Смекни!
smekni.com

Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай (стр. 1 из 4)

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ПА «ГІСТОРЫІ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА БЕЛАРУСІ»

Тэма 20. Дзяржаўны лад Рэчы Паспалітай


План

Уступ.

1. Кароль, яго паўнамоцтвы.

2. Сойм Рэчы Паспалітай (Сенат і Пасольская ізба). Склад і парадак дзейнасці сойма.

3. Мясцовыя органы ўлады.

Заключэнне.


Уступ

У Рэчы Паспалітай кароль быў без улады, сейм без сілы, а іншых пастаянных органаў улады і кіравання для ўсёй дзяржавы не было.[1]

Пасля Люблінскай уніі ўзаемаадносіны паміж Вялікім княствам Літоўскім і Польшчай у значнай меры заставаліся такімі ж, як і пры персанальнай уніі да 1569 г. Новым было толькі тое, што гэты саюз дзвюх дзяржаў быў дапоўнены ўтварэннем новай канфедэратыўнай многанацыянальнай дзяржавы — Рэчы Паспалітай[2], хоць па акту Люблінскай уніі Вялікае княства Літоўскае павінна было зліцца з Польшчай і страціць сваю самастойнасць. Але паводле Статута 1588 г. яно захоўвала поўны суверэнітэт, а акт уніі ігнараваўся. Такім чынам, гэтыя ўзаемаадносіны грунтаваліся не на прававой аснове, а на больш чым двухсотгадовай практыцы персанальных уній.

У другой палове XVI - XVIII ст. адбываецца сацыяльна-саслоўная палярызацыя беларускага грамадства, асаблівае ўзвышэнне атрымлівае шляхта. Яе выключныя правы і свабоды далі даследчыкам падставы лічыць Рэч Паспалітую “шляхецкай нацыяй”[3].

Беларуская і літоўская шляхта, якая дамагалася атрымання з рук караля ўсё большых прывілеяў, бачыла, што калі і надалей будзе ісці разам з польскай, то атрымае на гэтым шляху вялікія прыбыткі. Так яно і адбылося. "Генрыкавы артыкулы", аб якіх мы будзем больш падрабязна гаварыць ніжэй, канчаткова ўзаконілі сістэму шляхецкай дэмакратыі ва ўсіх землях і правінцыях, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую. “Немагчыма было не спакусіцца на вольнасці, якія поўнасцю абмяжоўвалі ўладу караля і надавалі магнатам і шляхце афіцыйныя правы не падпарадкоўвацца яму, калі той адмовіцца ад прызнання і выканання шляхецкіх прывілеяў, прычым прывілеяў значных, бо кароль Рэчы Паспалітай быў асобай, што выбіралася на шляхецкім сойме і поўнасцю падначальвалася рашэнням гэтага вышэйшага заканадаўчага органа”[4].

Далейшае ўзмацненне шляхты Рэчы Паспалітай падымала пануючы клас гэтай краіны на новы ўзровень агульнадзяржаўнай інтэграцыі. Але саслоўная інтэграцыя прыводзіла да дэзынтэграцыі грамадскай. У прыватнасці, на беларускіх землях шляхта, пераймаючы польскія ўзоры грамадскага ладу, усё больш паварочвалася да “пальшчызны”, а гэта значыць да каталіцызму, польскай культуры і мовы.

У Рэчы Паспалітай паступова фарміравалася новая не толькі сацыяльная, але, можна сказаць, і этнічная супольнасць –“польскі народ шляхецкі”, якая аб'ядноўвалася як адзінымі правамі, так і адзінай каталіцкай рэлігіяй і польскай мовай.

Падзел у XVII - пачатку XVIII ст. беларускага грамадства на падставе сацыяльна-рэлігійнай прыналежнасці, знішчэнне больш чым напалову беларускага этнасу прывялі да заняпаду беларускамоўнай культуры, дзяржаўнасці, а значыць, і запавольвання нацыянальнага развіцця.

