Смекни!
smekni.com

Администрации московского района (стр. 3 из 5)

· учащиеся стали дипломантами городского исторического конкурса «От века к веку» в 2004г.

· 6 место на районной олимпиаде по истории в 2004/2005 учебном году;

· победа на районном и городском конкурсах «Мой край» в 2005г.;

· победы на городских смотрах-конкурсах музеев в 2004, 2005гг.;

· 1 место на районной научно-практической конференции учащихся «Наука. Природа. Человек» в 2006 г.;

· лауреатом городской научно-практической конференции учащихся “Наука. Природа. Человек” в 2007 г. стал ученик 11 «Б» класса Вайцеховский Александр.

Уровень знаний учащихся по всемирной истории и истории Беларуси постоянно растет.

Процент учащихся, показавших знания по всемирной истории, истории Беларуси на уровне 6 – 10 баллов

Во многом эти результаты достигнуты благодаря использованию структурно-логических схем на уроках истории.

Данный педагогический опыт не трудоёмкий и доступный. Для учащихся старших классов достаточно всего 1-2 урока с использованием структурно-логических схем, что бы им стало понятно, как с ними работать и как их составлять. Для учащихся среднего звена необходимо несколько больше времени с обязательным подробным комментарием структурно-логической схемы учителем.

ЗАКЛЮЧЕНИЕ

В основе моего педагогического опыта лежит использование структурно-логических схем на уроках истории как основы эффективного усвоения знаний и умений учащихся. Такая система работы позволяет учащимся за короткий период времени научиться определять главное в учебном материале, уметь давать характеристики историческим явлениям и деятелям, анализировать, обобщать и оценивать исторические факты, устанавливать причинно - следственную связь между историческими явлениями.

Таким образом, разработка и внедрение в практическую деятельность структурно-логических схем позволяет учащимся:

· лучше усваивать новый материал;

· быстрее и легче готовить домашнее задание;

· улучшать качество знаний по предмету;

· совершенствовать навыки систематизации и обобщения материала.

Кроме этого использование структурно-логических схем облегчает контроль за выполнением домашнего задания учащимися со стороны родителей.

Представленная система работы позволяет повысить эффективность обучения, выработать у учащихся сознательное, заинтересованное отношение к учебе, научить их рассматривать исторический процесс в причинно-следственной связи. Опыт может быть использован как в урочной деятельности, так и во внеклассной работе по предмету (факультативы, курсы по выбору).

Приложение 1

План-канспект урока

па гісторыі Беларусі ў 8 класе

Тэма ўрока: Адукацыя і навука ў першай палове ХІХ ст.

Мэты ўрока:

1) вызначыць асаблівасці развіцця адукацыі і навукі ў першай палове XIX стагоддзя на Беларусі;

2) стварыць умовы для фарміравання ў вучняў навыкаў работы з гістарычнымі дакументамі і картамі, умення параўноўваць і выдзяляць галоўнае;

3) спрыяць фарміраванню ў вучняў пачуцця нацыянальнай самасвядомасці;

Забяспячэнне ўрока:

а) мультымедыйная ўстаноўка;

б) карта “Адукацыйныя установы ў першай палове ХІХ ст;

в) блок-схема на кожны пункт плана;

г) верш Я. Чачота “О ты край мой нешчаслівы”.

Паняцці: адукацыя, пачатковая школа, гімназія, езуіцкі калегіум, інстытут, універсітэт, навука, беларусазнаўства.

Асобы: Адам Чартарыйскі, Павел Шпілеўскі, Ян Чачот, Канстанцін і Яўстафій Тышкевічы.

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

План урока:

1. Адукацыя.

2. Навука.

Ход урока:

1. Аргмомант.

Адбываецца знаёмства з вучнямі, прадстаўляюцца госці. Называецца тэма ўрока, вызначаюцца мэты ўрока.

2. Актуалізацыя ведаў.

Настаўнік прапаноўвае вучням успомніць, якой была палітыка самадзяржаўя ў галіне культуры на беларускіх землях.

(З уключэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі ў Беларусі сталі мяняцца суадносіны паміж рознымі канфесіямі – рэлігінымі кірункамі (веравызнаннямі) – і іх месца ў грамадскім жыцці. Канфесійная палітыка складвалася на карысць праваслаўя. Якое ў Расійскай імперыі мела статус пануючай веры. Яно карысталася падтрымкай царскага ўрада і мела традыцыйна моцныя пазіцыі ва ўсходніх раёнах Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкамудухавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных.

Пасля паўстання1830-1831гг.царскі ўрад узяў курс на аслабленне польскага ўплыву ў беларускіх губернях)

3. Вывучэнне новага матэрыялу.

А) Адукацыя

Настаўнік прапаноўвае мультымедыйную прэзентацыю блок-схемы па гэтаму пытанню, якая выглядзіць наступным чынам (замест падкрэсленых слоў у дужках на схеме, якая прапаноўваецца для вучняў стаіць пытальнік). Працуючы з падручнікам вучні павінны знайсці правільныя адказы і паставіць іх замест пытальнікаў:

РЭФОРМА АСВЕТЫ 1803 – 1804 гг.


