Смекни!
smekni.com

Беларуская мова (стр. 12 из 19)

1. Калі злучнік адносіцца да ўказальных слоў так (гэтак), такі (гэтакі), той (тая):

Нідзе так звонка не чуваць спеў жаваранка, як у полі.

2. Калі параўнальныя звароты маюць выразнае параўнальнае значэнне, хоць і не адносяцца да ўказальных слоў:

Праўда чыстая, як дзіцячыя вочы.

3. Перад як у спалучэннях не хто іншы, як; не што іншае, як:

Гэта быў не хто іншы, як Паўлюкоў Міхась.

Не што іное, як золата, прывяло Шрэдэра ў далёкую беларускую вёску.

Коска не ставіцца

1. Калі параўнальны зварот уваходзіць у склад выказніка:

Вочы як дзве чарэшні ў дождж.

2. Калі параўнальны зварот – фразеалагізм:

Той славы з макавае зерне.

3. У зваротах са злучнікам як у значэнні “у якасці”:

Мікалая Пятровіча запрасілі на кансіліум як урача, які лячыў хворую.

4. У зваротах, абедзве часткі якіх выражаюцца аднолькавым словам:

Зіма як зіма. Мяцеліца як мяцеліца.

5. Калі злучнікі як, нібы, быццам выконваюць ролю часціц з рознымі эмацыянальна-экспрэсіўнымі адносінамі:

Нібы ў зачараваным сне плыве Прыпяць.

Параўнальныя звароты, якія перайшлі ў разрад фразеалагізмаў

як бачыш як на заказ
як без рук як на іголках
як горкая рэдзька як на пажар
як гром з яснага неба як па масле
як дзве кроплі вады як рукой зняло
як забіты як рыба аб лёд
як з вядра як след
як мага як у ваду глядзеў
як мае быць

Практыкаванне 40. Спішыце. Знайдзіце параўнальные звароты і пастаўце, дзе трэба, знакі прыпынку.

1. Расой як жэмчугам акроплены мурог. 2. Бор стаіць задумленны як сівы дзед. 3. Быццам кроў журавіны чырванеюць між лозаў. 4. Круглы нібы шар выплываў з-за лесу месяц. 5. З боку вербачкі крывыя бы кабецінкі старыя нуднай кучкаю стаяць. 6. Снег пад нагамі скрыпіць што жывы. 7. На чале брыгады стаяў не хто іншы як муляр Лапко. 8. Ластаўка як і ўсе птушкі радуецца сонцу і цёпламу дню. 9. Яны адчувалі сябе амаль як дарослыя людзі. 10. Сонца прыгравала зусім як летам. 11. Між дзяцей дачку са школы як прыемна сустракаць! 12. Дождж паліў як з вядра. 13. Хата была як цацка. 14. Абоз расцягнуўся больш як на вярсту. 15. Хлапчукоў як ветрам здзьмуло. 16. Лапко прыглядаўся да работы як гаспадар. 17. Цыбулька гаварыў як найлепшы прамоўца.

§ 25. Зваротак

Слова або спалучэнне слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове.

У залежнасці ад будовы звароткі бываюць:

1. Неразвітыя (адзіночныя).

2. Развітыя (выражаны словазлучэннямі).

У мастацкіх творах зваротак – у аснове мастацкага прыёму ўвасаблення – зварот да прадметаў, з’яў рэчаіснасці.

У мастацкіх творах зваротакможа быць выражаны назоўнікам у форме клічнага склону:

дружа, куме, голубе, княжа, сябра, браце

Зваротак членам сказа не з’яўляецца, але не можа існаваць без сэнсавай сувязі (пры дапамозе інтанацыі) з канкрэтным словам або сказам.

Зваротак можа знаходзіцца:

у межах сказа (выдзяляецца коскамі)

па-за межамі сказа (клічная інтанацыя, ад сказа аддзяляецца клічнікам):

Эх, луг шырокі! Як жывы ты, праменнем сонейка заліты, увесь час стаіш перад вачыма.

Коска ставіцца

У пачатку сказа (інтанацыя няклічная):

Зіма, колькі чысціні ў тваёй прыгажосці!