Але ўжо ў другой палове XVII ст. стала відавочна, што пашырэнне шляхецкай дэмакратыі пры аслабленні цэнтральнай каралеўскай і вялікакняжацкай улады вядзе да яе перадачы ў рукі магнатаў, якія фінансава закабалялі шляхту, ператваралі яе ў сваё васальнае акружэнне. Іншымі словамі, закон даваў шляхціцу правы ўдзельнічаць у дзяржаўных справах нараўне з магнатам, але на справе эканамічная моц апошніх цалкам падаўляла палітычную свободу простага шляхціца. Такім чынам, роля буйных магнатаў-землеўласнікаў у краіне яшчэ больш узрасла. Яны займалі важнейшыя дзяржаўныя пасады, а таксама месцы ў Сенаце і, па сутнасці, былі галоўнай сілай у краіне.

Падчас напісання работы намі быў прааналізаваны шэраг крыніц па дадзенай тэме. У першую чаргу трэба адзначыць дапаможнік для студэнтаў юрыдычных і гістарычных спецыяльнасцей ВНУ “Гісторыя дзяржавы і права Беларусі” выдавецтва Акадэміі МУС РБ, які падрыхтаваны ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па гісторыі дзяржавы і права Беларусі. У ім у храналагічнай паслядоўнасці асвятляюцца асноўныя этапы ўзнікнення і развіцця дзяржаўна-прававых інстытутаў, аналізуюцца нарматыўна-прававыя акты. Адсюль быў узяты матэрыял па дзяржаўнаму ладу Рэчы Паспалітай, прынамсі асаблівасці і структура заканадаўчай улады – сойм.

Зразумець і ўсвядоміць гістарычныя падзеі часу рэчы Паспалітай, унутрыпалітычную сітуацыю ў краіне, настроі народных мас і іх погляды на дзяржаўны лад дапамагла праца з кнігай навукова-папулярнага жанру Я.А.Юхо “За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка” (Мн., 1989). Падзеі, што адбываліся ў краіне ў той час (нацыянальна-вызваленчае паўстанне 1794 г.), адметна перададзены аўтарам і далі цікавыя звесткі пра мясцовыя органы кіравання, падзеі паўстання і асоб гэтай гістарычнай эпохі.

“Кароткі нарыс гiсторыi дзяржавы і права Беларусі” Юхо Я.А. (Мінск, 1992) быў карысны статыстычным і багатым ілюстрацыйным матэрыялам, што спрыяла найлепшаму ўсведамленню і раскрыццю абранай тэмы. Адсюль ўзяты звесткі пра заканадаўчую, мясцовую ўлады і агульнае становішча дзяржавы ў акрэслены тэмай гістарычны перыяд.

Карыстанне першакрыніцамі ўзбагаціла работу дакладнымі звесткамі пра ўладава-палітычную сітуацыю ў краіне. Зборнік “История Беларуси в документах и материалах” аўт.-склад. И.Н.Кузнецов, В.Г.Мазец (Минск: “Амалфея”, 2000) прадстаўлены як звод гісторыка-дакументальных матэрыялаў, якія адлюстроўваюць асноўныя вехі беларускай гісторыі. Тут пададзены прывілеі, маніфесты, граматы, законы, якія маюць непасрэднае дачыненне да Беларусь. Вельмі карыснымі пры напісанні работы былі вытрымкі з Канстытуцыя рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 года, у якой дакладна акрэсліваліся заканадаўчая і выканаўчая ўлады, паўнамоцтвы караля і іншыя пытанні дзяржаўнага ладу рэчы Паспалітай.

