Смекни!
smekni.com

Беларуская мова (стр. 5 из 19)

Практыкаванне 25. Растлумачце правапіс назоўнікаў. Звярніце ўвагу на напісанне выдзеленых літар.

Ахвярапрынашэнне, мангола-татары, пісьменнік-прапаведнік, трохкутнік, проціпастаўленне, далягляды, добраахвотнік, чырвонаармеец, Алма-Ата, ваеннапалонны, мікрараён, паўкраіны, сацыял-рэфармізм, дубы-веліканы, фотакарэспандэнт, Салтыкоў-Шчадрын, паўгода, плашч-палатка, Неміровіч-Данчанка, медсанбат, папараць-кветка, санінструктар, вадасховішча, сцежкі-дарожкі, нацыянал-сацыялізм, васьмiгpaннiк, пaў-Мінска.

13.2 Разам пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца разам: наваполацкі, параходны, салігорскі, летапісны;

б) утвораныя са словазлучэнняў:

"назоўнік + прыметнік" — сельскагаспадарчы (сельская гаспадарка), правабярэжны (правы бераг); паўночнаславянскі (паўночныя славяне);

"назоўнік + лічэбнік": трохгадовы (тры гады), двухпавярховы (два пaвepxi), аднагодкі (адзін год);

"назоўнік + займеннік": іншамоўны (iншая мова).

13.3 Праз злучок пішуцца складаныя прыметнікі:

а) утвораныя ад складаных назоўнікаў, што пішуцца праз злучок: сацыял-дэмакратычны, давыд-гарадоцкі, буда-кашалёўскі;

б) утвораныя ад двух i трох раўнапраўных прыметнікаў (можна ўставіць злучнік і): беларуска-рускі слоўнік (беларускі ipycкі), грамадска-палітычная дзейнасць (грамадская i палітычная), кісла-салодкі яблык (кіслы i салодкі);

в)якія абазначаюць колер: светла-блакітны, чырна-cінi;

г) словы паўночна-заходні, паўднёва-заходні, паўночна-ўсходні, паўднёва-ўсходні.

Заўвага.Усе астатнія прыметнікі, ягая ўтвораны з дзвюх ці больш асноўi не падыходзяць нi пад адно з прыведзеных правіл, пішуцца праз злучок, напрылад:люстрана-гладкая рака, сліпуча-белыя аблокі.

Заходне-Сібірская нізіна, Усходне-Еўрапейская раўніна

Ад прыметнікаў, у склад якіх уваходзіць прыслоўе, трэба адрозніваць словазлучэнні прыслоўяў i прыметнікаў (дзеепрыметнікаў), якія пішуцца асобна:

дробнабуржуазная газета дробна паколатыя дровы
(дробная буржуазія)(паколатыя (як?) дробна)

гладкаствольное ружжогладка паголены твар

(гладкі ствол)(паголены (як?) гладка)

13.4 Часам сінонімы-дзеясловы ўтвараюць асобыя складаныя словы i пішуцца праз злучок: жыў-быў, паіць-карміць, думаць-гадаць. Іх трэба адрозніваць ад аднародных выказнікаў, паміж якімі ставіцца коска. Haпicaннe такіх слоў перадаецца інтанацыяй. Параўнайце:

Лаза зялёная жаліцца-шуміць. — Лаза зялёная жаліцца, шуміць.

Бацькі яго пояць-кормяць. — Бацькі яго пояць, кормяць.

Практыкаванне 26. Спішыце, раскрыйце дужкі.

(Дзесяці) павярховы, (глыбока) даследаваны, (цёмна) шэры, (грунтоўна) прадуманы, (паўночна) заходні, (маркотна) журботны, (мала) вядомы, (часова) прызначаны, (бела) грывы, (цёмна) русы, (адмыслова) зробленыя, (чыста) вымыты, (паўднёва) усходні, (штучна) утвораны, (літаратурна) мастацкі, (бледна) жоўты, (руса) валосы, (смугла) твары, (прыгожа) аформлены, (фізіка) матэматычны, (глыбока) паважаны, (асабліва) прыгожы, (ружавата) чырвоны, (прынцыпова) новы падыход, (урачыста) узнёслы тон, (шмат) баковы дагавор, (рана) узаранае поле, (спрадвечна) беларускія словы, (адкрыта) здзеклівая ўсмешка, (паўднёва) славянскія народы, (глуха) нямы чалавек, (агульна) народная задача, (сардэчна) сасудзістыя захворванні, (горка) салёная вада, (цёмна) бэзавы колер, (празрыста) сіняе неба, (века) помныя дні, (ярка) рыжы хвост, (заходне) еўрапейскі, (усходне) славянскі.