У сярэдзіне сказа (інтанацыя няклічная):

Углядайся, мой сыне, пільней углядайся ў святыя абрысы бацькоўскай зямлі.

У канцы сказа (інтанацыя аслаблена):

“Вельмі ты знаеш етыя законы, грамацей”, –- стаяў і пырскаў слінаю стары.

Калі перад звароткам стаіць выклічнік і займеннік ты або вы, то коска ставіцца пасля займенніка:

Эх ты, жыццё, жыццё людское! Няма табе, няма спакою!

Калі аднародныя і развітыя звароткі стаяць у сярэдзіне сказа і разрываюцца членамі сказа, то кожная частка зваротка выдзяляецца коскамі:

Ой ты, мая рыбка, спі, залатая!

Часціца о ад зваротка не аддзяляецца коскай:

О край родны, край прыгожы! Мілы кут маіх дзядоў!

Памятайце: зваротак трэба адрозніваць ад вакатыўных сказаў (закончанае выказванне з асобай інтанацыяй – радасць, абурэнне, гнеў, дакор):

“Панас!” – вырваўся немы крык з грудзей старога

Практыкаванне 41. Спішыце сказы. Знайдзіце звароткі і выдзеліце іх знакамі прыпынку.

1. Ляці ж наша песня ад вёскі да вёскі. 2. Дзень добры юная вясна! 3. Ноч не шумі ты асокамі ціхім усплескам балот. 4. Пралятайце гады залатымі агнямі! 5. Чаго ж ты каліна сёння так нявесела? Дзень добры вам лясы і гоні!. 7. Ну голубе бывай здаровы і шчаслівы. 8. О Радзіма табою напоўнена сэрца да краю. 9. Лес аб чым шумяць вяршыны?

Практыкаванне 42. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б у ролі звароткаў. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Сталіца, дарагія сябры, беларуская зямля, рэкі і азёры, край наш любімы.

§ 26. Пабочныя канструкцыі

Словы, спалучэнні слоў, сказы, якія не з’яўляюцца членамі сказа, граматычна не звязаны з членамі сказа.

Выражаюць адносіны гаворачай асобы да выказанай думкі ці да спосабу яе выражэння.

Звязаны з усім сказам і ўключаюцца ў сказы з дапамогай інтанацыі пабочнасці (тэмп паскораны, тон паніжаны, аслабленне націску).

У якасці пабочных канструкцый ужываюцца:

мадальныя словы:

мабыць, магчыма, бязумоўна, бясспрэчна, мусіць, напэўна, вядома…

назоўнікі без і з прыназоўнікамі:

праўда, словам, на шчасце, на думку, на бяду, па праўдзе…

займеннікі з прыназоўнікамі:

між іншым, між намі, апрача таго, акрамя таго …

субстантываваныя прыметнікі:

галоўнае, самае галоўнае, самае большае, самае горшае

прыслоўі:

па-вашаму, па-мойму, па-першае, па-другое…

дзеяслоўныя формы:

думаецца, дапусцім, разумееш, ведаеш..

словазлучэнні:

інакш кажучы, адным словам, калі ласка, з аднаго боку, разам з тым, чаго добрага…

Паводле значэння выражаюць

розную ступень верагоднасці выказанай думкі:

1) няўпэўненасць: трэба думаць, мабыць, магчыма, відаць, можа, здаецца…

2) упэўненасць: бясспрэчна, безумоўна, вядома, сапраўды, зразумела…

спосаб выражэння думкі, адносіны да стылю паведамлення: адным словам, інакш кажучы, карацей кажучы, па сутнасці

эмацыянальную ацэнку выказвання (радасць, задавальненне, захапленне, гонар, здзіўленне, засмучэнне, шкадаванне): на радасць, на шчасце, на жаль, на бяду, як на дзіва, як на злосць…

крыніцу паведамлення: на маю думку, як кажуць, паводле атрыманых звестак, па-вашаму, з пункту гледжання…

