld.

- Wer ein reiches Weib genommen, der um seine Freiheit gekommen.

- Wer ein Griesgram wegen seiner Sparbüchse heiratet, verliert die Sparbüchse und behält den Griesgram.

- Wenn die Frau eine Gräfin, bleibt die Stube ungefegt.

А сярод беларускіх мужчын такая думка не распаўсюджана. Значыць, нашы мужчыны радыя такому лёгка нажытаму багаццю:

- Хоць бы свіння лыса, абы грошай міса.

- Жаніўся б і на казе, абы з залатымі рагамі.

І толькі адна беларуская прыказка адмаўляе шчасце ад такога багацця:

- Хоць гола, ды вясёла.

З даследаваных парэмій бачна, што у абедзвюх культурах жонка – абавязковы чалавек у жыцці мужчыны, і выбару жонкі надаецца асаблівая ўвага. З мужчынскага пункту погляду жонка павінна быць у першую чаргу добрай гаспадыняй. Пажадана, калі б яна яшчэ была і прыгажуняй.

ІV. 2. 2. Адразу пасля вяселля жанчына аўтаматычна станавілася маёмасцю свайго мужа, пагэтаму павінна была паводзіць сябе ў адпаведнасці з патрабаваннямі грамадства і загадамі мужа. Якой нямецкім мужчынам ўяўлялася ідэальная жонка, паказана ў наступных парэміях:

- Eine gute Frau macht aus einem Achtzigen einen Vierzigen, eine schlechte Frau aus einem Vierzigen einen Achtzigen.

- Eine brave Frau bleibt daheim.

- Die Hausfrau soll nicht gehen zur Ausschau.

- Die bestenKühestehenimStall, dieschlechtenfindetmanüberall.

- Frauen und Katzen gehören ins Haus.

- Frauen und Öfen bleiben im Haus.

- Eine gute Frau betet nur ein Vaterunser.

- Die züchtige Frau hat an Gott genug.

- Leute mit gebrochenen Beinen und Frauen müssen Stuhl und Kammer hüten.

- Eine tugendhafte Frau ist blind und taub.

Прыметнікі “züchtige”, “ehrbare”,tugendhafteслужаць для характарыстыкі добрай жанчыны. Апошні выраз датычыцца шлюбнай вернаці з боку жонкі: прыстойная жонка павінна абыякава адносіцца да спакусаў іншых мужчын і да здрад нявернага мужа. Муж патрабуе ад жонкі вернасці, у той час як сам бывае ёй няверным. Гэта таксама можа служыць доказам таму, што складальнікамі большасці парэмій аб жанчыне з’яўляюцца мужчыны.

Так, для немцаў важна была паслухмянасць і сціпласць жонкі, а таксама яе паблажлівасць да здрад мужа.

А прадстаўленні беларусаў аб ідэале жонкі адсылаюць нас да зусім іншых каштоўнасцей, а менавіта да жаночых гаспадарчых якасцей, бо стаць замужняй жанчынай азначала пераўтварыцца ў гаспадыню і прысвяціць усю сябе хатнім заняткам:

- Добрая жонка дом зберажэ, а ліхая рукавом растрасе.

Да гэтай парэміі мы знаходзім нямецкі эквівалент, што сведчыць у нейкай ступені пра падабенства каштоўнасцей:

- Eine gute Frau mehrt das Haus, eine schlechte trägt es zur Tür hinaus.

Так, для немцаў было асабліва важна, каб жонка паводзіла сябе прыстойна ў грамадстве, была вернай мужу і клапацілася пра гаспадарку. Беларусы не так моцна перажывалі з-за паводзін жонкі, бо, па-першае, для іх на першым месцы стаяла гаспадарка, па-другое, самі жанчыны заўсёды ведалі сваё месца ў сям’і і грамадстве.

Само нямецкае паняцце Hausfrau ужо змяшчае ў сабе характарыстыку сферы занятасці замужніх жанчын. Цесную сувязь паміж гаспадыняй і яе гаспадаркай можна заўважыць яшчэ і па тым, што жанчына параўноўваецца з хатняй прыладай працы:

- Das beste Stück im Haushalt ist eine gute und gefügige Frau.

- Eine gute Frau ist das beste Gerät im hause.

- Eine schlimme Frau ist ein hässliches Möbelstück.

- Ein böses Weib ist eine Dornenhecke im Haus.

Жанчына, здольная выконваць раснастайную хатнюю працу лепей за ўсе іншыя інструменты, лічыцца “добрай”. Аднак яшчэ падлягае сумненню, ці можа ўспрымацца такое параўнанне з прыладай працы ў якасці пахвалы.

Да асноўных відаў жаночай хатняй працы належалі вязанне, пашыў адзення, прыгатаванне ежы і выхаванне дзяцей, што знаходзіць свае водгукі і ў парэміях абедзвюх моў:

- Eine gute Hausfrau hat 5 K zu besorgen: Kinder, Kammer, Küche, Keller und Kleider.

- Бабе там месца, дзе месяць цеста.

- Бабіна дарога – ад печы да парога.

- Баб тады людзямі завуць, як у поле ідуць.

- Гаспадыня, твая рэч – глядзі ў печ.

- Знай, баба, сваё крывое верацяно.

У той час як нямецкія прыказкі прама і адназначна пералічваюць хатнія абавязкі жанчын, у беларускіх яны падаюцца імпліцытна.

Да кухоннай працы адносіцца выпяканне, якое разам з мыццём лічылася асабліва цяжкім відам занятасці жанчыны:

- Hat die Frau das Waschen und Backen, so halte dich fern von ihren Hacken.

- Wenn Frauen waschen und das Brot backen, haben sie den Teufel im Nacken.

Цікавую выснову можна зрабіць, прааналізаваўшы дзве апошнія парэміі. Падкрэсліваецца, што дадзеныя віды працы былі асабліва цяжкімі для нямецкіх жанчын. Беларускім жа жанчынам выпяканне і мыццё, наадварот, дастаўлялі толькі радасць, асабліва пасля стомнай працы ў полі.