Смекни!
smekni.com

Администрации московского района (стр. 4 из 5)

Робіць з нас ен братабойцаў,

Сее ў душах злосць зацята.

Ну ж і час: сын бацьку бойся,

Бойся ўсюды, браце, брата,

О ты край мой нешчаслівы!

Дзе ж твае ўсе абаронцы?

Ці ўжо ўбачаць твае нівы

Шматчаканай волі сонца?

Калі ж дзецям, што ў прыгоне,

Шчасце-долю высняць маткі?

І калі выбранцаў скроні

Вы ўвянчаеце, дзяўчаткі ?

Што хвалюе аўтара? Чаму ён называе свой край нешчаслівым?

Чаму сын павінен баяцца бацьку?

Якія пачуцці ў вас вызывае гэты верш?

Група № 5

Дайце характарыстыку Яну Чачоту па яго партрэту.

Уважліва паглядзіце на партрэт.

Памятка характарыстыкі дзеяча культуры па партрэту

1) Імя, прозвішча

2) Якія рысы твару вы вы вызначылі? Аб чым гэта сведчыць?

3) Які позірк? Аб чым гэта сведчыць?

4) Якое адзенне? Аб чым гэта сведчыць?

Заслухоўваюцца адказы вучняў груп №№1, 2, 3. Робіцца яшчэ адзін вывад па першаму пункту плана “Адукацыя”.

Вучням прапануецца самастойная праца па схеме. Даецца 3 хвіліны на запаўненне неабходных прабелаў у схеме.

Б) Навука.

Першая палова ХІХ ст.→станаўленне БЕЛАРУСАЗНАЎСТВА – навукі, (якая вывучае гісторыю, культуру, традыцыі, адметныя і агульныя рысы беларусаў) (група №1)

Павел Шпілеўскі даследаваў (гісторыю, вусную народную

(група №2) творчасць і мову)

аўтар нарысаў “Падарожжы по Палессі і Беларускім краі”

Учым значэнне дзейнасці ?

Ян Чачот паэт, збіральнік і даследчык (беларускага фальклору)

(група №3)

у сваіх вершах і баладах (крытыкаваў

жорсткасць прыгоннікаў, заклікаў гуманна ставіцца да сялян)

Учым значэнне дзейнасці ?

Канстанцін і Яўстафій

Тышкевічы вывучалі (беларускую архіалогію этнаграфію, фалькларыстыку)

(група №4) 1842г. ў Лагойску быў аткрыт першы ў Беларусі (гістаручны музей)

1855г. – створаны (Віленскі музей

старажытнасці)

Учым значэнне дзейнасці ?

Дзеячы культуры разумелі ролю асветы і навукі для (развіцця краю і згуртавання яго жыхароў) (група №5)

Заслухоўваюцца адказы вучняў груп №№4, 5, якія даваліся раней (4 хвіліны).

ВЫВАД - ? (1 хвіліна)

АГУЛЬНЫ ВЫВАД ПА ТЭМЕ - ?

4. Замацаванне матэрыялу

АДУКАЦЫЯ

Дапоўніце сказы:

У адпаведнасці з рэформай 1803 -1804 гг. школы беларускіх губерняў былі ўключаны ў склад ....?....

Цэнтрам адукацыі і навукі з’яўляўся ....?....

Памячыцелем навучальнай акругі быў ....?....

Сістэма адукацыі ў Беларусі ў першай палове ХІХст. была прадстаўлена наступнымі тыпамі навучальных устаноў: ....?.... ....?.... ....?.... ....?.... ....?....

НАВУКА

Суаднясіце прозвішча дзеяча культуры і яго ўклад у развіццё беларусазнаўства ў першай палове ХІХст.

1) П. Шпілеўскі

а) Заснаванне першага ў Беларусі гістарычнага музея

2) Я. Чачота

б) Стварэнне Віленскага музея старажытнасцей

3) К. Тышкевіч

в) Нарысы “Падарожжа па Палессі і Беларускім краі”

4) Я. Тышкевіч

г) Шэсць фальклорных песенных зборнікаў

5. Рэфлексія.

Працягніце сказ.

Развіццё адукацыі і навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ у першай палове ХІХ ст. сведчыла пра ……………………?……………….

Назавіце адно слова з якім асэнсоўваецца гэта тэма. Нельга паўтарацца.

Заключнае слова настаўніка.

6. Дамашняе заданне.

Выберыце самі сабе адзін з прапанаваных варыянтаў дамашняга задання:

1. Вывучыць §9.

2. Вывучыць §9, адказаць вусна на пытанне №5 на стар. 52.

3. Вывучыць §9, паспрабуйце растлумачыць сваё прозвішча або прозвішчы сваіх продкаў. Запішыце чым яны займаліся, якія цікавыя падзеі, звязаныя з гісторыяй, адбываліся ў іх жыцці.

7. Падвядзенне вынікаў урока

Приложение 2

План-канспект урока гісторыі Беларусі ў 7 класе

Тэма ўрока: Барацьба магнацкіх груповак

Эпіграф: Калі вы слухаеце, вы забываеце,

Калі вы бачыце, вы разумееце Калі вы дзейнічаеце, вы навучаецеся.

Мэта :

1) Вызначыць ролю, якую адыгралі спрэчкі паміж магнацкімі групоўкамі ў палітычным крызісе Рэчы Паспалітай.