Школы беларускіх губерняў уключаны ў склад (Віленскай навучальнай акругі)

Цэнтр адукацыі і навукі – (Віленскі універсітэт)

Папячыцель (кіраўнік) навучальнай акругі – (Адам Чартарыйскі)

Адкажыце на пытанне : На ваш погляд, што дала гэтая рэформа?

ПАСЛЯ ПАДАЎЛЕННЯ ПАЎСТАННЯ 1830 – 1831гг.

Асвета будуецца на прынцыпах “(праваслаўя, самадзяржаўя, народнасці)”

Што значаць гэтыя прынцыпы?

Царскі ўрад адмаўляў існаванне самастойнай (беларускай) мовы

Чаму?

Адбыўся перавод навучання з польскай на (рускую) мову

Чаму?

ТЫПЫ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ, ЯКІЯ ІСНАВАЛІ Ў БЕЛАРУСІ Ў ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХІХ ст.:

1) Ланкастэрская школа ўзаемнага навучання.

Адкуль такая назва? У чым асаблівасць гэтай школы?

2) Пачатковая школа.

Хто мог навучацца ў гэтай школе?

3) (Гімназія) Давала сярэднюю адукацыю.

4) Езуіцкі калегіум.

Якую адукацыю ён даваў?

5)

(Віленскі універсітэт) Давалі вышэйшую

6)(Горы-Горацкі земляробчы інстытут) адукацыю

Аднак да 1860-х гг. у розных тыпах навучальных устаноў у Беларусі атрымлівала адукацыю ўсяго 0,5 % насельніцтва

ВЫВАД - ?

(Вучні робяць вывад, пасля вывучэння пытання)

Клас дзеліцца на групы. Кожнай групе даецца самастойнае заданне. На выкананне адводзіцца 6 хвілін.

Група № 1.

Уважліва разгледзьце карту “Адукацыйныя ўстановы ў першай палове ХІХ ст.”, што знаходзіцца на стар. 49 падручніка. Дайце адказы ў адпаведнасці з прапанаванай памяткай.

Памятка па рабоце з картай

1. Пазнаёмцеся з тэмай карты, храналогіяй.

2. Вывучыце уважліва легенду карты (умоўныя абазначэнні).

3. З дапамогай карты зрабіце адпаведныя тэме вывады і абагульненні.

(У якіх населеных пунктах у асноўным размяшчаліся навучальныя ўстановы? Якога тыпу навучальных устаноў было больш? Чаму?)

4. Вучыцеся аналізаваць, суадносіць фактычны матэрыял.

(У якім рэгіёне была большая колькасць навучальных устаноў?

Параўнайце колькасць навучальных устаноў, якія пэўны час існавалі у першай палове ХІХ ст. і якія існавалі ў 1850 г. Аб чым гэта сведчыць?)

Група № 2

Растлумачце, чаму ў цэнтры адукацыйнай палітыкі самадзяржаўя было пытанне аб мове . Для адказу выкарыстайце справаздачу генерал-губернатара М.А. Далгарукава Мікалаю І.

М.А. Далгарукаў у 1833 г. у справаздачы Мікалаю І аб кіраванні Віленскай і Гродзенскай губернямі і Беластоцкай вобласцю пісаў: “Ва ўсе часы, ва ўсіх краінах свету мова заўжды была і будзе непасрэднай зброяй урадаў для дасягнення ўсемагчымых відаў і намераў. Усюды пануючая мова дзяржавы, як пануючае веравызнанне… павінна мець перавагу перад мясцовымі гаворкамі аддаленых, прыгранічных ці новадалучаных краін. Агульнае ўжыванне пануючай мовы ў дзяржаве непрыкметна збліжае разнародныя яе плямены … і нарэшце злівае ўсе чужацкія плямены ў адзін народ”.

Група № 3

Уважліва прачытайце вытрымку з “Аб’явы міністэрства дзяржаўных маёмасцей аб адкрыцці Горы-Горацкай земляробчай школы і правілах прыема ў яе”. (Вучням прапануецца частка гістарычнага дакумента, які так і называецца). З якой мэтай адкрывалася Горы-Горацкая земляробчая школа?

Дайце каментарый гэтай мэце.

Група № 4 Прачытайце уважліва верш Я. Чачота

О ТЫ КРАЙ МОЙ НЕШЧАСЛІВЫ

О ты край мой нешчаслівы!

Дзе ж твае ўсе абаронцы?

Ці ўжо ўбачыць твае нівы

Шматчаканай волі сонца?

Вораг, глянь, грабе адкрыта

Дар найшчодры твайго поля,

Ад тваіх ахвяраў сыты,

Ён смяецца з нашай долі.

Цноты продкаў топча, памяць

Аб табе ён выдраць хоча

І за плач па волі пляміць

І карае нас ахвоча.