Смекни!
smekni.com

Беларуская мова (стр. 4 из 19)

Практыкаванне 20. Ад дзеясловаў утварыце дзеепрыслоўі, запішыце словазлучэнні, вызначце суфіксы дзеепрыслоўяў.

У з о р . Косіць траву – косячы траву, радуюцца сустрэчы –- радуючыся сустрэчы, зрабіў справу – зрабіўшы справу[3].

Пад'язджаюць да лесу, гаворыць з братам, апранае паліто, залівае святлом, глядзяць убок, хутка ідуць, страсаюць з галін, спяваюць песні, сцелецца нізам, дружна смяюцца, выходзіць з двара, абараняюць Радзіму, мінае нас;

напрацаваліся за дзень, сустрэў сябра, раскінулі галлё, апранула паліто, разгарнуў паперку, узышлі на пагорак, дапісаў ліст.

§ 11.Правапіс галосных у некаторых канчатках

11.1 Напісанне склонавых канчаткаў назоўнікаў залежыць ад характару асновы. У месным склоне адзіночнага ліку назоўнікі 1-га і 2-га скланенняў маюць канчаткі:

е – пры цвёрдай аснове: у краіне, на дубе, у лесе;

і –пры мяккай аснове: у лазні, на полі, на кані;

ы –пры зацвярдзелай аснове: на працы, на трактары, у шалашы[4].

Заўвага. Адрознівайце напісанне слоў на дварэ (‛не ў хаце’) і на двары (‛каля будынка’): На дварэ холадна. – На двары валяліся паколатыя дровы.

Практыкаванне 21. Запішыце назоўнікі ў форме меснага склону адзіночнага ліку. Абгрунтуйце выбар канчаткаў.

Жняя, душа, ружа, зямля, гара, бой, хвоя, вышыня, сцежка, акно, агонь, рой, туман, лес, калідор, дом, пакой, канец, праспект, тэлефон, верасень, цела, насенне, палец, сад, край, стол, май, кут, мароз, хлеб, каменне, песня, асфальт, старшыня, суддзя, кніга, мора.

11.2 Напісанне ненаціскных склонавых канчаткаў прыметнікаў лягчэй за ўсё праверыць па пытаннях. Прааналізуйце табліцу, дзе даюцца канчаткі прыметнікаў з мяккай асновай.

Склон Пытанні Прыклады
Н. які? якая? якое? вялікі дом летняя ноч сіняе неба
Р. якога? якой? вялікага дома летняй ночы сіняга неба
Д. якому? якой? вялікаму дому летняй ночы сіняму небу
Т. якім? якой? вялікім домам летняй ноччу сінім небам
М. (аб) якім? якой? (аб) вялікім доме (аб) летняй ночы (у) сінім небе

Заўвага. Правапіс канчаткаў прыметнікаў у форме вінавальнага склону залежыць ад таго, да якога назоўніка ён дапасуецца (адушаўлёнага ці наадушаўлёнага): вялікі дом вялікага чалавека.

Прыметнікі множнага ліку ў назоўным склоне маюць канчаткі -ія, -ыя (якія?): вялікія, летнія, прыгожыя, вясёлыя.

Практыкаванне 22. Дапішыце канчаткі прыметнікаў.

Бесклапотн.. сініцы, пах асенн.. лесу, леташн.. лісце, чырвон.. сыраежкі, гнутк.. лісічкі, трапятк.. ластаўкі, малюнкі асенн.. прыроды, сярэдн.. росту чалавек, вясёл.. агеньчыкі, стройн.. сосны, шум зялён.. прыбою, у сін.. хустцы, доўг.. ноччу, у бязмежн.. небе, шчыр.. душой, крытычн.. розум, ясн.. надвор'е, позн.. кветкай, ля цёпл.. матчын.. шчакі, маленьк.. хвалькі, спакойн.. і разважлів.. чалавек.