лагічную ацэнку, вынік, парадак думак, паслядоўнасць выказвання: значыць, такім чынам, між іншым, з аднаго боку, з другога боку, перш-наперш, у першую чаргу, нарэшце

зварот да каго-небудзь з мэтай пэўнай ацэнкі, рэакцыі на паведамленне: ведаеце, бачыце, разумееце, ці паверыце, калі ласка, прабачце…

Памятайце:

· пабочныя канструкцыі выдзяляюцца коскамі

· пабочныя сказы трэба адрозніваць ад пабочных слоў і спалучэнняў

· спосаб выражэння пабочных сказаў:

а) двухсастаўныя асабовыя

б) аднасастаўныя няпэўна-асабовыя

в) аднасастаўныя безасабовыя

· пры чытанні пабочных сказаў захоўваецца хуткі тэмп, вялікія паўзы, нізкі тон голасу:

З гутаркі высвятляецца, што дзядзьку Вінцуку, так завуць пастуха, шэсцьдзесят чатыры гады.

Практыкаванне 43. Знайдзіце пабочныя і ўстаўныя словы, словазлучэнні і сказы, выдзеліце іх знакамі прыпынку.

1. Відаць сягоння будзе дождж. 2. Адным словам выгляд у нас быў сапраўдных паляўнічых. 3. Саша на думку Лялькевіча паводзіла сябе дзіўна. 4. У рэчцы калі я не памыляюся водзяцца ракі. 5. Людзі слухалі ўважліва баючыся відаць прапусціць хоць адно слова. 6. Андрэй прачнуўшыся як след нарэшце хутка збіраецца на работу. 7. Жыў дзед мой ходзяць чуткі каля дняпроўскай плыні. 8. Каля Нёмана а ён тут быў зусім недалёка пачулася песня. 9. Бараноўскія тры хлопцы як дубы былі дома.

Практыкаванне 44. Складзіце сказы, у якіх прыведзеныя словы ўжываліся б ў ролі пабочных. Пастаўце патрэбныя знакі прыпынку.

Аднак, зразумела, прабачце, калі ласка, галоўным чынам, як гаворыцца, бясспрэчна, трэба думаць.

§ 27. Складаны сказ

Сказ, у якім дзве і больш прэдыкатыўных частак аб’яднаны ў адно граматычнае, сэнсавае і інтанацыйнае цэлае.

Часткі складанага сказа:

1) не маюць сэнсавай і інтанацыйнай завершанасці

2) звязаны паміж сабой і ўзаемна дапаўняюць адна другую

Часткі складанага сказа звязваюцца пры дапамозе:

1) злучальных злучнікаў (складаназлучаныя)

2) падпарадкавальных злучнікаў (складаназалежныя)

3) інтанацыі (бяззлучнікавыя складаныя сказы)

Паводле сродкаў сувязі складаныя сказы падзяляюцца

Злучнікавыя (складаназлучаныя):

Або ён не ведае аб арышце Панаса, або штось тоіцца ў яго думках.

(складаназалежныя):

Пеця ведаў, што Мікалай не будзе патураць яму.

Бяззлучнікавыя (бяззлучнікавыя складаныя сказы):

Запяеш па душы, дасі ўцехі гасцям – поўны гуслі насыплю рукатаў.

Камбінаваныя (складаныя сказы з рознымі відамі сувязі):

Незнаёмаму з тутэйшымі балотамі чалавеку небяспечна забірацца ў гэтыя нетры: зойдзеш, ашаломішся, заблудзіш і не патрапіш выбрацца, бо, апроч густых чаротаў ды неба над галавою, нічога не ўбачыш.

27.1 Складаназлучаны сказ

Граматычна раўнапраўныя часткі звязаны пры дапамозе злучальных злучнікаў:

1) спалучальных: і, ды (і), ні-ні

2) супраціўных: а, але, аднак, затое, ды (але)

3) размеркавальных: ці, ці – ці, або, або – або, то – то

4) далучальных: ды і, а то, і то

Памятайце:

· у сэнсавых адносінах часткі могуць быць адносна самастойныя або ўзаемаабумоўленыя (адносна самастойныя часткі можна пераставіць месцамі)