§14. Ужыванне i правапіс часціц не, ні

14.1 Ужыванне часціцне, ні

Значэнне часціцы не Калі ўжываецца Прыклады
Адмаўленне Калі знаходзіцца пры выказніку 1. 3 касою пагоды не чакаюць.2. Служба не дружба. 3. Гэта нечорны колер.
Сцвярджэнне Не + магчы + не + інфінітыў 1. 3 yciм гэтым мы неможам не пагадзіцца. 2. Я не мог не сказаць.
У рытарычных сказах* Каму не вядома імя асветніка Францыска Скарыны?
Значэнне часціцы ні Калі ўжываецца Прыклады
Узмацняе адмаўленне Не(няма, нельга, няможна) + ні 1. Нельга спыніцца нi на хвіліну. 2. На вуліцы нiдушы (маецца на ўвазе няма нi душы).
Узмацняе сцвярджэнне Што (б) ні, хто (б) ні, як (бы) нi, куды (б) нi, дзе (б) нii інш. 1. Дзе нi пойдзеш, песні кружаць роем. 2. Куды нi глянь усё бялютка. (Не блытайце з рытарычнымі сказамі.)
Значэнне злучнiка ў адмоўным сказе Можна замяніць злучнікам i Hi ў жыцці, нi ў людзях не зняверыўся (i ў жыцці, i ў людзях не зняверыўся).
Няўпэўненасць Ва ўстойлівых словазлучэннях Hi хаты нi лапаты;ніскладу нi ладу (коска не ставіцца).

Адрознівайце:

не раз (многа раз, часта) — нi разу(ніколі),

не адзін(многія) — нi адзін(ніхто).

Прааналізуйце: нi адзін не ведаў не адзін ведаў, нi адзін не прыйшоў не адзін прыйшоў, ні разу не бачыў не раз бачыў, ні разу не гаварыў не раз гаварыў.

Практыкаванне 27. Растлумачце ўжыванне часціцы неабо ні.

1. Hi пробліску ў цёмным небе. 2. Не чуваць было ні ляскату машын, ні грукату матораў, нi людскіх галасоў. 3. Васіль ні разу не быў у Пінску. 4. Як тут не сказаць? 5. Міколка ляжаўні жывы ні мёртвы. 6. Я не магу не сказаць вам праўды. 7. Сонца не відаць. 8. Hi гуку ў адказ. 9. Дзяўчына не адказала ні адным словам. 10. Без трывогінiў лес не пойдзеш, нi дома не паспіш. 11. Хто яго не ведае? 12. Бацькаўшчына! Колькі б мы ні хадзілі па тваіх дарогах, колькі б вёснаў нi сустракалі пад дахам тваix нябёсаў, ніколі не здасца чэрствым твой хлеб i ніколі не будзе скупою твая рука.

14.2 Правапіс часціцы не

Часціца не пішацца разам:

а) са словамі, якія без не не ўжываюцца: непагадзь, неабходна, неабсяжны, незабыўны, нездаровіцца, ненавідзячы;

б) са словамі, да якіх можна падабраць сінонім без не: непрыяцель (вораг), невялікі (малы), неглыбока (мелка);

в) з няпэўнымі займеннікаміi прыслоўямі: нехта, нечы; недзе, некалі;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма залежнага слова: няскошаная трава, непрывезеныя дровы, непрачытаны твор.