§ 12.Правапіс прыслоўяў і спалучэнняў слоў, блізкіх да прыслоўяў

12.1 Праз злучок пішуцца прыслоўі:

а) з прыстаўкай абы- ці суфіксам -небудзь: абы-як, абы-куды, абы-дзе; як-небудзь, куды-небудзь, дзе-небудзь;

б) утвораныя шляхам паўтарэння таго самага слова (з прыстаўкай або без яе): ціха-ціха, дзе-нідзе, мала-памалу, раз-пораз, ледзь-ледзь. Але: час ад часу, адзін на адзін і іншыя ўстойлівыя выразы;

в) з прыстаўкай па-:

1. на -ому, -аму, -яму, -му:па-старому, па-сучаснаму, па-новаму, па-летняму, па-мойму;

2. на -ску, -цку, а таксама : па-беларуску, па-брацку, па-дзіцячы, па-воўчы, па-мядзвежы;

3. утвораныя ад парадкавых лічэбнікаў: па-першае, па-чацвёртае.

Прыслоўі, у якія ўваходзяць словы што, сама, свое,пішуцца разам: штодзень, штоночы, штомесяц, штолета, таксама, тамсама, своечасова, своеасабліва. (Параўн.: толькі што, пакуль што).

сям-там, там-сям, туды-сюды

12.2 Усе астатнія прыслоўі пішуцца разам: ушчэнт, упершыню, звечара, узімку, мімаволі, направа, знізу, увачавідкі, дагэтуль, напярэдадні, неўзабаве, спрадвеку, паасобку, залетась, здаўна, навідавоку, напавер, наўздагон, неўпрыкмет, пазаўчора, спадыспаду, падыспадам, пароўну, уголас, уразнабой, урэшце, упоперак, спачатку і інш.

Практыкаванне 23. Растлумачце напісанне прыслоўяў.

Дапамагчы па-суседску, ісці паціху, зрабіць па-мойму, глянуць спадылба, разбураны дашчэнту, заклеены крыж-накрыж, убачыць ўпершыню, па-дамашняму ўтульна, падзяліць пароўну, наадрэз адмовіць, дзе-небудзь прысесці, паглядзець уніз, падоўгу не бачыцца, разысціся па-добраму, назаўжды ўдзячны, зрабіць абы-як, час ад часу ўспамінаць, адказаць па-беларуску, глянуць налева.

12.3 Ад прыслоўяў трэба адрозніваць назоўнікі з прыназоўнікамі, якія пішуцца асобна. Назоўнікі абазначаюць прадмет, маюць пры сабе паясняльныя словы. Параўнайце:

вярнуўся дахаты – падышлі да хаты (каго?) Петруся;

звярнулі ўбок – ішлі ў бок (чаго?) рэчкі;

сустрэліся ўдзеньу дзень (які?) асенні.

Некаторыя спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі вельмі блізкія да прыслоўяў, аднак пішуцца асобна. Іх напісанне трэба запомніць.

разбору зарэзу хаду налёту

без упынку да ўпаду на ляту з разбегу

толку адвалу памяць ходу

адзіночку ў меру віду

у абхват не пад сілу на жаль

абдымкі да смеху дзіва

без дай прычыны, пад вечар, усё роўна, усё адно, як след, але: якраз

Практыкаванне 24. Спішыце, раскрываючы дужкі. Растлумачце напісанне слоў разам або асобна.

І. Бегчы (на) уздагон, выцерці (на) суха, вывучыць (на) памяць, рабіць (па) новаму, ісці (па) ціху, (з) лёгку стаміцца, рабіць (як) след, азірацца (раз) пораз, схапіць (на) ляту, (па) дзіцячы непасрэдна, замяло (на) глуха, запомніць (на) заўсёды, (на) дзіва прыгожы, (па) летняму цёпла, паспець (як) раз на вячэру, бегчы (без) аглядкі, ліў (без) перастанку, (на) пярэдадні свята, крыкнуў (на) хаду, палюбіў (з) малку, ляжала (у) поперак, павярнуў (у) лева, бачыць (далёка) далёка, (па) мужчынску стрымана.