1. Кароль, яго паўнамоцтвы

Што тычыцца сістэмы выканаўчай улады ў Рэчы Паспалітай, то ў адпаведнасці з законам краіны яе ўзначальваў кароль, які з канца XVI ст. быў выбіраемы. Прававое становішча караля рэгулявалася агульнадзяржаўнымі актамі “Пакта канвента” і “Генрыкавы артыкулы”, а яго дзеянні на тэрыторыі Беларусі і Літвы вызначаліся яшчэ і Статутам 1588 г. Згодна з “Пакта канвента” Генрык Валуа, які стаў у 1573 г. каралём Рэчы Паспалітай, абавязваўся заключыць вечны саюз з Францыяй, пашыраць гандаль з ёй Рэчы Паспалітай, пацвердзіць усе правы і прывілеі шляхты і г.д. У “Генрыкавых артыкулах” змяшчаліся асноўныя прынцыпы, што вызначалі паўнамоцтвы каралеўскай улады і сойма. У адрозненне ад “Пакта канвента”, які складаўся для кожнага прэтэндэнта на каралеўскі трон і заключаўся з ім, “Генрыкавы артыкулы” насілі нязменны характар і кожны абраны кароль абавязаны быў іх пацвердзіць. У сувязі з тым, што Генрык Валуа не зрабіў гэтага, яны набылі сілу закона толькі пры каранацыі Стэфана Баторыя 30 мая 1576 г. і затым пацвярджаліся ўсімі каралямі Рэчы Паспалітай. У “Артыкулах” абвяшчаліся свабоднае абранне караля, абавязак склікаць сойм раз у два гады тэрмінам на шэсць тыдняў, не склікаць агульнае апалчэнне (паспалітае рушэнне) без згоды сойма. А згодна Канстытуцыі Рэчы Паспалітай ад 3 мая 1791 г. “... гарантаваўшы вольнаму польскаму народу ўладу ўсталёўваць для сябе законы і правы нагляду над любой выканаўчай уладай, а таксама абранні службовых асоб у магістратуры, вышэйшую выканаўчую ўладу мы перадаем каралю ў яго радзе, які будзе звацца вартавым законаў. Выканаўчая ўлада абавязаная сапраўды выконваць і выконваць законы. <...> і ў яе рукі мы ўкладваем уладу прымусу ў дачыненні непаслухмяных і нядбайна якія адносяцца да сваіх абавязкаў магістратур.

Выканаўчая ўлада не мае правы ўсталёўваць або тлумачыць законы, уводзіць пад якім бы то ні было названнем падаткі і зборы, рабіць публічныя пазыкі, змяняць вырабленае соймам размеркаванне фінансавых (казначэйскіх) прыбыткаў, аб'яўляць вайну, складаць канчаткова свет, дамовы або (здзяйсняць) якія-небудзь дыпламатычныя акты. Яна мае права толькі весткі часовыя перамовы з замежнымі (дзяржавамі), а таксама вырашаць часовыя і бягучыя справы, неабходныя для бяспекі і спакою краіны, аб якіх павінна паведамляць найбліжэйшаму збору сойма. Польскі трон жадаем мець і аб'яўляем навечна выбарным для (вызначанай) сем'і.

Кароль, якому павінна быць пакінутая ўсялякая ўлада рабіць дабро, будзе мець права амністыі ў дачыненні прысуджаных да смерці, акрамя тым, што здзейснілі дзяржаўныя злачынствы. Каралю будзе прыналежаць вярхоўнае права распараджацца ўзброенымі сіламі краіны падчас вайны і прызначаць камандуючых войскамі, аднак з умовай магчымай змены іх па волі народа. Яго абавязкам будзе таксама прысвойваць афіцэрскія званні, прызначаць службовых асобаў <...> прызначаць біскупаў і сенатараў у адпаведнасці з тэкстам таго жа закона, а таксама міністраў, як першых службовых твараў выканаўчай улады. Страж або рада каралеўская, дадзеная каралю для прытрымлівання, (захаванні) сілы і выкананні законаў, будзе складацца з:

1) прымасу, як раздзелы польскага духавенства і як старшыні камісіі асветы, які можа быць замененым у каралеўскай радзе першым ех orkie (па парадку) - біскупам, якія (прымас і яго намеснік) рэзалюцыі падпісваць не могуць; 2) пяці міністраў: міністра паліцыі, міністра друку, міністра вайны, міністра фінансаў, міністра друку (канцлера) для замежных спраў; 3) двух сакратароў, з якіх адзін ведае пратаколам вартавога, а іншы – пратаколам замежных спраў, абодва без вырашальнага голасу. Спадчыннік трона, выйдучы з маленства і прынясучы прысягу ў прытрымліванні канстытуцыі, можа прысутнічаць на ўсіх паседжаннях стража, але без права голасу.”[5]

Каралю без згоды сойма забаранялася ўстанаўліваць новыя падаткі, пошліны і інш. Прадугледжвалася, што “калі кароль дзейнічаў насуперак праву і сваім абавязкам, то шляхта магла адмовіцца ад падпарадкавання яму і выступіць супраць пасля трохразовага папярэджвання з боку прымаса, потым сойміка і, нарэшце, сойма”[6]. Адмова ад падпарадкавання абвяшчалася ў выглядзе ўзброеных канфедэрацый (рокашаў) (Слуцкая 1767 г., Барская 1768 г., Таргавіцкая 1792 г. і інш.).