Часціца не пішацца асобна:

а) з дзеясловаміi дзеепрыслоўямі:не ведаў, немог, не быў; не прачытаўшы, не сказаўшы, не ведаючы, не хочучы;

б) калі ёсць супрацьпастаўленне: не прыяцель, а проста знаёмы; не гарачая, а толькі цёплая вада; не аднолькавае,даволі разнастайнае гэтае ўлонне (супрацьпастаўленне падразумяваецца, яўна прапушчаны злучнік а);

в) з кapoткімі дзеепрыметнікамі:трава не скошана, дровы не прывезены, твор не прачытан;

г) з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх ёсць залежае слова: не скошаная (кім?) касцамі трава; не прывезеныя (калі?) своечасова дровы; (калі?) яшчэ не прачытаны твор;

д) з формамі вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў: не раней чым заўтра, не горшы за яго, не больш за кіламетр;

е) у складзе ўзмацняльных адмоўяў далёка не, зусім не, ніколькі не: далёка не поўны, ніколькі не горшы.

Заўвага. Звычайна не пішацца асобна з адноснымі прыметнікамі, надаючы адмаўленне выражанай прымеце: гадзіннік не залаты, мёд не ліпавы.

не трэба, не варта, не супраць, не шкада

14.3 Правапіс часціцы ні

Часціца ні пішацца разам:

а) з адмоўнымі займеннікамі і прыслоўямі: ніхто, нішто, нічый, ніякі, ніяк, нікуды, ніколькі. Але: ні ў кога, ні з кім, ні з чым.

б) са словамі, якія без ні не ўжываюцца: нішчымны, нікчэмны, ніводны, ніводзін.

У астатніх выпадках часціца ні пішацца асобна.

Заўвага. 1. Адрознівайце няпэўныя і адмоўныя прыслоўі і займеннікі. У няпэўныхне пішаццазаўсёды пад націскам, у адмоўных ні – заўсёды не пад націскам: не́хта – ніхто́; не́дзе –нідзе́; не́чы – нічы́й.

2. Прыназоўнік нягледзячы на трэба адрозніваць ад дзеепрыслоўя: Нягледзячы на мароз, вучні паехалі на экскурсію. – Міхась адказаў, не гледзячы на мяне.

Практыкаванне 28. Спішыце, раскрыйце дужкі. Замест кропак устаўце е або і, растлумачце, разам ці асобна пішуцца часціцы не, ні са словамі.

1. Дзе (н..) станеш, дзе (н..) глянеш, краю (н..) відаць. 2. (Н..) пробліску ў цёмным небе, (н..) зоркі. 3. Гры

бы моцныя, тугія, быццам (н..) было (н..) снегу, (н..) прымаразкаў. 4. Няма надвозерам (н..) ластавак, (н..) чаек. 5. Ласкавы гул збажыны (н..) змаўкаў(н..) па хвіліну. 6. Як тут (н..) расхвалявацца? 7. (Н..) дзе (н..) кога. 8. Як (н..) гне мароз, (н..) гладзіць, але (н..) чога (н..) парадзіць. 9. (Н..) хто (н..) сказаў(н..) слова. 10. I(н..) водная раслінка, (н..) водны парастак, (н..) воднае дрэўца i(н..) адна жывая icтотa(н..) думала ў той час пра смерць. 11. Лейтэнант, (н..) зірнуўшы (н..) на кога, выйшаў з пакоя. 12. Падарунка (н..) мог я (н..) ўзяць. 13. Дзе я толькi(н..) быў. 14. (Н..) хмурынкі цэлы месяц. 15. Усё часцей дзяцінства сніцца, дзе б ударозе я (н..) быў. 16. Васіль даў зарок (н..) хадзіць (н..) да кога, (н..) бачыцца (н..) з кім,. 17. Гародчык быў (н..) вялікіi, мабыць, зусім (н..) прыдатны (н..) для якіх іншых pacлін. 18. Нейкая свая, (н..) разгаданая (н..) кім таямніца жыла тут. 19. (Н..) спадзявана абрушылася вясна на горад яркім i шчодрым сонцам, (н..) знанай дагэтуль ажыўленасцю гарадскіх вуліц. 20. I раптам (н..) дзе далёка, у (н..) дасяжнай глыбіні акіяна, (н..) смела праглянулася зорка. 21. Я перажывала высокае, (н..) з чым (н..) параўнальнае ўзрушэнне. 22. Тую выставу (н..) льга (н..) помніць. 23. (Н..) адно дрэва (н..) шуміць так трывожна i глуха, як елка.