II. 1. Хмызняк паварочваў(у) бок, нават тpoxi кудысьці(на) зад. 2. Усе прыкметна спяшаліся, i, як Ляўчук (не) узабаве заўважыў, усе (на) сустрач яму, некуды (у) бок вакзала. 8. Дым (па) волі папоўз (у) гару. 4. Выехаць (на) зад (ад) разу не ўдалося: вагон маглі прычапіць (на) заўтра, дый то (пад) вечар. 5. Горы тут сыходзіліся (у) шчыльную. 6. (На) перадзе было цixa, недзе (з) воддаль (па) начному прыцішана скрыпеў драч. 7. Васіль быў чалавек (на) дзіва ўраўнаважаны i(па) вайсковаму спакойны. 8. Колькі б нам за жар-птушкаю (у) след нi ганяцца, а (усе) роўна прыблудзім (на) зад у сяло. 9. Мяне лёгка было зачапіць без (дай) прычыны. 10. (3) ранку неба было чыстае i яснае, яснасць стаяла доўга (у) дзень, але (пад) вечар проста (у) вачавідкі пачыналі пухнуць хмары. 11. Звярнуўшы (на) бок, яна прыпыняецца (як) раз на той ручаіне. 12. (У) рэшце я (па) ціху абагнаў Васіля. 13. Данік заплакаў не (у) голас, а (па) мужчынску цixa.

III. (У) зiмкy рака іншая. Яе (на) глуха забівае снегам. Снег (у) сюды. У гэтым белым свеце (многа) многа цікавага. Зацішна ў рацэ, кожнаму звяру прытулак. Асцярожна прыходзілі(у) начы пажывіцца крушынай зайцы. Яны стаялі стаўпкамі, (па) малу грызлі кару.

Крыху (у) бок ад зайцавага следу лёг чоткі роўны след:лапа за лапу. Гэта (па) цixy падкрадвалася лісіца. Вось тутяна (да) волі доўга чакала, пакуль заяц (не) асцярожна падыдзе бліжэй.

(Так) сама мышыная сцежка дробных слядкоў(на)цянькі прашыла раку ад берага да берага. А (з) боку гэтагаследу – двайны след: тхор імкнуўся след (у) след за мышшу.

(На) пераходзе глыбокі грузны след воўка. Ён меў на ўвазе ўcix(ад) разу: iліс, i зайцоў, i, магчыма, меркаваў падысці рэчышчам пад ферму, (ад) куль (без) перастанку даносіццабляянне ягнят.

Цікава (што) дзень назіраць за прыродай.

Паводле Э. Самуйлёнка.

§ 13. Правапіс складаных слоў

13.1 Складаныя назоўнікі пішуцца разам:

а) са злучальнай галоснай: жывёлагадоўля, краявід, летапіс, новабудоўля;

б) з першай іншамоўнай часткай тыпу: аэраклуб, аўтабаза, мікраклімат, метэазводка, фотахроніка, мотакрос i г. д.

фатаграфія, матацыкл

в) агульныя назоўнікі з naў- (noў-): паўяблыка, паўгорада, поўдзень;

г) утвораныя ад лічэбніка з назоўнікам: шасцідзёнка, чатырохкутнік; а таксама з першай часткай многа-, шмат-, мала-: малавядомы, шматбаковы;

д) складанаскарочаныя словы: педінстытут, медработнік.

Складаныя назоўнікіпішуцца праз злучок:

а) без злучальнай галоснай: сосны-прыгажуні, дом-музей, школа-інтэрнат, тэлефон-аўтамат;

б) назвы палітычных партый iix прыхільнікаў: сацыял-дэмакратыя, сацыял-рэвалюцыянер;

в) уласныя назоўнікі з naў-: naў-Беларусі, паў-Еўропы;

г) некаторыя састаўныя ўласныя назоўнікі: Дунін-Марцінкевіч, Буда-Кашалёва, Давыд-Гарадок. Але: Наваполацк, Навагрудак.