Смекни!
smekni.com

История государства и права Беларуси как наука и учебная дисциплина (стр. 27 из 27)

76. Развитие законодательства РБ в 1990-е гг XXвв. 15 сакавіка 1994 г. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь. Канстытуцыя аб'яўляла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльнай прававой дзяржавай. Упершыню Канстытуцыя РБ 1994 г. абвясціла на канстытуцыйным узроўні пра­вы чалавека, свабоды і гарантыі іх рэалізацыі вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы. Абвяшчэнне Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь мэтай пабудову прававой сацыяльнай дзяржавы запатрабавала радыкальнага абнаўлення заканадаўства. Канстытуцыйныя нормы служылі асновайдля далейшага ўдасканалення заканадаўства рэспублікіі яго кадыфікацыі. На падставе Канстытуцыі былі распрацаваны і прыняты шматлікія законы: у 1995 г. - «Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі», «Аб стандартызацыі», “Аб інфарматызацыі” «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», «Аб зваротах грамадзян» і інш.; у 1996 г. - «Аб Вярхоўным Савеце», «Аб Узброеных сілах», «Аб выбарах дэпутатаў Вярхоўнага Савета», «Аб навуковай дзейнасці»; былі ўнесены змяненні і дапаўненні у Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы, а таксама ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях, у законы «Аб падатку на нерухомасць», «Аб падатках і зборах, спаганяемых у бюджэт», «Аб Пракуратуры» і г.д. У чэрвені 1996 г. быў прыняты Закон «Аб прызнанні страціўшымі сілу заканадаўчых актаў Рэспублікі Беларусь па пытаннях дзяржаўнай сімволікі». На рэферэндуме 14 мая 1995 г. па пытанні аб нацыянальнай сімволіцы большасць насельніцтва выказалася за новыя, прапанаваныя Прэзідэнтам, варыянты герба і сцяга. На рэферэндуме было прынята таксама рашэнне аб наданні рускай мове нараўне з беларускай статусу дзяржаўнай мовы. Наступны этап развіцця заканадаўства Беларусі быў звязаны з рэферэндумам 1996 г., прыняўшым Канстытуцыю Рэспублікі Бела­русь са змяненнямі і дапаўненнямі, якая і зараз з'яўляецца дзеючым Асноўным Законам. Канстытуцыя з'явілася асновай для далейшага развіцця заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Канец 90-х гг. XX ст. азначыўся ўнясеннем значных змяненняў і дапаўненняў у дзеючыя нарматыўныя прававыя акты і актыўнай кадыфікацыйнай працай. Так, у 1997 г. былі унесены змяненні і дапаўненні ў законы: «Аб Канстытуцыйным Судзе Рэспублікі Беларусь», «Аб дзяржаўнай статыстыцы», «Аб рэкламе», «Аб ахове атмасфернага паветра», «Аб мерах барацьбы з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй», «Аб органах дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь» і інш. 1998 г. азначаны прыняццем шматлікіх новых законаў і кодэксаў. Так, былі прыняты Мытны кодэкс, Водны кодэкс, Грамадзянскі і Гаспадарча-працэсуальны кодэксы Рэспублікі Беларусь, а таксама законы «Аб радыяцыйнай бяспецы насельніцтва», «Аб дзяржаўным прагназіраванні і праграмах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь», «Аб Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», «Аб дзяржаўнай ахове», «Аб знешняй працоўнай міграцыі», «Аб вольных эканамічных зонах», «Аб энергазберажэнні», «Аб Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь і падпарадкаваных яму дзяржаўных органах» і інш. Шмат кодэксаў было прынята таксама ў 1999 г.: «Аб зямлі», «Аб шлюбе і сям'і», Паветраны, Грамадзянска-працэсуальны, Жыллёвы, Працоўны, Крымінальны і Крымінальна-працэсуальны кодэксы. У другой палове 90-х гг. значную ролю ў рэгламентацыі разнастайных пытанняў дзяржаўнага жыцця ў Рэспубліцы Беларусь сталі адыгрываць дэкрэты і указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Важнае значэнне для развіцця дзяржаўнасці Беларусі мелі падпісаныя дзяржаўна-прававыя пагадненні з Расійскай Федэрацыяй. 2 красавіка 1996 г. быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Садружнасці Беларусі і Расіі; 2 кастрычніка 1997 г. - Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 8 снежня 1999 г. Рэспубліка Беларусь і Расійская Федэрацыя заключылі Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. Рэспубліка Беларусь пры ўдасканаленні ўласнага заканадаўства ўлічвае вопыт не толькі былых савецкіх рэспублік, але ўсіх суседніх дзяржаў, а таксама назапашаны сусветны вопыт і нормы міжнароднага права. Пасля абвяшчэння незалежнасці дзяржавы Парламентам Рэспублікі Беларусь была ратыфікавана значная колькасць міжнародна-прававых дакументаў. У развіцці права Рэспублікі Беларусь у канцы XX ст. можна вылучыць некалькі тэндэнцый, якія сведчаць аб інтэнсіўным удасканаленні айчыннай прававой сістэмы. Па-першае, гэта абнаўленне папярэдняга заканадаўства з мэтай павышэння яго эфектыўнасці і прыс­тасавання да новых сацыяльна-эканамічных умоў на шляху пабудовы сацыяльнай прававой дзяржавы, а таксама прыняцце шэрагу но­вых законаў з мэтай больш паспяховага рэгулявання важнейшых сфе-раў жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. На мяжы стагоддзяў другой важнай тэндэнцыяй стала актыўная кадыфікацыя заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Было прынята каля дваццаці новых кодэксаў і перш за ўсё па важнейшых галінах права -грамадзянскім, грамадзянска-працэсуальным, гаспадарча-працэсуальным, сямейным, працоўным, жыллёвым, крымінальным, крымінальна-працэсуальным, крымінальна-выканаўчым, адміністрацыйным і інш.На сучасным этапе ў мэтах далейшага ўдасканалення сістэмы заканадаўства актуальным з'яўляецца пытанне аб сістэматызацыі абноўленага заканадаўства шляхам стварэння Зводу законаў Рэс-публікі Беларусь.