2) Стварыць умовы для фарміравання ў вучняў навыкаў работы з гістарычнымі дакументамі, картай, падручнікам, умення параўноўваць і выдзяляць галоўнае.

3) Спрыяць выхаванню ў кожнага вучня агульначалавечых каштоўнасцей.

Забеспячэнне ўрока:

а) мультымедыйная ўстаноўка, прэзентацыя;

б) карта “Рэч Паспалітая ў канцы ХVІІ ст.;

в) блок-схемы для кожнага вучня.

Паняцці: магнацкая алігархія, кліентэла, канфедэрацыя, шляхецкая рэспубліка, магнацкая рэспубліка, кампраміс

Асобы: Аўгуст ІІ Моцны, Станіслаў Ляшчынскі

Тып урока: урок вывучэння новага матэрыялу

План урока:

1. Ад шляхецкай рэспублікі да магнацкай.

2. Бойкі за першынство.

3. Пошукі палітычных саюзаў, кампрамісы і згодніцтва.

Ход урока:

1. Аргмомант.

Адбываецца знаёмства з вучнямі, прадстаўляюцца госці. Называецца тэма ўрока, план ўрока, прапаноўваецца вучням падумаць і адказаць на пытанне, аб чым пойдзе размова на ўроку, зыходзячы з тэмы і плана.

Фармуліруецца праблемнае пытанне: “Якую ролю адыгралі спрэчкі паміж магнацкімі групоўкамі ў палітычным крызісе Рэчы Паспалітай?”

Звяртаецца ўвага на эпіграф урока.

2. Актуалізацыя ведаў

Настаўнік задае пытанні:

a. У якія палітычныя працэсы была ўцягнута Рэч Паспалітая ў сярэдзіне ХVІІ ст. ?

b. Якія дзяржавы вялі вайну? (паказаць гэтыя дзяржавы на карце)

c. Які настрой існаваў у грамадстве ў час вайны?

d. Якая знамянальная падзея адбылася ў студзені 1667 г.?

Яшчэ раз называецца праблемнае пытанне. Актуалізацыя ведаў адбываецца праз веданне вывучанага матэрыялу:

- Што такое шляхецкая рэспубліка?

3. Вывучэнне новага матэрыялу.

А) Ад шляхецкай рэспублікі да магнацкай

Вучням прапаноўваецца мультымедыйная прэзентацыя блок схемы па гэтаму пытанню (Працуючы з падручнікам, вучні павінны будуць знайсці правільныя адказы і паставіць іх замест пытальнікаў)


Б) Бойкі за першынство

Вучням прапаноўваецца блок-схема па другому пытанню плана ўрока.

Вучні павінны ўважліва паглядзець і вызначыць асаблівасці схемы, адказаць на пытанні:

· Для чаго вяліся бойкі?

· Што давала першынство магнатам? Чаму?

Настаўнік зачытвае вытрымку з дакумента, пасля чаго вучні павінны вызначыць узровень палітычнай культуры шляхціцаў у час правядзення павятовага сойміку 1697 г.

Вучням прапаноўваецца прааналізаваць выявы гербаў і адказаць на пытанне: “Што на гербе сімвалізуе ўладу, а што – ваяўнічасць?”

В) Пошукі палітычных саюзаў

Пад кіраўніцтвам настаўніка вучні, працуючы з тэкстам падручніка, запаўняюць блок-схему


4. Замацаванне матэрыялу.

Настаўнік звяртае ўвагу вучняў на праблемнае пытанне, якое было вызначана ў пачатку ўрока. Вучні выказваюць свае меркаванні.

5. Рэфлексія.

Гульня “Інтэлектуальнае лато”. Вучань выбірае нумар пытання, называе сябра і той на яго адказвае, і г. д.

1. Прадоўжыце пералік

Вынікі войнаў сярэдзіны 17 ст.: 1)шматлюднае фізічнае вынішчэнне насельніцтва, 2) …

2. Падбярыце правільны адказ

Барацьбу магнацкіх груповак у 60-я – пачатку 70-х гг. 17 ст. узначалілі:

А) Радзівілы; Б) Агінскія; В) Сапегі; Г) Пацы; Д) Вішнявецкія.

3. Падбярыце абагульняючае слова:

… - палітычны шляхецкі саюз, які аб’ядноўваў аднадумцаў, каб са зброяй у руках адстойваць тыя ці іншыя мэты.

4. Выключыце лішнія паняцці

“Залаты век”, магнаты, кліентэла, адраджэнне, Рэч Паспалітая.

5. Як бойкі ўплываюць на асабістае жыццё чалавека?

6. Дамашняе заданне.

Вучням прапануюцца некалькі варыянтаў д/з

1. Вывучыць § 17, адказаць на пытанні 1, 2, 3 на стар. 118 (3 узровень)

2. Вывучыць § 17, адказаць на пытанні 1, 2, 3, 8 на стар. 118 (4 узровень)

3. Вывучыць § 17, адказаць на пытанні 1, 2, 3, 8 на стар. 118, прыдумаць і намаляваць герб свайго роду, зрабіць яго апісанне. (5 узровень)

7. Падвядзенне вынікаў урока.

Приложение 3

Гісторыя Беларусі, 9 кл.